Грамадства55

Еўракамісія абвінаваціла Google у распаўсюдзе прапаганды Крамля

Раней беларускія журналісты скардзіліся камісіі, што кантэнт, які крытыкуе рэжым Лукашэнкі, не дасягае мэтавай аўдыторыі, у прыватнасці, з-за алгарытмаў пошуку.

Еўрапейская камісія заклікала Google і іншыя буйныя тэхналагічныя кампаніі дапамагчы незалежным расейскім і беларускім СМІ змагацца супраць прапагандыстаў, якія, на думку апазіцыйных журналістаў, карыстаюцца перавагамі алгарытмаў пошуку. Аб гэтым заявіла віцэ-прэзідэнт Еўракамісіі Вера Юрава ў размове з Financial Times, звяртае ўвагу Moscow Times.

«Барацьба з дэзінфармацыяй і падтрымка свабоды СМІ — гэта два бакі аднаго і таго ж медалю, і мы хочам, каб буйныя тэхналагічныя кампаніі займаліся абедзвюма», — заявіла віцэ-прэзідэнт Еўракамісіі Вера Юрава газеце Financial Times.

«Гэта азначае забеспячэнне даступнасці дакладнай інфармацыі анлайн, а не прапаганды Мінска або Крамля», — дадала яна, крытыкуючы платформы за распаўсюджванне прапаганды з Беларусі і Расіі.

Раней беларускія журналісты скардзіліся камісіі, што кантэнт, які крытыкуе рэжым Лукашэнкі, не дасягае мэтавай аўдыторыі, у прыватнасці, з-за алгарытмаў пошуку Google, Meta і іншых, якія, паводле іх сцвярджэнняў, працуюць з улікам правілаў беларускай цэнзуры.

Юрава выказала свае засцярогі адносна Беларусі ў снежні прэзідэнту па міжнародных справах Google Кенту Уокеру, а ў маі абмеркавала аналагічныя пытанні з галоўным выканаўчым дырэктарам Google Сундарам Пічаі.

Яна звярнула ўвагу на праблемы незалежных СМІ ў Расіі, такія як няздольнасць манетызаваць кантэнт, размешчаны на YouTube у Расіі.

«У ЕС ёсць законы і ініцыятывы, каб пераканацца, што анлайн-платформы робяць правільныя рэчы», — сказала Юрава.

У Google заявілі, што прыкладаюць «усе намаганні, каб ствараць нашы прадукты і выконваць нашы палітыкі такім чынам, каб не ўлічваць палітычныя перавагі». Пошукавая выдача навін будзе ўдасканальвацца, але існуюць «сотні фактараў, якія вызначаюць, якія вынікі паказваюцца», папярэдзілі ў кампаніі.

Каментары5

  • Пазьняка ў гугле і яндэксе не знайсці...
    09.01.2024
    Ужо даўным-даўно Гугл не выдае амаль нічога па запросе "ЗЯНОН ПАЗЬНЯК", "ПАЗЬНЯК".
    (Яндэкс таксама).
    Таму карыстаюся пашукавіком bing.com ці DuckDuckGo.
  • Жорж Стоматолог
    09.01.2024
    Пазьняка ў гугле і яндэксе не знайсці...,
    Какой лютый бред.  Фанаты Позняка, убейтесь головой об стенку.  Зайдите в гугл и убедитесь. Все там есть.
  • DC
    09.01.2024
    Пазьняка ў гугле і яндэксе не знайсці..., лухта, усё Google i Яндэкс выдае, любы можа забiць у пошук. Ну тое што сайты i рэсурсы ý Беларусi заблакаваны i на iх толькi праз VPN патрапiць можна гэта не справа Google, па сутнасцi нельга адсочыць што гэта з Беларусi хтосцi зайшоý. Калi пачалася вайна то шмат было таргетнай антываеннай рэкламы ý YouTube, праз ролiк яе круцiлi - плацi грошы i тваю рэкламу данясуць да беларусаý праз YouTube. Гэта камерцыйныя кампанii, у iх няма мэт як спрыянне дэмакратыi ý свеце цi глабальная вайна з дыктатурамi.

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі

Усе навіны →
Усе навіны

У Растоўскай вобласці атакаваны склад Ozon. Пацярпелі сем чалавек2

Навукоўцы выявілі тры суперздольнасці, якія абараняюць кажаноў ад раку

У Мінску хутка знікне яшчэ адзін закутак прыватнага сектара. Тут пабудуюць жыллёвы комплекс8

На станцыі метро «Слуцкі гасцінец» спынілі цягнікі і выклікалі ратавальнікаў

Жыхары аграгарадка пад Гомелем стогнуць ад нашэсця «шалёнага агурка»1

У Тбілісі знайшлі мёртвым абхазскага блогера, які выступаў за прымірэнне з Грузіяй2

Лаўроў заявіў, што Расія хоча вырашыць пытанне вайны ва Украіне «па-пацанску»11

У Беларусі чакаецца павышэнне цэн на муку4

У дваццаці штатах ЗША тысячы людзей атруціліся мексіканскай салатай. Двое насмерць

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць