Усяго патроху88

У Вязынцы спілавалі маляўнічыя дрэвы, нахіленыя над вадой ФОТЫ

Вязынка — адно з найпрыгажэйшых і найрамантычнейшых месцаў пад Мінскам. Музей Янкі Купалы, размешчаны ў гэтай вёсачцы, наведвалі і наведваюць не толькі школьнікі, але і дарослыя. Асаблівы шарм лакацыі надавалі старыя дрэвы, якія, мудрагеліста выгнуўшыся, звісалі над ракой. Аднак днямі стала вядома, што гэтыя самыя дрэвы спілавалі, піша «Анлайнер». 

«Няма слоў, адны гукі. Ды пні», — каментуе ўбачанае фатограф Валерый Вядрэнка, які падзяліўся ў фэйсбуку здымкамі пнёў.

Тэрыторыя выглядае цяпер і сапраўды асірацелай. Як раней ужо дакладна не будзе.

«Анлайнер» даведаўся, чаму былі спілаваныя дрэвы, якія ўспрымаліся як неад'емная частка Вязынкі.

«Дрэвы, на жаль, былі ў вельмі дрэнным, аварыйным стане. Гэта засведчыла спецыяльнае абследаванне, ёсць заключэнне. Да бяды было рукой падаць. Але, як той казаў, калі ты ссек адно дрэва, пасадзі замест яго дзесяць. І хутка мы будзем праводзіць такую акцыю — пасадзім дрэвы на радзіме Янкі Купалы. Сачыце за нашай афішай і даведаецеся, калі гэта будзе. Усе ахвотныя змогуць далучыцца», — расказалі ў музеі.

А такой Вязынка была ў 2019 годзе.

Каментары8

  • Максим Дизайнер
    16.03.2024
    До какой "бяды"?Уток бы накрыло?Что эти чумазые колхозники несут?Реальная причина - бездельникам из местного Зеленстроя по 500 на пол ставки, вместо уборки территории, нужно было бамажки чем-то заполнить.
  • Шос
    16.03.2024
    Сотни лет росли деревья чтобы имбецилам руки поотсыхали
  • Ваша імя.
    16.03.2024
    Максим Дизайнер, Гэта ж вяз!!! Па 500 ці не , але ж свае некалькі возікаў дроваў, на зямлі не валяюцца. Ды добрых дроваў, калі на пні палядзець. Некалі такія дровы звалі панскімі. Але хутчэй за усё гэтых веліканаў папілавалі на дошкі ды мэблю для розных там ''людцаў з магчымасьцямі''. Не зьдзіўлюся што для мясцовых ды мінскіх лукашэнак. 

Цяпер чытаюць

Сын міністра Кубракова стаў начальнікам Цэнтральнага РУУС Мінска. Маёр, але будзе кіраваць палкоўнікамі4

Сын міністра Кубракова стаў начальнікам Цэнтральнага РУУС Мінска. Маёр, але будзе кіраваць палкоўнікамі

Усе навіны →
Усе навіны

Статкевіч на зварот Золатавай і Калеснікавай: Ён абясцэньвае пакуты і ахвяры, гэта ідэалогія прыстасаванства82

Трамп разлічвае сустрэцца з Зяленскім і Пуціным

Махлярам больш не патрэбны ваш пароль. Яны могуць скрасці «лічбавы ключ» і атрымаць доступ да акаўнта нават пры двухфактарнай абароне3

Абноўленыя экзітполы пасля выбараў у Ізраілі: пераможцы няма, апазіцыйны блок Айзенкота ідзе нароўні з Нетаньяху4

Мужчынская і жаночая скура загойваюцца па-рознаму — прычына нечаканая

Экзіт-полы ў Ізраілі паказваюць нічыю

Расійскага падпалкоўніка пасадзілі на 21 год за фэйкавыя відэа пра «подзвігі» і арганізацыю самастрэлаў дзеля атрымання выплат1

Тапузідзіс стаў ганаровым консулам яшчэ адной краіны. Яна для яго ўжо трэцяя4

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сын міністра Кубракова стаў начальнікам Цэнтральнага РУУС Мінска. Маёр, але будзе кіраваць палкоўнікамі4

Сын міністра Кубракова стаў начальнікам Цэнтральнага РУУС Мінска. Маёр, але будзе кіраваць палкоўнікамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць