Усяго патроху1111

Ці можна летам хадзіць па горадзе з голым торсам? Адказвае юрыст

«У моцную спякоту ў горадзе можна сустрэць мужчын з голым тулавам. А ці можна мужчынам у горадзе хадзіць без майкі? Ці не будзе гэта лічыцца хуліганствам? Не на курорце ж!» — задала пытанне мінчанка Я. Савельева выданню «АіФ».

 Фота: Onliner

Адвакат Магілёўскай абласной калегіі адвакатаў Уладзімір Гарбачоў адназначна адказаў: «Не. У законе нідзе не сказана, што забаронена хадзіць па горадзе з голым тулавам». 

Паводле яго слоў, хуліганства як злачынства вызначана ч.1 арт. 339 КК Рэспублікі Беларусь і апісваецца як наўмысныя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак і выказваюць відавочную непавагу да грамадства, якія суправаджаюцца ўжываннем гвалту або пагрозай яго ўжывання або знішчэннем або пашкоджаннем чужой маёмасці, або адрозныя па свайму зместу выключным цынізмам. 

За такія дзеянні караюць грамадскімі працамі, ці штрафам, ці папраўчымі працамі на тэрмін да двух гадоў, ці арыштам, ці абмежаваннем волі на тэрмін да двух гадоў, ці пазбаўленнем волі на тэрмін да трох гадоў. 

У першым і ў другім выпадку адказнасць надыходзіць з 14 гадоў. 

Такім чынам, калі ў паводзінах мужчыны няма названых прыкмет адміністрацыйнага правапарушэння або крымінальнага злачынства, то проста хадзіць па вуліцах горада з голым торсам не забаронена, зазначыў эксперт. 

Але эксперт ніяк не адзначыў, ці тычыцца тое самае жанчын, ці артыкул за «хуліганства» мае гендарны падзел.

Каментары11

  • Maxorka
    28.05.2024
    Нефанатка, ну дык тыя ж людзі, хто піша скаргі на мужчын з голым торсам хэйцяць і дзяўчат.
    Асабіста мяне не абражаюць і цалкам голыя любога полу, ўзросту і фізічнага стану
  • Дурдом
    28.05.2024
    > якія груба парушаюць грамадскі парадак
    Што гэта за "парадак" такі нідзе не запісана.
    > выказваюць відавочную непавагу да грамадства
    Зноў жа не зразумела як гэта. Калі без капелюша, ці ў шкарпэтках рознага колеру - ужо "непавага" ці не? А калі ісьці падпрыгваючы, ці бокам напрыклад? І можна падумаць хтосьці ўвогуле робячы штось на вуліцы, ці апранаючыся перад выхадам да крамы думае пра якуюсьці там "павагу" да кагосьці.

    А ў выніку знову ж атрымліваецца закон як дышла: куды паліцай перакруціў - туды й выйшла.


  • Фанат
    28.05.2024
    Нефанатка, вы паглядзіце на такія ж жываты дзяўчатаў у топіках - гэта ж адсюль і падае нараджальнасць у нас у краіне, бо падае ўсё астатняе! 

Цяпер чытаюць

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Усе навіны →
Усе навіны

У беларускім ютубе вайна страйкаў — прыляцела Пятрухіну6

Маці кантрабандыста з беларускімі каранямі верне Літве 155 тысяч еўра, заробленыя на цыгарэтах1

Дзяўчына памяняла горад на вёску і разводзіць курэй, якія нясуць каляровыя яйкі4

Еўрапейскія спецслужбы шукаюць расійскі след у ананімных паведамленнях пра бомбы на самалётах2

Фіца: Рэферэндум аб далучэнні Славакіі да Еўрасаюза быў сфальсіфікаваны7

У расійскім Пермскім краі бязногі ўдзельнік вайны з Украінай звёў у магілу яшчэ трох чалавек7

Мужчына трапіў пад крыміналку, праехаўшы на машыне ўсяго некалькі метраў1

Тэрарыст, які ўчыніў бойню ў цэнтры Кракава — паляк21

Пайшла ў ліквідацыю беларуская «дачка» брэнда New Yorker. Крамы цяпер знікнуць?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць