Грамадства11

Ілля Яшын: Беларускія палітвязні павінны былі стаць часткай здзелкі па абмене

«Абараняючы расійскіх палітзэкаў, мы павінны абараняць беларускіх. І патрабаваць, каб яны таксама траплялі ў абменныя спісы», — мяркуе расійскі палітык.

Асуджаныя на 10 і 11 гадоў адпаведна Максім Знак і Марыя Калеснікава. Фота: Ramil Nasibulin/BelTA pool photo via AP, File

Вызвалены ў выніку абмену расійскі апазіцыянер Ілля Яшын мяркуе, што беларускія палітвязні павінны былі быць часткай здзелкі і атрымаць свабоду. Пра гэта ён заявіў 7 жніўня на сустрэчы са сваімі прыхільнікамі ў берлінскім Маўэрпарку. Выступ трансляваў тэлеканал «Дождж», а Reform.news занатаваў сказанае Яшыным пра беларускіх палітвязняў.

«Слухайце, вось я шчыра магу вам сказаць, што я вельмі асабіста перажываю тое, што адбываецца ў Беларусі… і ва Украіне, і ў Беларусі… бо абедзве гэтыя краіны мне не чужыя. Я вельмі люблю і Украіну, і Беларусь, шмат разоў там быў, у мяне сяброў шмат і… больш за тое, я ў Беларусі — вы будзеце смяяцца — нават пасядзець паспеў. Вось у гэтым знакамітым Акрэсціна, спецпрыёмніку. Я ўдзельнічаў у адной з акцый салідарнасці з беларускай апазіцыяй. З беларускім народам, нават не з апазіцыяй, з беларускім народам.

Я паспеў там пасядзець нешта там 10 ці 15 сутак, я бачыў гэта Акрэсціна знутры. І я вельмі добра разумею, у якіх умовах там людзі сядзяць. І я разумею, што, насамрэч, вось тое што ў Расіі адбываецца, гэта частка таго, з чым сутыкаюцца палітвязні ў Беларусі. Наколькі там душаць, зневажаюць людзей. Гэта проста жахліва. І Лукашэнка ў гэтым сэнсе абсалютна недамаўляльны. Ну вядома ж, што павінны былі быць і палітвязні часткай гэтай здзелкі, беларускія палітвязні.

І мы з вамі ўжо даўно не ведаем, што там адбываецца з Марыяй Калеснікавай, што адбываецца з Сяргеем Ціханоўскім. Што з гэтымі людзьмі. І мы з вамі павінны праяўляць салідарнасць, як мне здаецца. Гэта не чужая праблема, гэта не чужая бяда. Мы ўсе з вамі сёння ў гэтым сэнсе салідарныя. І рускія, і беларусы. Няма чужых палітвязняў. Гэта нашы агульныя людзі. Гэта агульная бяда. І абараняючы расійскіх палітзэкаў, мы павінны абараняць беларускіх палітзэкаў. І патрабаваць, каб яны таксама траплялі ў абменныя спісы.

Прасіць цывілізаваны свет ціснуць на Лукашэнку, каб там праходзілі амністыі, каб людзей выцягвалі з турмаў. Бо пра расійскіх палітвязняў мы хаця б ведаем, мы хаця б ведаем, што адбываецца… а што адбываецца ў засценках у Беларусі з мясцовымі палітвязнямі?

Ды мы нават не ведаем, ці жывы Ціханоўскі. Мы нават не ведаем, ці жывая Марыя Калеснікава. І тое што робіць гэты [кепскі чалавек] вусаты, гэта проста жахліва. Таму я хачу сёння проста выказаць салідарнасць з беларускімі палітвязнямі і сказаць: «Жыве Беларусь».

Каментары1

  • Вызначся, туды альбо сюды
    08.08.2024
    Нагадаю, што сам Яшын заявіў, што не хацеў выязжаць з расеі і (нібыта) збіраўся туды вярнуцца адразу ж па прыбыцці ў Турцыю падчас абмену. З Калеснікавай падобная сітуацыя. "После ситуации с Ольгой Ковальковой мы отдельно вчетвером - я, Родненков, Колесникова и Кравцов - обсуждали, что делать, если нам предложат тот же выбор, что и Латушко и Ковальковой: уехать из страны или попасть под репрессии. И у Марии Колесниковой была четкая позиция, она ни при каких обстоятельствах не уедет из страны, разве что под принуждением. По крайней мере, позавчера вечером она была в этом убеждена", - каментуе Максім Знак. Падчас прымусовай дэпартацыі спецслужбамі рэжыма Марыя Калеснікава знішчыла свой пашпарт на беларуска-ўкраінскай мяжы.

Цяпер чытаюць

Сусветная зорка Джэйсан Дэрула заехаў у Беларусь. Прэм’ер Турчын вадзіў яго па Доме ўрада8

Сусветная зорка Джэйсан Дэрула заехаў у Беларусь. Прэм’ер Турчын вадзіў яго па Доме ўрада

Усе навіны →
Усе навіны

Праз залеву спыніўся транспарт на некаторых участках у Мінску

У Мінску прадаюць гатовы бізнэс за $30 мільёнаў. Што за ён3

Навальнічны фронт дабраўся да Мінска

Змерайце сваю талію і рост — гэтыя дзве лічбы шмат скажуць пра ваша здароўе

Урад вызначыўся з пераносам працоўных дзён у наступным годзе

Учора ў Мінску прапаў хлопчык, які не размаўляў

«Чаму ты адключыў рухавікі?» Папярэдні даклад аб катастрофе самалёта Air India выклікаў яшчэ больш спрэчак4

«Разам адкрывалі кантынент беларушчыны». Вінцук Вячорка згадаў пра Эдварда Зайкоўскага3

На Валыні разбіўся французскі знішчальнік Mirage4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сусветная зорка Джэйсан Дэрула заехаў у Беларусь. Прэм’ер Турчын вадзіў яго па Доме ўрада8

Сусветная зорка Джэйсан Дэрула заехаў у Беларусь. Прэм’ер Турчын вадзіў яго па Доме ўрада

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць