Грамадства1818

БТ запісала прапагандысцкае інтэрв'ю з Дар'яй Лосік яшчэ ў сакавіку, але пакажа толькі цяпер

Прапагандысты анансавалі паказ інтэрв’ю з палітзняволенай Дар’яй Лосік. Яе муж, блогер Ігар Лосік, таксама знаходзіцца за кратамі. Як стала вядома «Нашай Ніве», відэа запісвалі яшчэ некалькі месяцаў таму.

Дар'я Лосік з дачкой Паўлінай

У канцы мая блогер Аляксандр Кабанаў паведаміў у стрыме, што Дар’я Лосік напісала заяву на развод з Ігарам Лосікам. Пасля гэтага беларускія медыя праз свае крыніцы пацвердзілі інфармацыю, што развод адбыўся.

Былая палітзняволеная Дар'я Афанасьева расказвае, што прапагандысцкае відэа з Дар’яй Лосік запісалі яшчэ ў сярэдзіне сакавіка. Гэта не адзіная зняволеная калоніі № 4, вымушаная прайсці праз падобную працэдуру — аналагічныя гутаркі запісваліся як мінімум яшчэ з дзвюма жанчынамі.

Суразмоўца апісвае стан былой суседкі як няпросты: «Даша трапіла ў вельмі складаную сітуацыю, дзе ў яе з самага пачатку не было выбару. У яе скралі мужа, сям'ю, яна перастала жыць уласным жыццём. Яшчэ да таго, як яна апынулася за кратамі, Даша паставіла на паўзу і сваё жыццё, і жыццё дачкі.

Яна пастаянна збірала перадачы і ездзіла ў СІЗА, потым у турму… Увесь час чакала званкоў, давала нейкія інтэрв'ю, пісала пасты. Даша жыла ў няволі разам з Ігарам і рабіла ўсё, што ад яе залежыць».

Афанасьева пасябравала з Дар'яй Лосік — дзяўчыны знаходзіліся ў адным атрадзе. Яна заклікае не звяртаць увагі на інфармацыю пра развод Лосікаў і на інтэрв'ю яе сяброўкі:

«Дзяўчаты ў закладніках, яны выжываюць як могуць. Мне б не хацелася, каб, калі Даша выйдзе з турмы, на яе пасыпаліся непрыемныя пытанні. Яна траўмаваная і сваім тэрмінам, і тэрмінам мужа. Калі прапаганда такое здымае, значыць, ім дагэтуль трэба нешта даказаць людзям — даказаць, што мы «пакаяліся».

Я шчаслівая, што пазнаёмілася з Дашай. Гэта добры і спагадлівы чалавек, якому я заўжды магла давяраць».

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары18

  • Экзекутар
    07.06.2024
    Думаю, што за гэтыя фільмы трэба даваць пажыццёвае з канфіскацыяй
  • Не верым ні аднаму слову лукашысцкай прапаганды
    07.06.2024
    У прапагандысцкія фільмы вераць толькі самі прапагандысткі, якія выглядаюць як баба Яга са шклянымі вачамі: Бенедзісюк, Лебедзева, Петрашка і ім падобныя.
  • Вышэй за бога
    07.06.2024
    [Рэд. Выдалена]

Цяпер чытаюць

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак22

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

20‑гадовага забойцу ўкраінскай дэпутаткі Ірыны Фарыён асудзілі на пажыццёвае зняволенне4

«Магілёўліфтмаш» выпусціць ліфт для хмарачосаў3

Беларус пад Мінскам на чатырох сотках вырасціў тону батату

Скандал на фотаконкурсе мікравыяваў Nikon: пераможцу западозрылі ў выкарыстанні штучнага інтэлекту

За 146 парушэнняў і два ДТЗ — тры месяцы без правоў. У Мінску са скрыпам пакаралі кіроўцу Bentley8

Кубракоў заявіў, што наркадылеры перакідваюць наркотыкі з Польшчы ў Беларусь з дапамогай метэазондаў14

Стала вядома пра смерць доўгажыхаркі Марыі Канановіч з Валожыншчыны, якой па пашпарце быў 121 год7

Маці забітай у Ізраілі Яніны: Яе муж Алі тэлефанаваў мне ў Гомель, абражаў дачку і адчайна яе раўнаваў11

Расія нанесла ўдары па мосце цераз Дняпро ў Кіеве. Ён выстаяў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак22

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць