Свет99

Расійскія вэбкам-мадэлі выдаюць сябе за беларусак і ўкраінак, каб пазбягаць хэйту з-за вайны

Выданне Deutsche Welle пагутарыла з расійскімі дзяўчатамі і хлопцамі, якія зарабляюць на сэрвісах эратычных вэб-трансляцый і сутыкнуліся з негатывам з-за сваёй нацыянальнасці. Тыя распавялі пра свае сённяшнія заробкі і пра тое, як пазбягаюць хэйту падчас вайны.

Фота: NurPhoto / Contributor Getty Images

Некаторыя расійскія вэбкам-мадэлі на ўмовах ананімнасці пагадзіліся расказаць выданню Deutsche Welle пра сваю працу на фоне вайны ва Украіне і негатыўнага стаўлення да грамадзян Расіі.

Па словах мадэляў, ва ўмовах санкцый праца ў вэбкам-індустрыі прыносіць заробак вышэйшы за сярэдні па краіне. Цяпер сярэдні расійскі заробак афіцыйна складае 745 еўра, тым часам даход ад эратычных трансляцый, паводле некаторых прапаноў ад сэрвісаў і студый, складае мінімум 1000—1200 еўра за месяц.

«Новая вэбкам-мадэль можа зарабіць каля 20 еўра ў першы дзень працы, да 75 еўра з базавым веданнем англійскай мовы, а для тых, хто валодае прыгожай знешнасцю і якаснай відэатэхнікай з сэкс-цацкамі, заробак можа скласці да 200 еўра за дзень», — піша Deutsche Welle са спасылкай на расійскіх вэбкам-мадэляў.

Пры гэтым з-за вайны ва Украіне і масавай эміграцыі расіян у іншыя краіны, частка з якіх не знаходзіць там сабе працу і ў тым ліку ідзе ў вэбкам, канкурэнцыя ў індустрыі значна вырасла, а выпадкі з праявамі нянавісці да расійскіх мадэляў сталі здарацца часцей.

Так, вэбкам-мадэлі Анжаліка і Кацярына (імёны змененыя) распавялі, што пасля пачатку вайны былі вымушаныя шукаць новыя платформы для працы з-за блакіроўкі папулярнага брытанскага сэрвісу OnlyFans. Таксама мадэлі сутыкнуліся з абразамі па нацыянальнай прыкмеце, а пад іх профілямі ладзіліся палітычныя спрэчкі, што адпужвала кліентаў і зніжала ўзровень даходу. 

«Каб пазбегнуць хэйту, мадэлі часта сцвярджалі, што вядуць трансляцыю з Беларусі ці Украіны. Пры гэтым былі тыя, хто ў першыя месяцы вайны наўмысна выстаўляў сябе за ўкраінак, каб атрымаць больш грошай на хвалі папулярнасці і жалю, але такія акаўнты сэрвісы потым хутка сталі блакаваць», — паведамілі расійскія вэбкам-мадэлі выданню Deutsche Welle.

Яшчэ адна вэбкам-мадэль, расіянін Алег (імя таксама зменена), адзначыў, што цяпер негатыўнага стаўлення да грамадзян Расіі ў індустрыі трохі паменшала, бо людзі сталі разумець розніцу паміж расійскім кіраўніцтвам і звычайнымі людзьмі. 

Deutsche Welle са спасылкай на экспертаў дадае, што сёння індустрыя эратычных трансляцый у Расіі законам не забаронена, але мадэляў і арганізатараў сэрвісаў і студый могуць пераследаваць за распаўсюджванне парнаграфічных матэрыялаў або, калі кантэнт тычыцца аднаполых адносін, за прапаганду ЛГБТ.

Каментары9

  • Кастусь
    30.10.2023
    проверочное слово "паляниця"))
  • Гы
    30.10.2023
    Кастусь, праверачное слова ласкацень))
  • Кастусь
    30.10.2023
    Гы, лепей ўжо "Адкажы на пытаньне што такое шуфлядка"

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі

Усе навіны →
Усе навіны

У Растоўскай вобласці атакаваны склад Ozon. Пацярпелі сем чалавек2

Навукоўцы выявілі тры суперздольнасці, якія абараняюць кажаноў ад раку

У Мінску хутка знікне яшчэ адзін закутак прыватнага сектара. Тут пабудуюць жыллёвы комплекс8

На станцыі метро «Слуцкі гасцінец» спынілі цягнікі і выклікалі ратавальнікаў

Жыхары аграгарадка пад Гомелем стогнуць ад нашэсця «шалёнага агурка»1

У Тбілісі знайшлі мёртвым абхазскага блогера, які выступаў за прымірэнне з Грузіяй2

Лаўроў заявіў, што Расія хоча вырашыць пытанне вайны ва Украіне «па-пацанску»11

У Беларусі чакаецца павышэнне цэн на муку4

У дваццаці штатах ЗША тысячы людзей атруціліся мексіканскай салатай. Двое насмерць

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць