Здароўе55

Чаму так шмат маладых хварэе на рак?

Колькасць выпадкаў раку сярод людзей ад 20 да 34 гадоў дасягнула самага высокага ўзроўню за апошнія 30 гадоў. Што кажуць спецыялісты?

Фота: сацыяльныя сеткі

Як піша CNN, трывожнай агульнасусветнай тэндэнцыяй з'яўляецца рэзкі рост колькасці новых выпадкаў захворвання на рак сярод маладых людзей. Колькасць выпадкаў дыягнаставання гэтага захворвання ў людзей ва ўзросце да 50 гадоў пабольшала ва ўсім свеце на 79%.

The Times, спасылаючыся на звесткі, апублікаваным Cancer Research UK, адзначае, што паказчыкі росту захворвання сярод людзей ад 20 да 34 гадоў дасягнулі самага высокага ўзроўню за апошнія 30 гадоў.

Выданне Time піша, што для некаторых відаў раку лічбы асабліва трывожныя. Паводле даследавання 2022 года, рак тоўстай кішкі цяпер дыягнастуецца сярод маладых людзей амаль у два разы часцей, чым у 1990-х гадах.

Даследчыкі канстатуюць рост сярод гэтай групы насельніцтва таксама іншых відаў раку страўнікава-кішачнага тракту. Усё больш распаўсюджаным становіцца ранні рак грудзей. Нават рак лёгкіх, захворванне, якое звычайна звязанае з курцамі цыгарэт пажылога ўзросту, цяпер у дзіўнай ступені закранае маладых жанчын — нават тых, хто ніколі не курыў.

Памаладзелы рак кідае выклік навукоўцам. Даследчыкі губляюцца ў здагадках, чаму так шмат маладых людзей захворваюць на рак. Магчыма, на ўзнікненне хваробы ўплывае наша генетыка, харчаванне, лад жыцця ці навакольнае асяроддзе. Але хутчэй за ўсё, гэта спалучэнне фактараў.

Як пішуць спецыялісты, на сітуацыю могуць мець уплыў нават змены ў грамадстве. Напрыклад, даследаванні паказваюць, што жанчыны, якія нараджаюць сваё першае дзіця ў 35 гадоў ці раней, як правіла, маюць меншую рызыку раку грудзей. У шматлікіх краінах усё больш жанчын цяпер нараджаюць дзяцей пазней ці не нараджаюць наогул, што можа адбівацца на паказчыках захворвання на рак.

Навукоўцы выявілі, што некаторыя рэжымы харчавання, напрыклад, багатыя так званымі ўльтраапрацаванымі прадуктамі, звязаныя з больш высокай рызыкай раку страўнікава-кішачнага тракта, незалежна ад індэкса масы цела чалавека.

Агляд даступных даследаванняў, апублікаваны у Frontiers in Nutrition у 2022 годзе, выявіў дыетычныя фактары, якія звязаныя з больш высокай частатой ранняга раку тоўстай кішкі, незалежна ад масы цела. Да іх адносяцца спажыванне вялікай колькасці смажанай ежы, апрацаваных прадуктаў, прадуктаў з высокім утрыманнем тлушчу, салодкіх напояў і дэсертаў, а таксама нізкае спажыванне фоліевай кіслаты і клятчаткі.

У павышэнні рызыкі развіцця раку цяпер падазраюць уздзеянне таксінаў праз навакольнае асяроддзе і паўсядзённыя тавары, уключаючы фталаты, якія змяшчаюцца ў касметыцы і сродках для валасоў, а таксама фармальдэгід, што ўтрымліваецца ў будаўнічых матэрыялах. Фактарамі таксама могуць быць недахоп сну або перарывісты сон.

Большая частка сучасных даследаванняў раку таксама фіксуюць увагу на мікрабіёме. Пэўныя віды бактэрый мікрабіёмы звязаныя з развіццём раку страўнікава-кішачнага раку, але даследчыкі ўсё яшчэ ламаюць галаву над тым, ці гэтыя змены прычынай або следствам захворвання.

Навукоўцы таксама мяркуюць, што садзейнічаць росту захворвання могуць змены ў навакольным асяроддзі, такія, як распаўсюджванне мікрапластыку. Згодна з артыкулам, апублікаваным летась новазеландскай даследчай групай, усплёскі захворвання на рак сярод маладых людзей супадаюць з часовымі рамкамі, якія адпавядаюць пашырэнню распаўсюджвання мікрапластыку ў навакольным асяроддзі.

Магчыма, як піша Time, у хуткім часе навукоўцы змогуць атрымаць больш дакладны адказ на пытанне, у чым прычыны росту захворвання на рак сярод маладых людзей. Гэтаму дапаможа сумесны праект, які аб'яднаў даследчыкаў з ЗША, Еўропы і Азіі. Ён фінансуецца Нацыянальным інстытутам раку ЗША, Cancer Research UK, Фондам даследаванняў раку Вялікабрытаніі Bowelbabe і Французскім нацыянальным інстытутам раку.

Навукоўцы будуць даследаваць уплыў асноўных фактараў рызыкі ладу жыцця і навакольнага асяроддзя — ад таксінаў да дыет з высокім утрыманнем ультраапрацаваных прадуктаў. На працягу наступных пяці гадоў група будзе збіраць доказы ў ЗША, Мексіцы, Вялікабрытаніі, Францыі, Італіі і Індыі.

Каментары5

  • Клара
    23.07.2024
    Вакцыны, Карл ☝️які нах CNN??
  • Анатомія
    23.07.2024
    аху,
    кІшка, кІшкі, кІшачнік, кІшачны
    • аху
      24.07.2024
      Анатомія,
      КІШАЧНЫ — КІШЭЧНЫ. Розняцца значэннем.
      Кішачны. Які мае адносіны да кішак. Кішачныя за-хворванні.
      Кішэчны. Які мае адносіны да кішэчніка. Кішэчная палачка.
      ******************
      Артыкул пра кішкі, ці пра кішэчнік?

Цяпер чытаюць

«У майго 21 сантыметр — дзесяць базавых далі». Беларусы ў тыктоку жартуюць з новых правілаў ад чыноўнікаў7

«У майго 21 сантыметр — дзесяць базавых далі». Беларусы ў тыктоку жартуюць з новых правілаў ад чыноўнікаў

Усе навіны →
Усе навіны

Турцыя — ад 1600 еўра, Егіпет — каля 1800 долараў, і «танны» Тайланд. Колькі каштуе летні адпачынак з вылетам з Мінска

Выйшаў «Ліла і Сціч» — на дзіва кранальны фільм, які выбіўся ў топ па зборах у пракаце

Верхні горад і Ракаўскае прадмесце чакае вялікае пераўтварэнне. Што зменіцца?3

Актывісты Greenpeace у Парыжы скралі з музея васковую фігуру Макрона і прынеслі яе да пасольства Расіі1

Украіна пачала вытворчасць дронаў-перахопнікаў для змагання з шахедамі1

Дональд Туск звернецца да Сейма з просьбай пра вотум даверу для ўрада

Зянон Пазняк адправіў сардэчныя віншаванні Каралю Наўроцкаму56

Уладзімір Цэслер па-мастацку адрэагаваў на бульбяны дэфіцыт у Беларусі

У Белым доме пракаментавалі ўкраінскую спецаперацыю «Павуцінне»11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«У майго 21 сантыметр — дзесяць базавых далі». Беларусы ў тыктоку жартуюць з новых правілаў ад чыноўнікаў7

«У майго 21 сантыметр — дзесяць базавых далі». Беларусы ў тыктоку жартуюць з новых правілаў ад чыноўнікаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць