Свет1212

Венесуэльскі дыктатар Мадура выклікаў Маска на паядынак. Той пагадзіўся і паставіў умовы

Усё пачалося з таго, што мільярдэр не прызнаў вынікаў сфальсіфікаваных выбараў у Венесуэле.

Венесуэльскі дыктатар Нікалас Мадура і амерыканскі мільярдэр Ілан Маск. Фота: Matias Delacroix / AP, Dimitrios Kambouris / Getty Images

Венесуэльскі дыктатар Нікалас Мадура абвясціў мільярдэра Ілана Маска сваім «новым заклятым ворагам» і выклікаў таго на паядынак. 

«Я не баюся цябе, Ілан Маск. Давай біцца там, дзе захочаш», — агучыў свой выклік Мадура падчас выступлення на нацыянальным тэлебачанні, перадае выданне New York Post.

Гэтая рэакцыя Мадура адбылася ўслед за публікацыяй Маска ў твітары (X), дзе той абвінаваціў венесуэльскага дыктатара ў «пакутах і смерцях венесуэльскага народа» і заклікаў яго пайсці з прэзідэнцкай пасады.

На сам выклік на паядынак ад Мадура Маск пазней адказаў згодай. Мільярдэр паставіў умову, што калі ў бойцы пераможа ён, то Мадура пакіне ўладу ў Венесуэле, а калі пераможа Мадура, то Маск падорыць палітыку бясплатны білет на Марс.

Нагадаем, што масавыя пратэсты ахапілі Венесуэлу пасля нібыта перамогі цяперашняга кіраўніка краіны Нікаласа Мадура на нядзельных прэзідэнцкіх выбарах (таго ўжо паспяшаўся павіншаваць Аляксандр Лукашэнка).

Улады краіны пасля заканчэння галасавання абвясцілі, што за Мадура прагаласаваў, маўляў, 51% выбаршчыкаў. У той жа час незалежныя апытанні давалі 60% галасоў ягонаму суперніку Эдмунда Гансалесу Уруціа.

Дэманстранты па ўсёй краіне патрабуюць адстаўкі Мадура, перакрываюць рух транспарту.

Цяперашнія пратэсты супраць вынікаў выбараў у Венесуэле. Фота: Matias Delacroix / AP

На вуліцах, у тым ліку ў Каракасе, апазіцыянеры ладзяць маршы, у асобных гарадах спрабуюць прарвацца на выбарчыя ўчасткі і зрываюць плакаты з Мадура на рэкламных шчытах. У сталіцы тысячы пратэстоўцаў селі на матацыклы і займаюць дарогі.

Тым часам Венесуэла адклікае сваіх дыпламатаў з краін, якія не прызналі выбары: Аргенціна, Чылі, Перу, Коста-Рыка, Панама, Дамініканская Рэспубліка і Уругвай.

Каментары12

  • Рокі
    31.07.2024
    Сіняпалы супраць абкуранага. Во гэта будзе шоў!
  • Д'артаньян
    31.07.2024
    Як будуць біцца? На шпагах ці на пісталетах?
  • Саша
    31.07.2024
    Хай бы нашаму даў квіток на Марс

Цяпер чытаюць

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Усе навіны →
Усе навіны

У беларускім ютубе вайна страйкаў — прыляцела Пятрухіну6

Маці кантрабандыста з беларускімі каранямі верне Літве 155 тысяч еўра, заробленыя на цыгарэтах1

Дзяўчына памяняла горад на вёску і разводзіць курэй, якія нясуць каляровыя яйкі4

Еўрапейскія спецслужбы шукаюць расійскі след у ананімных паведамленнях пра бомбы на самалётах2

Фіца: Рэферэндум аб далучэнні Славакіі да Еўрасаюза быў сфальсіфікаваны7

У расійскім Пермскім краі бязногі ўдзельнік вайны з Украінай звёў у магілу яшчэ трох чалавек7

Мужчына трапіў пад крыміналку, праехаўшы на машыне ўсяго некалькі метраў1

Тэрарыст, які ўчыніў бойню ў цэнтры Кракава — паляк21

Пайшла ў ліквідацыю беларуская «дачка» брэнда New Yorker. Крамы цяпер знікнуць?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць