Улада1111

На канцэрт Смолавай у Салігорску прадалі 15 квіткоў

Выступ беларускай поп‑зоркі адмянілі.

15 салігорцам — аматарам творчасці Паліны Смолавай, вярнулі квіткі. Больш ахвотных наведаць канцэрт спявачкі не было.

Выступ Паліны ў Салігорскім ГДК планаваўся на 26 снежня, але быў адменены з прычыны адсутнасці глядацкай цікавасці. Жыхароў Салігорска, распешчаных расійскімі зоркамі эстрады, складана зацягнуць на сольнік «айчынных зорак».

«Што мы толькі ні рабілі, каб прыйшоў глядач, — запэўнівае Галіна Карака, намесніца дырэктара ДК. — І на мясцовым тэлебачанні анансавалі і расцяжку ў цэнтры горада павесілі. Такая ж гісторыя атрымалася з Гюнеш. Яе канцэрт таксама давялося адмяніць».

Разам з тым салігорцы ахвотна купляюць квіткі па 180 тыс. на канцэрт Стаса Міхайлава. З аншлагам праходзяць выступы Уладзіміра Вінакура, Валерыя Меладзэ, Барыса Маісеева.

А вось у Слуцку зусім іншая сітуацыя.

Сюды расійскія зоркі не заязджаюць, а большасць білетаў на канцэрты прадстаўнікоў беларускага шоу‑бізнесу распаўсюджваюцца праз прадпрыемствы. Схема простая: прафкам аплачвае 50% кошту білета. Калі ў прадпрыемства няма грошай — канцэрт адмяняецца. Па гэтай прычыне ў канцы лістапада адмянілі канцэрт Іны Афанасьевай.

Самыя касавыя ў Слуцку беларускія выканаўцы Ганна Шаркунова і Георгій Калдун. На іх канцэрты случчакі нават бралі білеты без месцаў. А на канцэрт Смолавай было прададзена каля 350 білетаў (зала Дома культуры разлічана на 587 месцаў)».

Каментары11

Цяпер чытаюць

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?10

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?

Усе навіны →
Усе навіны

У чата GPT здарыўся масавы збой1

Расія цяпер не трымае на тэрыторыі Беларусі вялікіх вайсковых сіл — Дзяржпагранслужба Украіны4

Ціханоўская паказала, як гуляе ў падэл на корце30

Эканаміст Львоўскі назваў самую небяспечную краіну16

У Пружанах са стралянінай затрымлівалі кіроўцу без правоў1

Кацярына Андрэева апублікавала першы допіс пасля вызвалення6

Апытанні перад выбарамі ў Каардынацыйную раду паказваюць, што Латушка захаваў найвышэйшы давер грамадства88

Цячэ вада ў ярок. На бяду, у Лагойску тая вада — каналізацыя

«Прагрэсіўная Балгарыя» ўчыстую перамагла на выбарах. Генерал Радзеў супакойвае: Працягнем еўрапейскі шлях, але крытычна8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?10

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць