Грамадства

Беларусам рэкамендуюць перасякаць мяжу з Польшчай па новай схеме

Час чакання на мяжы перавышае суткі. Але ёсць лайфхак.

Фота: граніца.BY

Чэргі аўтобусаў на беларуска-польскай мяжы растуць. Паводле звестак Памежнага камітэта Беларусі, увечары 10 красавіка выезду ў Польшчу адначасова чакае 40—50 аўтобусаў.

Па звестках відавочцаў, час чакання на мяжы перавышае суткі, а перавозчыкі пераносяць або адмяняюць многія рэйсы: транспарт проста не паспявае вярнуцца з папярэдняга маршруту. Таму турысты раяць не купляць квіткі на рэйсы з беларускіх гарадоў у Польшчу, а перасякаць мяжу па іншай схеме, піша mostmedia.io.

Адразу некалькі карыстальнікаў прыгранічных чатаў напісалі,

што жыхарам Мінска, Гродна і іншых гарадоў зараз больш выгадна купіць білет на цягнік да Брэста, а там узяць таксі да мяжы і пешшу ісці шукаць месцы ў аўтобусах наперадзе. Як правіла, яны ёсць, і кіроўцы за плату каля 100 рублёў згаджаюцца браць на борт.

— Не будзе месцаў у першых [аўтобусах], будзе крыху далей, але сродкі зэканоміце, — напісаў адзін з удзельнікаў чата Граніца.by.

Звычайна такім чынам можна даехаць да Варшавы, а адтуль пры неабходнасці дабірацца да патрэбнага польскага горада. Можна даехаць і да Тарэспаля, гэта значыць выйсці проста за мяжой. У аднаго з карыстальнікаў чата за гэта папрасілі 35 рублёў. Да Варшавы ад мяжы яму прапаноўвалі даехаць за 120 рублёў, да Гданьска — за 150.

Калі ж купіць білет на міжнародны аўтобус, то на мяжы трэба будзе вырашыць: стаяць 25 гадзін альбо шукаць месцы на рэйсах, якія знаходзяцца наперадзе чаргі.

Пры другім варыянце кіроўцы не вяртаюць грошы за квіток, таму фактычна турыстам даводзіцца плаціць двойчы. Па падліках удзельнікаў чата, білет на цягнік, таксі і аплата кіроўцу на мяжы абыходзяцца значна танней.

Акрамя таго, можна загадзя пацікавіцца ў перавозчыка, ці перасаджвае ён пасажыраў бясплатна ў свой жа, які стаіць ля мяжы, аўтобус. Некаторыя кампаніі запускалі такія схемы, каб скараціць час у дарозе для сваіх кліентаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску пачалі будаваць Казахстанскі квартал5

У Міграцыйным дэпартаменце Літвы патлумачылі, як будуць дэпартаваць Скіндзерава10

У Балгарыі на трасе сутыкнуліся ажно 86 машын, 12 чалавек загінулі

Катэдж за Нацыянальнай бібліятэкай стаў самым дарагім домам Беларусі, прададзеным у кастрычніку

У Францыі з царквы скралі і знішчылі мошчы святога Мікалая — таго, хто стаў правобразам Санта-Клауса6

Гамяльчук збіў сяброўку, скінуў яе з другога паверха, а пасля прапанаваў ажаніцца3

Кіндар-сюрпрыз для дарослых: на «Куфры» прадаюць палеты са згубленымі пасылкамі. Просяць 2000 рублёў8

На Арлоўскай у Мінску сталі зносіць двухпавярховікі2

Зяленскі назваў найхутчэйшы спосаб завяршыць вайну34

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць