Спорт44

Сабаленка вылецела ў паўфінале турніру ў Вашынгтоне

Матч перапыняўся на некалькі гадзін з-за навальніцы.

Архіўнае ілюстрацыйнае фота: Christophe Ena / AP

Некалі першая ракетка свету Арына Сабаленка не здолела прабіцца ў фінал тэніснага турніру ў Вашынгтоне. У паўфінале, які прайшоў сёння ноччу па беларускім часе, трэцяя ракетка свету прайграла 34-й ракетцы Мары Боўзкавай (Чэхія) — 4:6, 6:3, 3:6.

У трэцім сэце пры ліку 2:1 на карысць Арыны матч быў спынены на некалькі гадзін з-за навальніцы над Вашынгтонам.

Навальніцы мінулым вечарам пракаціліся над усходнім узбярэжжам ЗША, спыняліся на нейкі час выставачныя матчы еўрапейскіх клубаў, што праходзілі ў Амерыцы, напрыклад, «Манчэстэр Юнайтэд» — «Ліверпуль» і «Рэал» Мадрыд — «Барселона».

Нагадаем, што Сабаленка (як і Вікторыя Азаранка, якую Арына перамагла ў 1/4 фіналу турніру ў Вашынгтон), адмовілася ад удзелу ў Алімпіядзе ў Парыжы, спаслаўшыся ў тым ліку і на траўму.

Апошні турнір, які выйграла Арына ў гэтым годзе, быў Адкрыты чэмпіярнат Аўстраліі па тэнісе ў студзені.

Каментары4

  • Ёсік
    04.08.2024
    Нараджай дзіця ды сыходзь з тэнісу. Пра.рала ты той момант, калі магла стаць сапраўднай першай ракеткай.
  • Спадар
    04.08.2024
    Прыемная навина!!!
  • Ёсік
    04.08.2024
    Acab, кабета, гэта жанчына, у якой шлюб з мужчынам. Не патрэбна паўсюль сёньня сунуць зкаверканае слова 'кабечая'. Сабаленку нельга называць кабетай.

Цяпер чытаюць

За «экстрэмісцкія» падпіскі пры праверцы на мяжы больш не саджаюць на суткі11

За «экстрэмісцкія» падпіскі пры праверцы на мяжы больш не саджаюць на суткі

Усе навіны →
Усе навіны

Фэйл запаснога кіпера Бельгіі пахаваў каманду. Куртуа можна было не мяняць3

Урадавы бізнэс-джэт даставіў некага з Мінска ў турэцкі Бодрум6

«Я не хаджу ў суд, мяне носяць у кайданках». Ліст Алеся Пушкіна да Валянціна Стэфановіча з-за кратаў 2

Новы альбом Мадонны ўзначаліў брытанскі хіт-парад

Надакучылі восы? Адвадзіць іх дапаможа звычайны папяровы пакет

Іспанія вырвала перамогу ў Бельгіі і выйшла ў паўфінал чэмпіянату свету4

Трамп загадаў разбамбіць Іран у выпадку сваёй гібелі6

Амерыканскія сенатары ўзгаднілі законапраект аб «пякельных санкцыях» супраць Расіі з Белым домам2

Гомель накрыла залева ВІДЭА

больш чытаных навін
больш лайканых навін

За «экстрэмісцкія» падпіскі пры праверцы на мяжы больш не саджаюць на суткі11

За «экстрэмісцкія» падпіскі пры праверцы на мяжы больш не саджаюць на суткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць