Свет55

Трэці кандыдат. У Роберта Кенэдзі-малодшага ўсё больш шанцаў уключыцца ў прэзідэнцкую гонку ў ЗША

За Кенэдзі-малодшага гатовы галасаваць аматары тэорый змоў, антываксеры, вельмі левыя і вельмі правыя, а таксама людзі, якія гавораць аб сваім расчараванні палітыкай.

Роберт Кенэдзі — малодшы. AP Photo/Jose Luis Magana, File

Паводле ацэнак экспертаў, шанцы на з'яўленне трэцяга кандыдата ў прэзідэнцкай гонцы ў ЗША павялічваюцца з-за непапулярнасці двух асноўных прэтэндэнтаў — Байдэна і Трампа. Трэцім кандыдатам можа стаць Роберт Ф. Кенэдзі-малодшы — пляменнік прэзідэнта Джона Ф. Кенэдзі і сын былога міністра юстыцыі Роберта Ф. Кенэдзі, піша Bild.

У 14 найбольш важных нацыянальных апытаннях Кенэдзі-малодшы набірае ад 8% да 17% галасоў. Яго рэйтынг вышэйшы, чым у любога іншага трэцяга кандыдата з таго часу, як тэхаскі мільярдэр Рос Перо набраў 18,9% у 1992 годзе ў гонцы з Джорджам Бушам і Білам Клінтанам і дапамог Клінтану перамагчы.

Кенэдзі-малодшаму не хапіла зусім няшмат для таго, каб патрапіць на тэледэбаты, якія неўзабаве пройдуць на канале CNN. Прычына ў тым, што ён набраў больш за 15% галасоў толькі ў трох апытаннях, а для ўдзелу ў дэбатах трэба не менш за чатыры.

«Байдэн і Трамп не жадаюць праводзіць са мной дэбаты, а CNN незаконна пагадзіўся на іх умовы. Гэта не па-амерыканску і баязліва», — пракаментаваў сітуацыю сам Кенэдзі-малодшы.

Трамп рабіў супярэчлівыя заявы наконт свайго магчымага канкурэнта: у красавіку ён называў Кенэдзі-малодшага «добрым хлопцам, які можа нашкодзіць Байдэну», а ў маі — «самым тупым прадстаўніком клана Кенэдзі».

Дэмакраты хутчэй негатыўна настроены ў адносінах да Кенэдзі-малодшага: непублічна яны таксама гавораць пра радыкалізм магчымага кандыдата і адзначаюць, што яго палітычныя перавагі далёкія ад перакананняў яго бацькі.

Як паказваюць апытанні, за Кенэдзі-малодшага гатовыя галасаваць аматары тэорый змоў, адмоўнікі каранавіруса, вельмі левыя і вельмі правыя, а таксама людзі, якія гавораць аб сваім расчараванні ад палітыкі.

Сам Кенэдзі-малодшы, у прыватнасці, называў Covid-19 генна-інжынернай біязброяй і параўноўваў меры па барацьбе з каранавірусам з нацысцкімі парадкам.

Каментары5

  • Kredit
    24.06.2024
    Debilt, а я вось лічу, што шмат хто не хоча галасаваць скампраматаванага трампа прагаласуюць за кена, і гэтым дадуць магчымасць байдэну выйграць.
  • Acab
    24.06.2024
    Дабраславіў жа некага бог чэрпаць веду пра справы ў ЗША зь левалібэральнае прэсы
  • Acab
    24.06.2024
    Агой, Ню Ёрк газэта Праўда зь месяц таму апублікавала, што кавідла ня з рынку, а з Вуханьскае лябараторыі высьлізнуў.
    Бастыэн толькі шчасьце паўднёвакарэйцаў выкідаць сьмецьце з карткай з НюЁрк Таймзу перадрукоўвае.

Цяпер чытаюць

Міліцыянты перадалі 32‑гадовай кіроўцы «Гелендвагена» на блатных нумарах, што ў нас так не паркуюцца4

Міліцыянты перадалі 32‑гадовай кіроўцы «Гелендвагена» на блатных нумарах, што ў нас так не паркуюцца

Усе навіны →
Усе навіны

Мільёны на «правільных» апытаннях. Як жонка галоўнага прыдворнага сацыёлага Крамля купаецца ў раскошы10

У Полацку паставілі новыя ўязныя знакі. Усе на рускай мове23

Беларус аплаціў дзяўчыне вініры, а пасля раставання запатрабаваў грошы. Што кажа закон?9

ШІ-гігант Anthropic падаў заяўку на IPO, апярэдзіўшы OpenAI

Затрыманы топ-менеджар Мінабароны РФ па забеспячэнні войска7

Каб не плаціць падатак на сабак, мінчукі пачалі здаваць іх у пункты адлову43

Буданаў: Зяленскі даручыў як мага хутчэй завяршыць вайну, пажадана да зімы3

«Давераная асоба Макрона, якая прыедзе ў Мінск», аказалася адстаўным паслом, што пабывае на «Мінскім дыялогу»22

Казулю забралі на лячэнне, яка адсялілі ў асобны вальер. Што змянілася ў «Дукорскім маёнтку» пасля скандалу

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Міліцыянты перадалі 32‑гадовай кіроўцы «Гелендвагена» на блатных нумарах, што ў нас так не паркуюцца4

Міліцыянты перадалі 32‑гадовай кіроўцы «Гелендвагена» на блатных нумарах, што ў нас так не паркуюцца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць