Грамадства

Рэпетыцыю цэнтралізаванага экзамена правядуць 27 студзеня

Пра дату рэпетыцыі цэнтралізаванага экзамена ў будучым годзе паведаміў міністр адукацыі Андрэй Іванец. Па яго словах, рэпетыцыя пройдзе 27 студзеня. 

«Міністэрства адукацыі 27 студзеня 2024 года правядзе рэпетыцыю цэнтралізаванага экзамена. Яна пройдзе па тых жа правілах, што і цэнтралізаваны экзамен у маі 2023 года. Для гэтага вызначаныя 144 пункты правядзення. У рэпетыцыі ЦЭ прымуць удзел больш за 58 тыс. выпускнікоў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, што на 5 тыс. больш у параўнанні з мінулым годам…

Працэдура пройдзе па аналогіі з мінулым годам. Плануецца, што апрацоўка вынікаў будзе праведзена ў двухтыднёвы тэрмін, у трохтыднёвы тэрмін усе вынікі будуць даведзены ўжо да ўдзельнікаў рэпетыцыі», — расказаў Андрэй Іванец.

Асаблівасцю рэпетыцыі цэнтралізаванага экзамена ў студзені стане тое, што яна пройдзе па ўсіх прадметах па выбары навучэнцаў, уключаючы рускую ці беларускую мовы.

«Мінулую рэпетыцыю мы праводзілі толькі па экзамене «прадмет на выбар» без дзяржаўнай мовы. Гэтым разам дзеці змогуць выбраць у тым ліку адну з дзяржаўных моў альбо іншы прадмет па выбары, які яны хочуць», — адзначыў Іванец.

Пры гэтым у бягучым навучальным годзе будуць выкарыстаныя тэсты з уключанымі заданнямі пятага ўзроўню складанасці.

«Гэта зроблена для таго, каб прывесці ў поўную адпаведнасць крытэрыі ацэнкі ў школе да крытэрыяў ацэнкі цэнтралізаванага экзамену, які з'яўляецца выніковай формай атэстацыі выпускнікоў», — праінфармаваў міністр.

Ён падкрэсліў, што вынікі рэпетыцыі ЦЭ ні на што не паўплываюць, гэта толькі магчымасць праверыць свае сілы. Таксама Іванец запэўніў, што

«пераводныя шкалы як першасных балаў у тэставыя, так і тэставых — у дзесяцібальную адзнаку, будуць выкарыстоўвацца тыя ж, што выкарыстоўваліся пры правядзенні цэнтралізаванага экзамену і цэнтралізаванага тэсціравання ў мінулым навучальным годзе. Яны апублікаваныя ў вольным доступе і змяняцца не будуць».

У мінулым годзе, нагадаем, пытанне пераводу балаў стала прычынай скандалу і выклікала пратэсты з боку як абітурыентаў, так і іх бацькоў.

Цэнтралізаваны экзамен у гэтым навучальным годзе пройдзе 27 і 30 мая, гэта будуць асноўныя дні. 

Каментары

Цяпер чытаюць

У віцэ-спікеркі Каардынацыйнай рады Лізаветы Пракопчык сабралася $12 тысяч даўгоў71

У віцэ-спікеркі Каардынацыйнай рады Лізаветы Пракопчык сабралася $12 тысяч даўгоў

Усе навіны →
Усе навіны

Іран прапанаваў ЗША адкрыць Армузскі праліў і скончыць вайну2

Вецер у Мінску валіў дрэвы, пашкоджаныя чатыры аўтамабілі

Трамп прадказаў, што іранскія нафтаправоды ўзарвуцца з-за спынення прапампоўкі1

«Сямейка са Смаленска. Крычалі, што ім трэба ехаць». П'яны пасажыр пабіўся з ахоўнікамі мінскага метро32

Кацярына Андрэева расказала, што ў калоніі ім паказалі частку прэс-канферэнцыі Калеснікавай, дзе яна дзякавала Лукашэнку7

Расійскага дэпутата паслалі на тры літары на прэміі «Шансон года» ВІДЭА17

Беларуска схадзіла ў скандальны рэстаран «Паедзем паядзім» і паскардзілася на сапсаваную смажаную бульбу9

Жонка Макрона пра гады ў статусе першай лэдзі: Я ўбачыла чарнату свету, дурасць, злосць2

Стралок, які ўварваўся на вячэру з Трампам, даслаў перад гэтым маніфест — вось што ў ім28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У віцэ-спікеркі Каардынацыйнай рады Лізаветы Пракопчык сабралася $12 тысяч даўгоў71

У віцэ-спікеркі Каардынацыйнай рады Лізаветы Пракопчык сабралася $12 тысяч даўгоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць