Свет

Ва Украіне арыштавалі вайскоўца, датычнага да выкрадання і забойства ў Латвіі грамадзянкі Беларусі

Ва Украіне арыштавалі дзейнага вайскоўца, які ў Латвіі ўдзельнічаў у выкраданні грамадзянкі Беларусі, каб прымусіць яе перапісаць сваю маёмасць і бізнэс на двух грамадзян Расіі. Для расследавання гэтага злачынства, у выніку якога грамадзянку Беларусі забілі, Украіна і Латвія ў лістападзе 2022 года стварылі супольную следчую групу, паведамляе «Радыё Свабода».

Здымак ілюстрацыйны

Інцыдэнт адбыўся 3 кастрычніка 2019 года. У рашэнні ўкраінскага суда імя грамадзянкі Беларусі не ўдакладняецца, але раней латвійскія СМІ пісалі пра забойства прадпрымальніцы беларускага паходжання Ірыны Мінвалеевай, якая стала пражывала ў Латвіі і валодала кампаніяй Resort Investments.

Бацька і сын, расійскія грамадзяне, нанялі для арганізацыі выканання гэтага злачынства трох украінцаў — адзін з іх затрыманы вайсковец, а другі — удзельнік добраахвотніцкага батальёна «Тарнада», які загінуў у снежні 2022 года на бахмуцкім кірунку. Пра трэцюю асобу пакуль не паведамляюць.

Расейцы хацелі прымусіць Ірыну Мінвалееву перапісаць на іх маёмасць кампаніі Resort Investments, якой належала 30 кватэр, 56 паркамесцаў і два нежылыя памяшканні ў жылым комплексе Sun Republic, агульнай вартасцю 3 708 000 еўра.

Беларуску выкралі і прымушалі перапісаць маёмасць на падкантрольны расейцам фонд Latvijas atjaunosanas biedroba, які нібыта займаўся дапамогай і рэабілітацыяй ветэранаў антытэрарыстычнай аперацыі на ўсходзе Украіны. Уласнікі фонду прапанавалі ўкраінцам правесці пэўную «працу», звязаную нібыта з барацьбой з прадстаўнікамі ФСБ Расіі, у ліку якіх яны назвалі беларуску Ірыну Мінвалееву, і тыя пагадзіліся.

Украінцы выкралі беларуску пад выглядам намеру купіць кватэру ў жылым комплексе, потым перавезлі ў іншае месца і кінулі ў памяшканне, дзе знаходзіўся басейн. Ёй прапанавалі падпісаць мемарандум і дамову дарэння на карысць фонда Latvijas atjaunosanas biedroba, а калі тая адмовілася, звязалі рукі і ногі і прывязалі ахвяру да поручняў басейна. Праз год пасля яе забойства яны аформілі на адпаведным украінскім бланку даверанасць на распараджэнне маёмасцю забітай. Гэтую даверанасць выпісалі на грамадзян Расіі, ужо згаданых бацькі і сына.

Паводле латвійскіх СМІ, цяпер у Латвіі адбываецца судовы працэс над грамадзянамі Расіі Сяргеем і Міхаілам Аляксеевымі, якія атрымалі ў Латвіі статус уцекачоў, а цяпер абвінавачваюцца ў захопе закладніцы. У іх пасля забойства Ірыны Мінвалеевай знайшлі яе дакументы: пасведчанне на кіраванне аўтамабілем і пашпарт.

Каментары

Дзевяць чалавек памерлі ў Брэсце і Мінску — усім ім уводзілі адныя і тыя ж лекі. У прэпараце знайшлі бактэрыі5

Дзевяць чалавек памерлі ў Брэсце і Мінску — усім ім уводзілі адныя і тыя ж лекі. У прэпараце знайшлі бактэрыі

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка прызначыў кіраўніка Кампартыі Сыранкова сенатарам14

У Хабараўску пры дзіўных абставінах знік вахтавік з Мазыра3

У Беларусі паляўнічыя забілі вельмі рэдкага чорнага воўка24

Колькі прыватных школ і садкоў засталося ў Беларусі3

«Страшны трэск і грукат». На світанку Гомель разбудзілі гучныя гукі ў небе3

«Людзі баяцца заказваць». Прадавец з Wildberries страціў больш за $10 тысяч, але не сыходзіць7

Як 29‑гадовы беларус навучыўся шыць па ютубе і стварыў бізнэс на рэчах са смецця2

«Нікуды я ад яе не магу збегчы». Гісторыя сяброўства Марфы Рабковай і Насты Лойкі4

Хірург аспрэчыў галоўныя міфы пра ўкусы і выдаленне кляшчоў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзевяць чалавек памерлі ў Брэсце і Мінску — усім ім уводзілі адныя і тыя ж лекі. У прэпараце знайшлі бактэрыі5

Дзевяць чалавек памерлі ў Брэсце і Мінску — усім ім уводзілі адныя і тыя ж лекі. У прэпараце знайшлі бактэрыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць