Грамадства

У Гродне можна набыць сядзібу апошняга караля Рэчы Паспалітай

На вуліцы Прагулачнай 15/1 у Гродне прадаюць частку сядзібы апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Пра продаж аб’екта паведамілі на сайце Гродзенскага аблвыканкама, заўважыў Hrodna.life.

Палац у Панямуні. Фота: Hrodna.life

Прадаецца нежылая, часткова мураваная частка будынка, плошчай 271,2 кв. м. Там пасля 1945 года доўгі час знаходзіўся клуб мясцовай «Сельгастэхнікі» з кіназалай і бібліятэкай.

Пачатковая цана аб’екта — 351 тыс. рублёў ($111,2 тыс.). Будынак з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю. У ім можна размясціць культурна-асветніцкую ўстанову. Аўкцыён адбудзецца 30 ліпеня 2024 года.

Калі новы ўладальнік не выканае абавязкі, то ў аднабаковым парадку з ім могуць разарваць дамову куплі-продажу.

У Гродне можна набыць сядзібу апошняга караля: частку

Частка сядзібы, якую выставілі на продаж вылучана зялёным колерам. Фота: Hrodna.life

Сядзібу ў Панямуні пабудавалі ў 1771 годзе ў стылі позняга барока. Там размяшчалася загарадная рэзідэнцыя караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага.

Палац быў цагляны, атынкаваны і не меў ніякіх дэкаратыўных элементаў на знешніх фасадах. Адзіным упрыгожаннем можна лічыць чатырохкалонны порцік на высокім цокалі. На аўкцыён выставілі частку будынка менавіта з ім.

Да часткі, якая прадаецца, прыбудаваны двухпавярховы драўляны аб’ём. Там жывуць некалькі сем’яў звычайных гродзенцаў.

Недалёка ад сядзібы знаходзіцца капліца сярэдзіны XIX стагоддзя ў стылі неаготыкі, якую перарабілі пад гараж.

Каментары

Цяпер чытаюць

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы расказалі, як 20 дзён хадзілі па арктычнай глухмені. Цяпер там ёсць перавалы Васіля Быкава і Уладзіміра Караткевіча

Абвешчаны пераможца прэміі Гедройця. Але сапраўдную назву кнігі ведаюць толькі сябры журы10

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці пра кракаўскага стралка, які забіў як мінімум 6 чалавек27

У беларускім ютубе вайна страйкаў — прыляцела Пятрухіну6

Маці кантрабандыста з беларускімі каранямі верне Літве 155 тысяч еўра, заробленыя на цыгарэтах1

Дзяўчына памяняла горад на вёску і разводзіць курэй, якія нясуць каляровыя яйкі4

Еўрапейскія спецслужбы шукаюць расійскі след у ананімных паведамленнях пра бомбы на самалётах2

Фіца: Рэферэндум аб далучэнні Славакіі да Еўрасаюза быў сфальсіфікаваны7

У расійскім Пермскім краі бязногі ўдзельнік вайны з Украінай звёў у магілу яшчэ трох чалавек7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць