Мова11

Гродзенская школьніца стварыла ў тыктоку анлайн-рэпетытар па беларускай мове

У тым, што вучыць беларускую мову можна займальна і весела, пераконвае акаўнт, створаны ў тыктоку вучаніцай 10-га класа Гродзенскай гімназіі №6 Дыянай Чамерыс, паведамляе БелТА.

«БеларускаЯ» — так дзяўчына назвала свой блог, дзе публікуе 15-секундныя анімаваныя відэаролікі. У іх — кароткія заданні для тых, хто хоча праверыць і падцягнуць свае веды па беларускай мове.

«Ідэя ў мяне нарадзілася летась, калі я вырашыла паступаць на спецыяльнасць «журналістыка» ў ГрДУ імя Янкі Купалы і праходзіць тэставанне па беларускай мове, — расказала Дыяна. — Па гэтым прадмеце ў мяне «дзявятка», але веды трэба пастаянна падтрымліваць і ўмацоўваць. Вырашыла, што будзе карысна рабіць гэта такім сучасным спосабам».

Задуму дачкі падтрымала мама Юлія Аляксандраўна, якая, будучы паводле адукацыі настаўніцай беларускай мовы і літаратуры, кіруе ў гімназіі інфармацыйна-бібліятэчным цэнтрам. Цяпер Дыяна прапануе тэму, падбірае музыку і анімацыю, мантуе, а мама яе правярае ўсё на адпаведнасць правілам беларускай мовы.

«Наша галоўная мэта — папулярызацыя беларускай мовы, — гаворыць Юлія Аляксандраўна. — Разам з тым гэта і памочнік для будучых абітурыентаў. У аснове праекта — пытанні, якія сустракаліся на ЦТ у мінулыя гады».

Задачкі ў відэароліках самыя розныя: па граматыцы, сінтаксісе, пунктуацыі. Задаецца канкрэтнае пытанне, і на працягу 15 секунд карыстальнік можа даць на яго свой адказ. Пасля гэтага адказ з'яўляецца на экране, падмацаваны вытрымкай з правіла.

Першы ролік дзяўчына змантавала ў верасні мінулага года, і за кароткі час ён набраў больш за 500 праглядаў. Стала зразумела, што тэма запатрабаваная, і творчая праца працягнулася.

Сёння ў акаўнце «БеларускаЯ» — каля тысячы падпісчыкаў, а некаторыя сюжэты набіраюць звыш 70 тыс. праглядаў. Ролікаў жа ў тыктоку ўжо больш за 300.

Як расказвае Юлія Чамерыс, бываюць выпадкі, калі ў каментарах разгараюцца бурныя абмеркаванні, людзі прапануюць свае варыянты адказаў. Асабліва гэта тычыцца ролікаў, дзе трэба перакласці слова або словазлучэнне з рускай мовы на беларускую.

Дыяна і Юлія Чамерыс прадставілі свой праект на абласным туры конкурсу «100 ідэй для Беларусі». Журы ацаніла прасунутую распрацоўку, і цяпер «БеларускаЯ» рыхтуецца да ўдзелу ў рэспубліканскім этапе моладзевага конкурсу. 

Каментары1

  • Прыемна
    28.02.2024
    Дыяна, вы малайцА!)

Цяпер чытаюць

Касмічная турыстка Марына Васілеўская выйшла замуж за касманаўта Навіцкага? Яны носяць пярсцёнкі1

Касмічная турыстка Марына Васілеўская выйшла замуж за касманаўта Навіцкага? Яны носяць пярсцёнкі

Усе навіны →
Усе навіны

«Мінсктранс» плануе аднавіць аўтобуснае злучэнне з Літвой з 21 лістапада6

Беларуска ў сярэдзіне лістапада пайшла ў лес і вярнулася з кашом лісічак4

У мінскай краме памерла пажылая жанчына5

У вёску на Гродзеншчыне больш не ходзіць дызель. Рэакцыя чыноўнікаў дабіла жыхароў6

УСУ выкарысталі ATACMS для ўдараў па тэрыторыі Расіі5

Беларускае дзіця ўпершыню атрымала фінскі ДНЖ не маючы пашпарта

Еўрасаюз не збіраецца адмяняць шматразовыя шэнгенскія візы для грамадзян Беларусі4

Доктара сацыялагічных навук і супрацоўніцу Акадэміі навук асудзілі за «фінансаванне экстрэмізму»4

У Ляйпцыгу знайшлі два раней невядомыя творы Ёгана Себасцяна Баха2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Касмічная турыстка Марына Васілеўская выйшла замуж за касманаўта Навіцкага? Яны носяць пярсцёнкі1

Касмічная турыстка Марына Васілеўская выйшла замуж за касманаўта Навіцкага? Яны носяць пярсцёнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць