Вайна11

Іран перадаў Расіі балістычныя ракеты — WSJ

Іран ужо адправіў у Расію свае балістычныя ракеты малой далёкасці. Пра гэта са спасылкай на крыніцы сярод амерыканскіх і еўрапейскіх чыноўнікаў паведаміла The Wall Street Journal.

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін з Вярхоўным кіраўніком Ірана аяталой Алі Хаменеі. Здымак ілюстрацыйны. Фота: Pool / Iranian Supreme Leader Press Office/Anadolu Agency/Getty Images 

Выданне адзначае, што перадача Іранам балістычных ракет «дасць Маскве яшчэ адзін магутны вайсковы інструмент для выкарыстання ў вайне супраць Украіны».

Дэталяў адносна колькасці і тыпаў ракет, якія атрымала Расія, WSJ не прыводзіць. Агенцтва Reuters, якое першым паведаміла пра падрыхтоўку перадачы балістычных ракет з Ірана ў Расію, пісала, што гаворка можа ісці пра Fath-360 — сістэму, якая запускае балістычныя ракеты з максімальнай далёкасцю 120 кіламетраў і боегалоўкай вагой 150 кілаграмаў.

У Еўрасаюзе раней паабяцалі адрэагаваць на перадачу Іранам балістычных ракет Расіі.

Каментары1

  • Праўдаруб
    06.09.2024
    Як рэагаваць сбараліся? На Іран даўно 100500 санкцый накладзена, а ім пофігу

Цяпер чытаюць

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай13

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай

Усе навіны →
Усе навіны

Маці пакінула сына з 13‑гадовай дачкой суседзяў — хлопчык загінуў9

«Спыталі, я жывая ці не». Беларускі б’юць трывогу: ім тэлефануюць з міліцыі і распытваюць пра труп5

Украіна не ўваходзіць у парадак дня сустрэчы Пуціна, Трампа і Сі3

SpaceX адмовілася ад спробы злавіць ніжнюю ступень ракеты Starship, але яшчэ можа паспрабаваць злавіць верхнюю3

«Я нарадзіла маленькую прынцэсу». Кумір міленіялаў Аўрыл Лавінь упершыню стала мамай у 42 гады

Што знайшлі ў вязніцы Крэўскага замка, дзе ў 1382‑м задушылі Кейстута? Яна была пахаваная пад заваламі пасля штурму Свідрыгайлы амаль 600 гадоў5

Усе аэрапорты ЗША на некалькі гадзін прыпынялі вылеты

Наколькі добра дзіця будзе спаць уначы, вызначаецца яшчэ да нараджэння. І будучая маці можа на гэта паўплываць

Тэлевізары LG «гніюць» з краёў: працяглы тэст паказаў праблему OLED-экранаў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай13

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць