Адпаведнае рашэнне прыняў КДБ 16 студзеня.

Паводле ведамства, дачыненне да СМІ маюць Яўген Вапа і Яўген Валошын.
Таксама спіс «экстрэмісцкіх фармаванняў» папоўнілі праекты INeedHelp, «КОТОС: мясцовае самакіраванне» і «Трыэліт».
Паводле КДБ, дачыненне да праекту «КОТОС: мясцовае самакіраванне» маюць Вольга Цесакова, Дзмітрый Кухлей, а да Telegram-канала «Трыэліт»: Павел Аляксееў, Кірыл Шчамялёў, Яніна Андраюк, Аляксей Чарнак, Уладзімір Балабановіч, Вадзім Рушкевіч, Юрый Слабодчыкаў, Аляксандр Карцаў.
«Я не святая, але ў мяне не было надзейнага пляча побач»: маці Ксюшы з СМА могуць пазбавіць бацькоўскіх правоў, яна ж даводзіць, што здольная выправіцца
Каментары
На самай справе гэтае "ганаровае званне" ад злачынцаў, выглядае, найбольш цікавае Трыэліту. Калі не памыляюся, гэта двор з трох дамоў на сталічнай вуліцы Багдановіча. І бач ты - там найболей "экстрэмістаў" пералічана. Відаць, цэлая спецслужба працавала, каб раскрыць "змову" суседзяў супраць сіняпалага вар'ята