Грамадства33

«А галаву ты дома не забыў?» Паглядзелі, пачым сёлета прадаюць кветкі да Дня ведаў

Дзень ведаў у гэтым годзе выпадае на 1 верасня, таму асноўныя першыя званкі ў школах і гімназіях прагучаць у панядзелак, 2 верасня. Для многіх абавязковы атрыбут лінейкі — букет для любімага настаўніка. Паглядзелі, у які кошт абыдуцца кветкі тым, хто не мае ўласнага ці бабулінага агародзіка ў распараджэнні.

Вечная класіка з ружамі будзе каштаваць ад 63 рублёў за 35 бутонаў.

 

Мінімалістычны тэматычны букет, напрыклад, з алоўкамі ўнутры могуць сабраць ад 26 да 45 рублёў.

 

Папулярная крама падарункаў Present.simple таксама прапаноўвае адмысловую калекцыю букетаў да Дня ведаў у тэматычным пакаванні з надпісамі «Вучаць у школе». Нават назвы кампазіцый вельмі гаваркія: «А галаву ты дома не забыў?», «Кабінет дырэктара», «Лондан із зэ кэпітал», «Белай крэйдай». 

У каментарах, праўда, можна сустрэць абурэнне некаторых карыстальнікаў, маўляў, за 45-85 рублёў прапаноўваюць такія тоненькія ветачкі. «Сорамна сабе ў вазу ставіць, не тое што дарыць за шалёныя грошы», — пракаментавала адна з жанчын. 

 

Эфектныя пышныя гартэнзіі, ветка якой ужо выглядае як самастойны букет, даступныя ад 55 рублёў. 

 

Старыя добрыя гладыёлусы і астры, якія можна купіць на рынку. Так, на Камароўцы прадаўцы просяць 15 беларускіх рублёў за букет з 11 астраў ці 6 рублёў за адзін гладыёлус.

Фота: mlyn.by

За адзін жа яркі сланечнік на рынку трэба аддаць пяць рублёў.

Кампазіцыі ў кошыках, якія зручна несці ў руках, каштуюць ад 50 рублёў у залежнасці ад прадаўца і складанасці дызайну. 

 

Падобныя кошты і ў крамах абласных цэнтраў. Так, такія вось варыянты абыдуцца бацькам і школьнікам у Магілёве ў 53 рублі. 

Прэзентабельна выглядаюць вяргіні, хрызантэмы ці дробныя рамонкі. Гарадзенская крама прапаноўвае сабраць мікс на любы густ ад 30 рублёў. 

 

Дарэчы, эколагі раяць усім, хто жыве з клопатам пра прыроду, абіраць менавіта сезонныя кветкі, тыя, якія выраслі ў натуральных умовах, без парнікоў і штучнага асвятлення. У Беларусі гэта ў пачатку восені найперш вяргіні, астры, гартэнзіі, гладыёлусы, сланечнікі, флёксы. Ну і старайцеся пазбягаць упакоўкі, асабліва пластыкавай.

Каментары3

  • Тэхнічка
    31.08.2024
    Настаўнікі - гэта ганьба Беларусі. Ніякіх кветак.
  • Народжаны ў 1998
    31.08.2024
    Тэхнічка, лёгка скінуць усе праблемы на настаўнікаў. Трэ не забываць, што гэта людзі, якія працуюць на дзяржаву (бо прыватных устаноў ужо няма), але яны ж таксама людзі. Тым больш не ўсе настаўнікі (і нават не большасць) падтрымліваюць луку
  • А навошта?
    31.08.2024
    У Польшчы кветак не даруць. Можа яшчэ і таму, што, у адрозненне ад беларусаў, ведаюць сваю гісторыю (1 верасня пачалася вайна, калі хто не ўцяміў- што датычна і заходняй Беларусі, калі што).
    А вы "празднуйте"

Цяпер чытаюць

Два гады таму ЗША прыслалі самалёт і забралі ў дыктатара Нікарагуа 222 палітвязняў. Што з імі адбывалася далей?2

Два гады таму ЗША прыслалі самалёт і забралі ў дыктатара Нікарагуа 222 палітвязняў. Што з імі адбывалася далей?

Усе навіны →
Усе навіны

У Коўне затрымалі ўдзельнікаў падпольнага завода па вырабе цыгарэт. Сярод іх — беларусы

У Мінску запускаюць новы аўтобусны маршрут1

Хорар пра беларускі суд пакажуць на міжнародным фестывалі1

Лявончык пракаментаваў абвінавачанні Сяргея Ціханоўскага, што ён не хоча плаціць за відэа з Мельнікавай8

Пагоня людзей у амуніцыі за хлопцам у Мінску трапіла на ВІДЭА. Яна стала прычынай аварыі6

Як называюць беларускія грыбы ў розных кутках краіны1

Марскі дрон ГУР знішчыў групу элітных расійскіх вадалазаў у бухце Наварасійска7

На рэканструкцыі Чырвонага касцёла будаўнікі збіраліся выкінуць пакінутыя там іконы і кнігі12

У Мінску Даўгінаўскі тракт злучаць з праспектам Машэрава КАРТА3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Два гады таму ЗША прыслалі самалёт і забралі ў дыктатара Нікарагуа 222 палітвязняў. Што з імі адбывалася далей?2

Два гады таму ЗША прыслалі самалёт і забралі ў дыктатара Нікарагуа 222 палітвязняў. Што з імі адбывалася далей?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць