Свет88

Амерыканскія дэмакраты абмяркоўваюць замену Байдэна з-за правальных дэбатаў з Трампам

Прадстаўнікі і прыхільнікі Дэмакратычнай партыі абмяркоўваюць замену іх кандыдата, прэзідэнта ЗША Джо Байдэна ў выбарчым спісе з-за яго правальнага выступу на дэбатах з кандыдатам ад рэспубліканцаў Дональдам Трампам. Пра гэта паведамляе Politico са спасылкай на больш чым дзясятак прадстаўнікоў дэмакратаў і іх донараў.

Дональд Трамп і Джо Байдэн на дэбатах. Фота: AP Photo/Gerald Herbert

Адзін з дарадцаў партыі сказаў выданню, што «не менш за паўтузіна ключавых донараў даслалі яму паведамленне пра «катастрофу», і што дэмакратам «трэба нешта рабіць», але прызнаў, што «мала што магчыма, калі» Байдэн не адыдзе ўбок.

Адзін з найбуйнейшых донараў партыі і прыхільнік Байдэна сказаў, што прэзідэнту пара завяршыць сваю кампанію. Ён назваў выступ Байдэна «найгоршым у гісторыі» і адзначыў, што ён настолькі «дрэнны, што ніхто не будзе звяртаць увагі на хлусню Трампа».

«Байдэн павінен адысці. Без сумневу», — сказаў донар у тэкставым паведамленні, прапаноўваючы альтэрнатыўны спіс на чале з губернатарамі штатаў Мэрыленд і Мічыган.

Адзін з дарадцаў буйных донараў дэмакратаў сказаў, што яны пісалі незадаволеныя паведамленні, у якіх некаторыя з іх пыталіся: «Што гэта, чорт бяры?»

«Наша адзіная надзея на тое, што ён адыдзе, мы дамовімся пра з'езд партыі ці ён памрэ. У адваротным выпадку нам канец», — сказаў дарадца донараў.

Зрэшты, нават тыя, хто ў прыватным парадку скардзіўся на выступ Байдэна, сцвярджаюць, што толькі ён сам можа вырашыць гэтае пытанне.

У кампаніі дзейнага прэзідэнта ЗША адказалі на крытыку, і адзін з дарадцаў назваў яго «адзіным чалавекам, які калі-небудзь перамагаў Дональда Трампа».

Старшы дарадца найвышэйшых службовых асоб Дэмакратычнай партыі расказаў Politico, што хоць ніхто не чакаў майстар-класа ад Байдэна, той адкрыта расчараваў.

«Ён выглядаў кепска ў дачыненні да свайго паслання, па сутнасці, па контраргументах, прэзентацыі, дрэнны ў дачыненні да невербальных сродкаў. У гэтых дэбатах для яго не было ніводнай светлай плямы. Адзіны станоўчы момант — гэта тое, што гэта адбылося ў чэрвені, а не ў кастрычніку», — рэзюмаваў ён.

Сам Байдэн адхіліў асцярогі адносна свайго няўдалага выступу на дэбатах супраць Дональда Трампа ў чацвер. Адказваючы на пытанне The Hill пра заклікі некаторых дэмакратаў выбыць з прэзідэнцкай гонкі або пра тое, ці ёсць у яго нейкія асцярогі адносна свайго выступу, Байдэн сказаў, што не турбуецца праз гэта. «Я думаю, мы добра справіліся», — сказаў ён.

Цяперашні кіраўнік Белага дома таксама паскардзіўся на дрэннае самаадчуванне падчас дэбатаў, адзначыўшы, што ў яго баліць горла. Акрамя таго, паводле яго слоў, «цяжка весці дэбаты з хлусам». «New York Times адзначыла, што ён (Дональд Трамп) схлусіў 26 разоў», — сказаў Байдэн.

Голас прэзідэнта падчас дэбатаў часта быў хрыплым, што Белы дом пазней патлумачыў прастудай. Як адзначае выданне, таксама часам ён губляў ход думак ці не мог выразна сфармуляваць сваю думку.

Паводле звестак флэш-апытання, праведзенага CNN сярод назіральнікаў за дэбатамі, 67% апытаных сказалі, што Трамп перамог у дэбатах, у параўнанні з 33%, якія сказалі, што перамог Байдэн.

У той жа час цяперашняя першая лэдзі ЗША Джыл Байдэн пахваліла свайго мужа, нягледзячы на тое, што назіральнікі крытычна ацэньваюць яго выступ на дэбатах.

«Джо, ты зрабіў такую выдатную працу! Ты адказаў на ўсе пытанні, ты ведаў усе факты», — сказала яна пасля заканчэння дэбатаў.

Палітолаг Томас Егер з Кёльнскага ўніверсітэта таксама мяркуе, што Байдэн падрыхтаваўся да дэбатаў не горш, чым Трамп, аднак гэта не дапамагло яму выглядаць упэўнена.

«Адзіная праблема ў тым, што гэта [ягоныя адказы] нікога не цікавіла. Самае галоўнае пытанне было: «Ён моцны?» І адказ быў адназначным — не», — сказаў ён у размове з Bild.

Каментары8

  • Acab
    28.06.2024
    Падрэжа спадар Трампуня сілкаваньне палпалычкабінетаў і незалежным ад лукашэнак бюджэтным смі. Знойдзеце сапраўдную працу ці, як сто год таму такіх сацыялістычны антысавецкі супраціў, вернецеся ў бсср ў акадэміі навук працаваць сакратарамі.
  • Амэрыканская газэта Праўда
    28.06.2024
    Лічым, колькі разоў спадар Трамп збрахаў
  • Лік Старажытных Таймзаў
    28.06.2024
    Нуль, цалкавічок, паўвушка, чвартка, васьмінка, пудавінка, мядзянік, срэбранік, залатнік, плятынік, дыямантык

Цяпер чытаюць

Паўла Муравейку, які адпрацаваў намеснікам у Адміністрацыі Лукашэнкі толькі паўтара месяца, перавялі ў кіраўнікі Віцебшчыны22

Паўла Муравейку, які адпрацаваў намеснікам у Адміністрацыі Лукашэнкі толькі паўтара месяца, перавялі ў кіраўнікі Віцебшчыны

Усе навіны →
Усе навіны

Сабаленка адкацілася на трэцяе месца ў сусветным рэйтынгу

Сэрца — амаль адзіны орган, які не хварэе на рак. Навукоўцы пачынаюць разумець чаму1

Грэцкі агонь, антыкітэрскі механізм, сільфій ды іншыя страчаныя вынаходніцтвы. Чаму чалавецтва іх забыла?1

Аргазм ёсць, а спермы няма. Што такое рэтраградная эякуляцыя і чым яна небяспечная11

Зяленскі заявіў, што Украіна спыніла больш за палову расійскай нафтаперапрацоўкі7

Літва заклікала прызнаць ГРУ тэрарыстычнай арганізацыяй9

Зборная Беларусі па футболе прайграла Албаніі ў вырашальным матчы Лігі нацый14

Легендарны тэлескоп «Хабл» падае на Зямлю. НАСА тэрмінова шукае тых, хто яго выратуе або затопіць16

«Дайце круглую суму і год — будзе вам любы шэдэўр Мікеланджэла!» Улады запатрабавалі перарабіць «Быхаўскую мадонну». Аўтар падточвае яе балгаркай31

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Паўла Муравейку, які адпрацаваў намеснікам у Адміністрацыі Лукашэнкі толькі паўтара месяца, перавялі ў кіраўнікі Віцебшчыны22

Паўла Муравейку, які адпрацаваў намеснікам у Адміністрацыі Лукашэнкі толькі паўтара месяца, перавялі ў кіраўнікі Віцебшчыны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць