Грамадства55

«Шэсць тысяч за лекі і пункцыю плацілі не вы, а дзяржава». Беларускі, якія робяць бясплатнае ЭКА, сутыкнуліся з праблемай

Беларускам, якія вырашылі зрабіць першае ЭКА за кошт дзяржавы ў мінскай радзільні № 2, забароняць транспартаваць іх замарожаныя эмбрыёны ў іншыя клінікі. З гэтай восені патрабуюць падпісаць пагадненне, дзе ёсць такі пункт. Што адбываецца?

Фота: UniversalImagesGroup / Getty Images

З 2021 года ў беларускіх жанчын ёсць магчымасць зрабіць адно ЭКА за кошт дзяржсродкаў. Згодна з афіцыйнай статыстыкай, са студзеня па кастрычнік 2023 года ў Беларусі было выканана 1006 цыклаў экстракарпаральнага апладнення, з якіх 410 паспяхова завяршыліся цяжарнасцю.

На ўсю краіну толькі тры ўстановы аховы здароўя, куды можна звярнуцца па бясплатную спробу ЭКА (дзве з іх знаходзяцца ў сталіцы і адна ў Гомелі). Гэта Гомельскі абласны дыягнастычны медыка-генетычны цэнтр з кансультацыяй «Шлюб і сям'я», гарадскі клінічны радзільны дом №2 горада Мінска, а таксама рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр «Маці і дзіця».

Частка жанчын пасля няўдалай першай спробы ў дзяржаўнай клініцы ідзе ў прыватную па лепшы сэрвіс. І забраць эмбрыёны ў выпадку змены ўстановы аховы здароўя вельмі лагічнае рашэнне: не трэба будзе зноў праходзіць стымуляцыю і пункцыю — а гэта значыць і аплачваць усё гэта. Але для таго ж радзільнага дома гэта страта грошай, якія можна было б зарабіць, правёўшы другую і наступныя спробы ЭКА ўжо за грошы самой сям'і.

Гэтай восенню ў мінскай гарадской радзільні № 2 вырашылі змагацца з тым, што патэнцыяльныя кліенткі сыходзяць, і сталі патрабаваць падпісаць дадатковую дамову, дзе ёсць пункт «Мы згодны з тым, што замарожаныя эмбрыёны будуць выкарыстоўвацца для наступных пераносаў толькі ва УАЗ «ГКРД № 2» і не падлягаюць транспарціроўцы ў іншыя арганізацыі» (гэта тычыцца толькі тых, хто прыходзіць менавіта па бясплатную спробу ЭКА, астатніх на словах спрабуюць угаварыць).

Фота дамовы

Жанчыны мяркуюць, што звязана гэта і з тым фактам, што ў жніўні дзве доктаркі, якія праводзілі ЭКА, сышлі працаваць у прыватную клініку — частка кліентак вырашылі, што хочуць працягваць працаваць з імі і замовілі транспарціроўку сваіх эмбрыёнаў у тую самую клініку.

Як піша адна з жанчын, ёй растлумачылі новаўвядзенне, якое перашкаджае распараджацца сваімі эмбрыёнамі, так:

«Шэсць тысяч за лекі і пункцыю плацілі не вы, а дзяржава».

Шмат у каго навіна выклікала абурэнне — бо эмбрыёны атрыманы з біялагічнага матэрыялу жонкі і мужа, чаму тады нехта іншы вырашае, што з імі павінна адбывацца? Да таго ж, замарозку і захоўванне эмбрыёнаў сям'я таксама аплачвае самастойна. Напрыклад, каб зрабіць крыякансервацыю 1-2 эмбрыёнаў на паўгода, трэба аддаць каля 275 рублёў.

У суполцы будучых мам сумна жартуюць, што наступным крокам будзе тое, што ў ваенным білеце хлопцам пачнуць адзнаку рабіць, што дзяржава аплаціла ЭКА. «І будзе хлопчык служыць не 18 месяцаў, а 36. Адпрацоўка!». 

Нехта мяркуе, што ў хуткім часе дзяржава пачне прапаноўваць парам выкупляць свае ж эмбрыёны, каб кампенсаваць выдаткі на бясплатнае ЭКА.

Але ёсць і тыя, хто знаходзіць сітуацыю цалкам нармальнай:

«За атрыманне эмбрыёнаў плаціла дзяржава, а потым вы проста іх перавозіце і ўсё. Атрымліваецца для 2-й радзільні ніякага заробку, адны страты».

Чытачка «Нашай Нівы» звярнулася ў радзільню № 2 і спытала, ці сапраўды нельга будзе транспартаваць эмбрыёны ў іншую клініку, калі зробіш першую бясплатную спробу ЭКА ў іх.

Адказ быў лаканічны:

«Эмбрыёны не будуць падлягаць транспарціроўцы».

 Чытайце таксама:

«Я павінна рабіць гэта бясплатна? Не, адназначна». Сурагатная маці пра жыццё, хэйт і стэрэатыпы

Выраб яйцаклетак са звычайных клетак цела можа цалкам змяніць наша ўяўленне пра бацькоўства

«Праз трывожнасць набрала 30 кілаграмаў». Чаму некаторыя жанчыны панічна баяцца нараджаць і што з гэтым рабіць

Каментары5

  • Сонейка
    10.11.2023
    беларуска, так, але на жаль не ўсе аб гэтым памятаць (
  • Гэта церарызм
    10.11.2023
    Трэба было іншы загвловак даць: 'Рэжым бярэ ў закладнікі эмбрыёнаў' - бо, па сутнасць, так і ёсць
  • партос
    10.11.2023
     "чаму тады нехта іншы вырашае, што з імі павінна адбывацца?" У нас многа дзе левыя людзі вырашаюць, што з іншымі людзьмі павінна адбыцца. Не толькі з эмбрыёнамі. Гэта і ёсць адсутнасць свабоды. Гэта адсутнасць свабоды стаіць на шляху прагрэса ва ўсіх галінах. 
    https://d2accbiqacj5y8.cloudfront.net/329779

Цяпер чытаюць

Аляксандр Лукашэнка так ляснуўся на лёд на хакеі, што трыбуны замерлі ВІДЭА108

Аляксандр Лукашэнка так ляснуўся на лёд на хакеі, што трыбуны замерлі ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

У Слуцку прадаюць па акцыі карыстаны чырвона-зялёны халадзільнік12

У Казахстане за год завялі 709 крымінальных спраў на грамадзян, якія завербаваліся ваяваць за Расію1

Страты аэрапортаў Літвы ад беларускіх метэазондаў перавысілі 800 тысяч еўра1

Мінабароны Расіі: Купянск пад нашым кантролем. Z-блогеры: Байцы ў акружэнні10

Спявачка Валерыя прызналася, што ў 47 гадоў зацяжарыла ад Прыгожына11

Вітаўтас Ландсбергіс, або Хто не баіцца стаць лідарам у пераломны час22

Гэты будынак у Баранавічах прадавалі за адну базавую, але цана на аўкцыёне скокнула да $40 тысяч

Ці зможа пенсіянерка атрымаць спадчыну, калі сужыцель памёр, а афіцыйнага шлюбу не было? Шанцы ёсць

Оперная спявачка, якая стала адвакаткай. Вялікая размова з Ганнай Маціеўскай6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка так ляснуўся на лёд на хакеі, што трыбуны замерлі ВІДЭА108

Аляксандр Лукашэнка так ляснуўся на лёд на хакеі, што трыбуны замерлі ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць