Свет1717

Трамп павіншаваў Пуціна з «цудоўнай здзелкай» па абмене зняволенымі

Кандыдат у прэзідэнты ЗША Дональд Трамп павіншаваў кіраўніка Расіі Уладзіміра Пуціна з абменам зняволенымі паміж РФ і краінамі Захаду, які адбыўся на гэтым тыдні. Пра гэта Трамп гаварыў падчас перадвыбарчага мітынгу ў Атланце.

Дональд Трамп. Фота: AP Photo / John Bazemore

Па словах Трампа, Пуцін перахітрыў амерыканскіх чыноўнікаў у рамках найбуйнейшай падобнай здзелкі з часоў заканчэння Халоднай вайны. 

The Washington Post адзначае, што на мітынгу Трамп не згадаў ніводнага з амерыканскіх зняволеных, якія былі вызваленыя ў выніку здзелкі — у тым ліку рэпарцёра Wall Street Journal Эвана Гершковіча, заключанага ў Расіі больш за год таму па абвінавачаннях, якія амерыканскі ўрад назваў сфабрыкаванымі. 

У сваіх папярэдніх каментарах па дамове ён таксама не называў ніводнага са зняволеных па імені, толькі крытыкаваў амерыканскі ўрад. 

«Божа, мы заключаем жудасныя, жудасныя здзелкі. Прыемна гаварыць, што мы іх вярнулі, але ці не стварае гэта дрэнны прэцэдэнт?» — сказаў Трамп. 

«Я хацеў бы павіншаваць Уладзіміра Пуціна з тым, што ён заключыў яшчэ адну цудоўную здзелку», — дадаў ён. 

Трамп неахвотна казаў пра Гершковіча на працягу прыкладна першага года зняволення журналіста, але ў траўні нарэшце заклікаў да ягонага вызвалення, нагадвае «УП». 

Былы прэзідэнт ЗША неаднаразова выхваляўся сваімі блізкімі адносінамі з Пуціным і заяўляў, што Пуцін паважае яго і ніколі б не ўварваўся ва Украіну, калі б Трамп быў прэзідэнтам. 

За апошнія месяцы Трамп некалькі разоў публічна заяўляў, што дабʼецца вызвалення Гершковіча, як толькі яго абяруць у лістападзе, і што Пуцін зробіць гэта «для мяне, а не для кагосьці іншага». 

Трамп пачаў крытыкаваць пагадненне пасля таго, як прэзідэнт Байдэн і віцэ-прэзідэнт Харыс сустрэліся з вызваленымі зняволенымі.

Каментары17

  • Падзел Ўладаў і Незалежнасьць Яе Галінаў
    04.08.2024
    Вітаю, любы чытачэ. Я Незалежная Судовая Галіна ў Нямеччыне. Я кіруюся карным прынцыпам і выракла спадару Красікаву, наемнаму забойцу, астранамічна працяглы тэрмін зьняволеньня.
  • Ботам
    04.08.2024
    Acab, Бацяра пуцінская detected
  • Ага
    04.08.2024
    Трамп чакаў, што Пуцін зробіць абмен менавіта з ім, а тут такі аблом, недачакаўся, яму пляваць і на людзей і на ўсё, абы толькі задаволіць сваё непамернае эга.

Цяпер чытаюць

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай16

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай

Усе навіны →
Усе навіны

Маці пакінула сына з 13‑гадовай дачкой суседзяў — хлопчык загінуў9

«Спыталі, я жывая ці не». Беларускі б’юць трывогу: ім тэлефануюць з міліцыі і распытваюць пра труп5

Украіна не ўваходзіць у парадак дня сустрэчы Пуціна, Трампа і Сі3

SpaceX адмовілася ад спробы злавіць ніжнюю ступень ракеты Starship, але яшчэ можа паспрабаваць злавіць верхнюю3

«Я нарадзіла маленькую прынцэсу». Кумір міленіялаў Аўрыл Лавінь упершыню стала мамай у 42 гады

Што знайшлі ў вязніцы Крэўскага замка, дзе ў 1382‑м задушылі Кейстута? Яна была пахаваная пад заваламі пасля штурму Свідрыгайлы амаль 600 гадоў5

Усе аэрапорты ЗША на некалькі гадзін прыпынялі вылеты

Наколькі добра дзіця будзе спаць уначы, вызначаецца яшчэ да нараджэння. І будучая маці можа на гэта паўплываць

Тэлевізары LG «гніюць» з краёў: працяглы тэст паказаў праблему OLED-экранаў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай16

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць