Свет2121

«Такі лёс напаткае іншых здраднікаў Украіны». Што вядома пра забойства ўкраінскага прарасійскага палітыка Ківы

Сёння ў Падмаскоўі быў забіты былы дэпутат украінскай Вярхоўнай Рады Ілля Ківа, які за апошнія дзесяць гадоў прайшоў шлях ад дзеяча нацыяналістычнага «Правага сектара» і ўдзельніка ўкраінскай антытэрарыстычнай аперацыі на Данбасе да адной з заўважных фігур у адкрыта прарасійскім крыле ўкраінскай палітыкі. І канец ягонага жыццёвага шляху для прарасійскіх калабарантаў з Украіны робіцца дастаткова тыповым. 

Ілля Ківа. Фота: Volodymyr Tarasov/ Ukrinform/Future Publishing via Getty Images

Цела Іллі Ківы 6 снежня ўдзень знайшла супрацоўніца гатэля ў вёсцы Супанева Адзінцоўскага раёна Маскоўскай вобласці.

Паводле інфармацыі тэлеграм-канала «ВЧК-ОГПУ», былы ўкраінскі палітык атрымаў агнястрэльнае раненне ў лесапарку, пасля чаго, сцякаючы крывёй, ішоў па сцежцы ў бок асноўнага будынка гатэля.

Следчы камітэт Расіі паведаміў, што распачаў крымінальную справу «па факце забойства» Іллі Ківы. Паводле папярэдніх звестак, забойства адбылося з выкарыстаннем «неўстаноўленай стралковай зброі». Тэлеграм-каналы выказваюць версію, што яго застрэлілі з пісталета, а стрэлаў было два: адзін у галаву, другі ў грудзі.

Пасля забойства Ківы ў маскоўскіх аэрапортах і на чыгуначных вакзалах увялі ўзмоцненыя меры праверкі пасажыраў. Асаблівую ўвагу звяртаюць на іншаземцаў і грамадзян з прапіскай у паўднёвых рэгіёнах Расіі.

Расійскі тэлеграм-канал Mash сцвярджае, што за Ківам сачылі як мінімум тры апошнія тыдні:

«За гэты час кілеру ўдалося добра вывучыць звычкі былога ўкраінскага палітыка. 2,5 месяца таму ён пераехаў у гатэль «Величъ Country Club». Нядаўна экс-дэпутат паведамляў пра магчымае сачэнне за ім», — гаворыцца ў публікацыі.

Паводле звестак пабліка, Ківа жыў не адзін, а з сужыцелькай:

«Штодня ён выходзіў на вячэрнія прагулкі па парку. Сёння ён паўтарыў той жа маршрут, але не вярнуўся. Першым яго ўжо адубелае цела выявіла мясцовая жыхарка — труп Ківы праляжаў на марозе не менш за гадзіну з моманту забойства».

Па адной з версій, на след Ківы магла навесці ягоная сужыцелька, аднак гэта пакуль не пацверджана. Асоба жанчыны не раскрываецца: як сцвярджаецца, «для яе ж бяспекі». 

Ілля Ківа (злева) з кумам Пуціна Віктарам Медведчуком. Фота: Olena Khudiakova / Ukrinform/Future Publishing via Getty Images

Украінскія СМІ сцвярджаюць на падставе сваіх крыніц у спецслужбах, што Ківу забілі ў выніку спецаперацыі Службы бяспекі Украіны. Аднак самі спецслужбы і ўкраінскія ўлады гэтага пакуль не каментуюць.

Адно што толькі прадстаўнік Галоўнага ўпраўлення разведкі Мінабароны Украіны Андрэй Юсаў неўзабаве пасля з'яўлення першай інфармацыі пра смерць калабаранта пацвердзіў сам факт гібелі: 

«Можам пацвердзіць, што Ківа — усё. І такі лёс напаткае іншых здраднікаў Украіны, а таксама паслугачоў пуцінскага рэжыму».

Трэба сказаць, што гэта не проста пустыя пагрозы. За амаль два гады развіталіся з жыццём некалькі заўважных фігур з ліку прарасійскіх калабарантаў: дэпутат ад Херсоншчыны Аляксей Кавалёў, адзін з кіраўнікоў прарасійскай адміністрацыі акупаванай часткі Херсонскай вобласці Кірыла Стрэмавусаў, былы дэпутат Аляксей Жураўко, быў паранены, але выжыў колішні дэпутат і адзін з актывістаў «Наваросіі» Юрый Цароў. А колькасць знішчаных драбнейшых здраднікаў ідзе на дзясяткі. 

Каментары21

  • Рацыя
    07.12.2023
    «І такі лёс напаткае іншых здраднікаў Украіны, а таксама паслугачоў пуцінскага рэжыму».
  • Кава
    07.12.2023
    Пхах, усе усё ведалі, але нічога не зрабілі, кажуць у том лесе стаяла чарга с куляметамі і былі бойкі за права першага стрэла па ківе)
  • Валожын
    07.12.2023
    Галоýнае каб метады ýкраiнскiх спецслужбаý у дачыненнi грамадзян за мяжой не перанялi спецслужбы нашага "гаранта Канстытуцыi"

Цяпер чытаюць

Дзмітрыя Лукашэнкі не было з бацькам і братамі на адзначэнні 3 Ліпеня24

Дзмітрыя Лукашэнкі не было з бацькам і братамі на адзначэнні 3 Ліпеня

Усе навіны →
Усе навіны

У вёсцы пад Оршай пры падрыхтоўцы да Дажынак знішчылі гістарычныя будынкі3

Санкцыйная палітыка адміністрацыі Трампа дазваляе Расіі папаўняць вайсковы бюджэт2

Муж Маргарыты Ляўчук быў паранены на фронце5

Зяленскі пазбавіў украінскага грамадзянства мітрапаліта УПЦ Ануфрыя2

На мінскай Камароўцы ў два разы патаннелі лісічкі

У Мінску закладчык падманваў наркашоп: замовы прымаў, але наркотыкі пакідаў сабе3

Правакатар, які накінуўся на Латушку, днямі крычаў «Ганьба!» і Пазняку10

Сяргей Ціханоўскі расказаў, за каго б ён прагаласаваў на будучых прэзідэнцкіх выбарах63

Катаванне перфаратарам. Мінчанка сутыкнулася з «вечным» рамонтам у суседзяў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзмітрыя Лукашэнкі не было з бацькам і братамі на адзначэнні 3 Ліпеня24

Дзмітрыя Лукашэнкі не было з бацькам і братамі на адзначэнні 3 Ліпеня

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць