Праваабарончыя ініцыятывы намякаюць на тое, што з калоній выйшлі некаторыя з палітвязняў, але пакуль не называюць імёны вызваленых і іх колькасць.

«Сёння будуць добрыя навіны. Сачыце за апдэйтамі», — напісаў кіраўнік «Байсола» Андрэй Стрыжак у сваім тэлеграм-канале.
У ініцыятыве «Палітвязынка», якая дапамагае палітзняволеным жанчынам, з’явіўся наступны допіс: «Добрыя навіны паступаюць з жаночай калоніі. Чакаем фота на свабодзе».
Гаворка ідзе не пра вызваленне тых, у каго скончыўся тэрмін, бо такая працэдура не адбываецца ў выходныя дні. Калі ў кагосьці сапраўды сканчаецца тэрмін 3 ліпеня, іх ужо вызвалілі б учора.
Выглядае, што вызваленне палітвязняў звязанае з учарашнім анонсам Аляксандрам Лукашэнкі. Ён заявіў, што ў бліжэйшыя дні некаторыя з асуджаных могуць выйсці на свабоду.
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары