Свет1111

Марын Лё Пэн абяцае адмяніць дазвол Украіне біць французскай зброяй па Расіі

«Калі Макрон хоча адправіць войскі ва Украіну, а прэм'ер супраць гэтага, апошняе слова за прэм'ерам», — сказала Лё Пэн.

Марын Лё Пэн. Фота: Thibault Camus / AP

Дэ-факта лідар ультраправай партыі «Нацыянальнае аб'яднанне» Марын Лё Пэн паабяцала, што прэм'ер ад яе партыі ў выпадку прыходу да ўлады пасля другога тура парламенцкіх выбараў не дазволіць Украіне выкарыстоўваць французскую дальнабойную зброю для нанясення ўдараў па Расіі. Пра гэта Марын Лё Пэн сказала ў інтэрв'ю CNN, піша «Еўрапейская праўда».

Паводле яе слоў, акрамя пасылання французскіх войскаў, якое дапускаў прэзідэнт Эманюэль Макрон, дазвол Кіеву на выкарыстанне французскіх ракет далёкага радыусу дзеяння на тэрыторыі Расіі таксама будзе адменены.

Яна адзначыла, што адзінай «чырвонай лініяй» у дачыненні да Украіны з'яўляецца недапушчэнне таго, каб Францыя стала «ваюючым бокам» у вайне з-за выкарыстання гэтых ракет, якія дае Парыж, супраць цэляў на тэрыторыі РФ.

«Калі Эманюэль Макрон хоча адправіць войскі ва Украіну, а прэм'ер-міністр супраць гэтага, то войскі не будуць адпраўленыя ва Украіну. Апошняе слова за прэм'ерам», — сказала Лё Пэн.

У сваю чаргу фармальны лідар «Нацыянальнага аб'яднання» Жардан Бардэла заявіў, што ў выпадку прыходу яго палітычнай сілы да ўлады ён не дазволіць Расіі «паглынуць Украіну».

Таксама Бардэла запэўніваў, што гатовы супрацьстаяць Расіі, калі ён стане прэм'ер-міністрам пасля датэрміновых парламенцкіх выбараў.

Вынікі апошніх двух апытанняў у Францыі прагназуюць, што правапапулісцкае «Нацыянальнае аб'яднанне» ўсё ж не атрымае абсалютнай большасці ў Нацыянальнай асамблеі па выніках другога тура парламенцкіх выбараў 7 ліпеня.

Правапапулісцкае «Нацыянальнае аб'яднанне» і іх паплечнікі набралі больш за 33% галасоў у першым туры датэрміновых парламенцкіх выбараў у Францыі 30 чэрвеня.

Каментары11

  • Бобр
    06.07.2024
    тем тупее народ, думающий о себе а не о своих потомках
  • Ідыёту
    06.07.2024
    ром, ты гэта рашын тэрарыст стэйт? Там у іванаў толькі адно жаданне - пайсці гніць у чарназём за навараваныя мільярды цара.
  • Хейтер
    06.07.2024
    ром, сколько заплатили за комментарий?

Цяпер чытаюць

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік5

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі экс-міністра родам з Беларусі асудзілі паўторна — яму сядзець яшчэ 14 гадоў3

Беларусаў абаранілі ад схаваных плацяжоў за інтэрнэт. Што зменіцца?

Выбар невялікі. Якую кватэру ў Мінску можна зняць за 1000 рублёў у месяц?4

Заснавальнікі «Контэ» браты Байко пашыраюць свой бізнэс у сельскай гаспадарцы3

Людзі ў шоку ад дзяржынскіх яек у краме. Фабрыка патлумачыла, што здарылася18

Украіна адхіліла прапанову Трампа аб пераглядзе межаў Данбаса11

«Белорусскій сіловік»: Узмацняецца тэндэнцыя да заканчэння «СВА»29

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй4

Пацярпелым у ДТЗ з маршруткай каля станцыі метро «Акадэмія навук» дапамога аказана на месцы1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік5

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць