Свет2020

Нямецкія салдаты ў Літве размесцяцца непадалёк ад мяжы з Беларуссю

Міністэрства абароны Літвы паведамляе, што першыя салдаты нямецкай брыгады, прыкамандзіраваныя да Літвы, прыбудуць у Вільню ў панядзелак, піша Delfi.

Ілюстрацыйнае фота Mindaugas Kulbis / AP

Асноўную групу ўпраўлення штаба 45-й брыгады Lietuva (Літва) складуць больш за 20 нямецкіх салдат. Разам з салдатамі ў панядзелак у Вільню прыбудзе камандуючы сухапутнымі войскамі Узброеных сіл Нямеччыны Альфонс Майс.

Першыя салдаты, якія прыбылі ў Літву, паселяцца ў Вільні і будуць адказваць за планаванне перакіданне брыгады ў Літву і ўзгадненне патрабаванняў да вайсковай інфраструктуры. Да канца года асноўны элемент штаба будзе адказваць і за дапамогу ў перакідцы нямецкіх салдат у Літву.

Нямеччына мае намер размясціць у Літве цяжкую брыгаду з трыма манеўранымі батальёнамі і ўсімі неабходнымі сродкамі, уключаючы падраздзяленні баявога забеспячэння.

Брыгада будзе складацца з існуючых і новых сфармаваных падраздзяленняў.

У Літву будуць перакінутыя 203-і танкавы батальён з зямлі Паўночны Рэйн-Вестфалія і 122-і бранятанкавы пяхотны батальён з Баварыі. Баявая група перадавых сіл, якая знаходзіцца цяпер у Літве, будзе ператворана ў шматнацыянальны батальён і стане неад'емнай часткай брыгады.

Чакаецца, што ў Літву будзе перакінута каля 5 тысяч нямецкіх салдат і цывільных, некаторыя з іх прыедуць са сваімі сем'ямі. Будзе два месцы службы — палігон у Руднінкай (за 20 км ад беларускай мяжы) і Рукла (на паўночны ўсход ад Каўнаса)

Google.maps

Салдаты і іх сем'і будуць жыць у Вільні і Каўнасе, а пункты лагістычнага забеспячэння будуць створаныя і ў іншых частках Літвы.

Улетку 2022 года Германія ўзяла на сябе абавязацельства размясціць у Літве вайсковую частку памерам з брыгаду — такое пагадненне прадугледжана ў камюніке, падпісаным Олафам Шольцам і прэзідэнтам Гітанасам Наўседам. Плануецца, што асноўная частка брыгады будзе перакінутая да 2026 года.

Са слоў міністра абароны Нямеччыны Барыса Пісторыуса, брыгада выйдзе на поўную баявую гатоўнасць у 2027 годзе.

Каментары20

  • 1
    08.04.2024
    І яшчэ хай каля мяжы мінныя паля зробяць як пад Вугледарам. Каб ніводныя плешывая ці вусатая хара туды не сунулася.
  • З камволю
    08.04.2024
    Ох у прапагандыстаў падгарыць 😁 Нямецкія танкавыя кулакі ізноў навіслі, як у 41ым, над сінявокай 😆
  • Лёлік з-пад Лімасола
    08.04.2024
    Бавоўна пятых кропак на бт праз 3 2 1...

Цяпер чытаюць

Беларуска распачала чэлендж «40 спатканняў», але ўжо на сярэдзіне не хавае расчаравання ў мужчынах29

Беларуска распачала чэлендж «40 спатканняў», але ўжо на сярэдзіне не хавае расчаравання ў мужчынах

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Гроднам знайшлі баравік, які прэтэндуе на рэкорд гэтага сезону ФОТАФАКТ2

Лукашэнка заклікаў не трымаць запасы ў далярах15

«Залатая эпоха Амерыкі». Трамп на з'ездзе рэспубліканцаў пахваліў сваю працу5

Лукашэнка заявіў, што Беларусь прадае калій у ЗША9

Аказваецца, Коля Лукашэнка служыць у арміі70

Беларуска нарадзіла тройню — усе дзяўчынкі. Цяпер просіць у Лукашэнкі кватэру ў Мінску, бо Год беларускай жанчыны20

«Сказаў таварышу: «Я сам дам рады». Футбаліст, які выратаваў жанчыну, расказаў, як усё адбылося

Самы дарагі прададзены ў жніўні катэдж сталіцы схаваўся насупраць «Мінск-Свету»

Знакамітую «сукенку помсты» прынцэсы Дыяны выставілі на аўкцыён4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска распачала чэлендж «40 спатканняў», але ўжо на сярэдзіне не хавае расчаравання ў мужчынах29

Беларуска распачала чэлендж «40 спатканняў», але ўжо на сярэдзіне не хавае расчаравання ў мужчынах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць