Вайна1212

Эксперты падлічылі, калі ў Расіі скончацца танкі

За два гады, па падліках аналітыкаў, Расія страціла больш за 3000 танкаў. Як доўга гэта можа яшчэ працягвацца?

Разбітыя расійскія танкі. Каменка, Харкаўская вобласць. Фота Efrem Lukatsky / AP

Нямецкае выданне Neue Zürcher Zeitung адзначае, што ў вайне Расія штомесяц губляе звыш ста танкаў.

Па падліках аналітычнай групы Oryx, якія грунтуюцца на пацверджаных здымкамі фактах, на сёння іх агульная колькасць (як ліквідаваных, так і пашкоджаных і страчаных) складае 3079. Гэтая лічба больш чым у чатыры разы перавышае колькасць танкаў, якія ёсць у арсенале Германіі, Францыі і Вялікабрытаніі разам узятых.

Нягледзячы на такія страты, Расія працягвае кідаць у бой новыя бранятанкавыя калоны. Журналісты выдання паспрабавалі разабрацца, як доўга гэта можа працягвацца.

Брытанскі Міжнародны інстытут стратэгічных даследаванняў (IISS) прыводзіць лічбы, што на пачатак 2022 года расійская армія мела 2927 танкаў. Калі параўнаць іх з лічбай страчаных, то становіцца зразумела, што Расія здолела кампенсаваць страты як за кошт раскансервацыі старых запасаў, так і за кошт павелічэння вытворчасці.

Заходнія эксперты мяркуюць, што за мінулы год расійская армія атрымала да 1500 танкаў. Праўда, большасць з іх склалі раскансерваваныя танкі, якія прайшлі пэўную мадэрнізацыю. Па ацэнках заходняга вайсковага прадстаўніка, цяпер Расія выпускае толькі 200 новых танкаў на год, што толькі ўдвая перавышае даваенны ўзровень.

У сувязі з гэтым адказ на пытанне залежыць ад таго, колькі яшчэ старых танкаў знаходзіцца на захаванні і колькі з іх можна адрамантаваць.

У красавіку гэтага года, па падліках украінскіх аналітыкаў, на расійскіх складах і перад рамонтнымі майстэрнямі знаходзілася каля 4500 спраўных танкаў. У пачатку 2022 года гэтая лічба была на 2400 адзінак большай.

Такі падлік адпавядае высновам IISS і іншых экспертаў аб тым, што Расія за кожны год вайны змагла ўводзіць у эксплуатацыю па 1200 танкаў са сваіх запасаў.

Калі да лічбы ў 4500 спраўных танкаў, што знаходзяцца на складах, дадаць 2000 танкаў, якія цяпер знаходзяцца на ўзбраенні, то атрымаецца 6500. За апошнія паўгода Расія страціла толькі па пацверджаных крыніцах каля 620 адзінак. Калі да іх дадаць незарэгістраваныя страты, то лічба можа наблізіцца да 650. Атрымліваецца, што запасаў хопіць на 5 гадоў.

Па ацэнках экспертаў, крытычнай для Расіі сітуацыя стане тады, калі колькасць танкаў стане ніжэйшай за 3000. Гэта можа наступіць праз 2,7 года. Калі не ўлічваць састарэлых танкаў 1950-1960-х гадоў, то праз 2,1 года. За гэты час Расія здолее выпусціць каля 420 новых танкаў.

Такім чынам, у крытычным пункце Расія акажацца летам 2026 года. На павелічэнне тэрміну можа паўплываць пачатак паставак кітайскіх танкаў для Расіі. А скарачэнне тэрміну адбудзецца ў выпадку, калі Украіна атрымае ад Захаду больш артылерыйскіх снарадаў ці супрацьтанкавых мін.

Таксама вельмі імаверна, што старыя танкі, якія Расія аднаўляе, будуць ніжэйшай якасці. Гэта звязана з тым, што Масква ў першую чаргу забрала са складоў найбольш захаваныя экзэмпляры.

Міністэрства абароны Расіі, імаверна, разглядае аналагічныя сцэнарыі. Але невядома, якую стратэгію будзе рэкамендаваць Крамлю расійскі Генштаб, ведаючы, што ў бачнай перспектыве можа быць страчаны наступальны патэнцыял, які шмат у чым залежыць ад наяўнай баявой тэхнікі, у прыватнасці танкаў.

Каментары12

  • Гiтлер капут
    06.06.2024
    Левая прапаганда , канец гiтлерпуту i яго лукапасобнiкам у Беларусi скора.
  • Словы экспэртаў пра ракеты мы памятаем
    06.06.2024
    Зноў англійскія учоныя сказалі...
  • Фэйспалм
    06.06.2024
    Забыліся ўлічыць танкі, якія ёсць у Беларусі. Лукашэнка пры патрэбе можа падзяліцца, тут нават няма сумневу

Цяпер чытаюць

Жонка Статкевіча расказала, пра што паспела паразмаўляць з ім13

Жонка Статкевіча расказала, пра што паспела паразмаўляць з ім

Усе навіны →
Усе навіны

На патрэбы вызваленых палітвязняў сабралі 109 тысяч еўра5

Галоўчанка расказаў пра магчымыя змены ў прыёме даляраў2

Трамп: Нянавісць паміж Зяленскім і Пуціным — непасцігальная11

Зяленскі: Найбольш эфектыўныя санкцыі — гэта агонь на расійскіх нафтаперапрацоўчых заводах, тэрміналах, нафтабазах3

Нарвежская афера Крамля: як ценявы флот Расіі атрымліваў фальшывыя страхоўкі9

Вядоўца Fox News прапанаваў забіваць ін'екцыямі бяздомных з псіхічнымі захворваннямі. Давялося выбачацца11

У Кітаі збілі ў небе вогненны балід. Кітайскія ўлады адмаўляюць гэта1

Зяленскі прыгразіў ударамі па порце на Балтыцы, дзе запраўляюцца нафтавыя танкеры Расіі5

Іллю Дубскага ў калоніі прымусілі самому сабе лязом зрэзаць татуіроўку з Пагоняй26

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Жонка Статкевіча расказала, пра што паспела паразмаўляць з ім13

Жонка Статкевіча расказала, пра што паспела паразмаўляць з ім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць