Ад рэдакцыі1515

Памятаеце гісторыю пра беларуса, які разграміў арэндную кватэру ў Малдове? Прыносім прабачэнні, гэта ФЭЙК

24 студзеня 2024 года на старонках «Нашай Нівы» была апублікаваная навіна пра беларуса Ігара Турцэвіча, які нібыта разграміў арэндную кватэру ў Малдове. На жаль, мы памыліліся, уся гэтая гісторыя была фэйкам.

Як тэкст увогуле з’явіўся на сайце?

У тэлеграм-акаўнт Рэдакцыі звярнулася жанчына, якая прадставілася малдаванкай Карынай Марым, якая здала кватэру беларусу, а той, маўляў, пашкодзіў усё, што толькі можна. У якасці доказаў Карына прадаставіла здымкі разгромленай кватэры, а таксама распіску, нібыта напісаную беларусам — з яго пашпартнымі звесткамі і кантактнай інфармацыяй.

Журналіст «НН» пагутарыў з жанчынай, а таксама паспрабаваў знайсці Ігара Турцэвіча, каб узяць у яго каментар.

І тут адбылася наша галоўная памылка — мы палічылі рэальным тэлеграм-акаўнтам Ігара Турцэвіча той акаўнт, які нам «падказала» малдаванка Карына.

Гэты акаўнт адказаў журналісту і ўскосна пацвердзіў датычнасць да гісторыі. У выніку навіна была апублікаваная.

Праз некалькі дзён з Рэдакцыяй звязаўся Ігар Турцэвіч. Ён патлумачыў, што апублікаваная інфармацыя цалкам хлуслівая і што не даваў ніякіх каментароў журналістам.

Мы праверылі — сапраўды і акаўнт псеўда-Турцэвіча, і акаўнт «Карыны» знік, іх проста выдалілі з тэлеграма. На жаль, «Наша Ніва» стала ахвярай чыёйсьці правакацыі і апублікавала непраўдзівую інфармацыю.

Хто такі Ігар Турцэвіч? Гэта беларускі бізнэсмен, які цяпер жыве ва Украіне. Турцэвіч вядомы як заснавальнік сеткі крамаў «Дзверы Беларусі», у якую ўваходзілі сотні аб’ектаў у Беларусі, Украіне, Расіі і Малдове. Апроч таго, ён стварыў у Кіеве клуб Harley-Davidson і з’яўляецца адным з лідараў байкерскага руху.

Прыносім прабачэнні Ігару Турцэвічу і чытачам «Нашай Нівы».

Каментары15

  • Вася
    01.02.2024
    Лучше поздно чем никогда , а он когда извинится перед "агентурой"?
  • Фэйк на фэйку
    01.02.2024
    А дзейнасць вашага Прэзідэнт-электа, якую вы прапагандуеце праз артыкул, гэта не фэйк?
  • Граміла
    01.02.2024
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Стала вядома сутнасць справы Софтклуба3

Стала вядома сутнасць справы Софтклуба

Усе навіны →
Усе навіны

Вызваленыя каталіцкія святары Генрых Акалатовіч і Анджэй Юхневіч. Мяркуючы па ўсім, іх не дэпартавалі10

Бізнэсмена з Мінска пасадзілі па чатырох палітычных артыкулах. Ён падтрымліваў Расію, а ўкраінцаў называў «хахламі»9

Канфлікт у дзіцячым садку: «Выхавацелька адчытвала дачку словамі «бессаромная» і «нахабная». Дзяўчынка цяпер баіцца хадзіць у прыбіральню10

Ключавы абаронца Украіны генерал Келаг можа пайсці ў адстаўку4

«Пасля няўдалай кавалерыйскай атакі ў форме закрыцця межаў суседзі Беларусі могуць выбраць варыянт мірнага суіснавання з рэжымам»11

«Мінсктранс» аднаўляе міжнародныя рэйсы пасля адкрыцця Літвой пунктаў пропуску1

Словы пінскага чыноўніка прымусілі многіх успомніць рэцэпт самай смачнай стравы. «Флэшбэк у дзяцінства!»11

Літва адкрыла мяжу з Беларуссю1

Vinted: у Літве вырас аднарог, якому сённяшні беларускі IT можа толькі пазайздросціць15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома сутнасць справы Софтклуба3

Стала вядома сутнасць справы Софтклуба

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць