Грамадства11

Перастаў адкрывацца сайт «Народнай Волі»

Зрэшты ён не абнаўляўся больш за пяць месяцаў, з 7 снежня 2023 года.

Перастаў адкрывацца сайт «Народнай Волі», але ён і так не абнаўляецца з 7 снежня.

У жніўні мінулага шгода стала вядома, што шматгадовы галоўны рэдактар «Народнай волі» Іосіф Сярэдзіч, які займаў гэтую пасаду з 1995 года, пакідае яе, а новым уладальнікам выдання з 1 верасня стала фірма «Гіпер ПК».

Тады паведамлялася, што на чале сайта стаіць сам кіраўнік «Гіпер ПК» Мікалай Зіневіч. Ён пазбягаў гаварыць пра гэта, але называў сябе менеджарам інтэрнэт-праектаў. У медыйнай сферы Зіневіч асабліва нікому не быў вядомы.

Як казаў тады Іосіф Сярэдзіч, ад супрацоўніцтва з сайтам «НВ-Анлайн», нягледзячы на дамоўленасць, былі адхіленыя многія журналісты.

«Гэтая інфармацыя як снежны камяк на галаву. Мне шкада журналістаў. Я быў упэўнены, што яны будуць працаваць на адпаведным узроўні, а апынуліся каля разбітага карыта. Мне незразумелыя дзеянні тых, каму я бясплатна памылкова перадаў сайт», — прызнаваўся тады іншым медыям Іосіф Сярэдзіч і абяцаў, што «будзе дзейнічаць з тым, каб аднавіць законнасць».

У тэлеграм-канале выдання апошняя навіна таксама датаваная 7 снежня. А колькасць падпісчыкаў зляцела да 1009 падпісчыкаў.

Каментары1

  • Мх
    23.05.2024
    Гэтая інфармацыя як снежны камяк на галаву. Мне шкада журналістаў. Я быў упэўнены, што яны будуць працаваць на адпаведным узроўні, а апынуліся каля разбітага карыта. Мне незразумелыя дзеянні тых, каму я бясплатна памылкова перадаў сайт», — прызнаваўся тады іншым медыям Іосіф Сярэдзіч і абяцаў, што «будзе дзейнічаць з тым, каб аднавіць законнасць».///// Што ж тут незразумелага. Яны бралі сайт каб яго знішчыць. Яны яго і знішчылі. Спачатку хацелі проста спляжыць (пахерыць), а потым проста відаць закрылі.
    https://d2accbiqacj5y8.cloudfront.net/343386

Цяпер чытаюць

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый8

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка праігнараваў сённяшнія ўрачыстасці ў Мінску31

Святыя красоўкі. Сеціва абмяркоўвае вінтажны абутак папы Льва XIV

Ці хантавірус небяспечны і ці можа ён стаць новым кавідам?1

Чалы: Метадолагі — гэта секта. А Мацкевіч паказаў сваю прафнепрыдатнасць у 2020‑м82

Іранскі ўрок. КНДР увяла аўтаматычны ядзерны ўдар у выпадку забойства Кім Чэн Ына16

Як купляць парфуму як парыжанка1

У мінчукоў знік інтэрнэт ад «Космас Тэлекам»3

У Смалявічах адкрылі аддзяленне банка, якое працуе адзін дзень на тыдзень

У Тэнерыфэ прыбыў круізны лайнер з успышкай хантавіруса. Пасажыраў эвакуіруюць і адправяць у свае краіны3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый8

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць