Культура55

У Вільні паказваюць спектакль пра падзеі 2020-га. Аснова — п’еса Курэйчыка

Малы тэатр Вільні ладзіць гэтымі днямі беларускі спектакль. Гэта гісторыя пра падзеі 2020 года, якую толькі на некалькі вечароў пакажуць на беларускай мове.

Фота: vmt.lt

Спектакль Infinity з’явіўся на віленскай сцэне ў кастрычніку 2022 года. Яго літаратурная аснова — рускамоўная п’еса драматурга Андрэя Курэйчыка, а таксама ўрыўкі з твораў літоўскага паэта і кінарэжысёра Ёнаса Мекаса. Для трох паказаў, што праходзяць у гэтым верасні, арганізатары зрабілі беларускія субцітры — іх для спектакля падрыхтаваў беларускі тэатральны крытык Дзяніс Марціновіч.

Infinity — міжнародны праект, які аб’ядноўвае ў сабе джаз і тэатр, і гэткімі мастацкімі сродкамі расказвае пра супрацьстаянне дабра і зла. Да акцёраў Малога тэатра ў гэтай пастаноўцы далучыўся шматнацыянальны джазавы калектыў NoJo Airlines Orchestra — сапраўдны аркестр на тэатральнай сцэне.

Паводле рэжысёркі спектакля Габрыэле Тумінайце, пастаноўка раскрывае супрацьстаянне рэжыму і вольнага чалавека. Рэжым парушае базавыя правы чалавека, яго самапавагу і годнасць. Чалавек мяркуе, што ў дэмакратычнай сістэме болей шануюць асобу, жыццё і правы людзей, таму ён выступае супраць рэжыму і змагаецца за дэмакратыю, за свабоду думаць і гаварыць так, як хоча. Тэатр і джаз у спектаклі — гэта нібыта спаборніцтва двух полюсаў: тэатр увасабляе напружанне аўтарытарызму, а джаз — дабро і дзейнасць свабоднай, непрыгнечанай творчай асобы.

Апошнія ў гэтым верасні паказы пастаноўкі пройдуць 21 і 22 верасня. Купіць білеты на спектакль можна па спасылцы.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

«Эмоцыі зашкальваюць і ўціскаюць у фатэль». У Лондане паставілі «Дзікае паляванне караля Стаха»

Архітэктурныя творы аўтара бела-чырвонага-белага сцяга прызнаныя Сусветнай спадчынай ЮНЕСКА

«Для мяне ўсё адназначна». Ігар Сігоў, сэкс-сімвал беларускага кіно, скончыў здымацца ў Расіі і працуе таксістам

Каментары5

  • Вероятный
    21.09.2023
    Калі там ужо "Двіженее вверх-2" выйдзе ў свет, Курэйчык? 
  • Вероятный
    21.09.2023
    Казаў і буду казаць пратэсты 20 на руку мудлай мацкве, прынамсі, TUTэйшым паказалі іх сапраўднае месца ў русском міре. Частка нават нешта прыцяміла ў выніку. 

    А колькі пыхі было, божа ж ты мой: "шчас мы тут выйдем і всё разрулім, не то что ваш БНФ!" 
  • Вероятный
    21.09.2023
    Казаў і буду казаць пратэсты 20 на руку мудлай мацкве, а яшчэ на тым жа выдаху дадавалі: "а што вы імееце протів расііі?" 

    Канешне ня ўсі былі гэткімі гаротнымі клоунамі, але ледзь не большасць. Цана за ўрок аказалася высокай. Я-та згодны разам з астатнімі заплаціць за дурняў дзеля іх асветы. Але ці адбіўся ім гэты урок ў глуздах? Гледзячы на аўдыторую курэйчыкаў ды "каверіных", у гэтым я зусім ня ўпэўнены. 

Цяпер чытаюць

36-гадовы палітвязень загінуў у Магілёўскай калоніі

Усе навіны →
Усе навіны

Пад планетарыем у Мінску сабралася вялікая чарга, каб пабачыць «крывавы» Месяц ФОТЫ

Павук паскардзіўся на Карпянкова ідэолагу МУС3

«Russki o*ueli». Таксіст у Вільні адмовіўся везці расійскую журналістку29

ЗША змянілі правілы падачы на візы2

«Душэўна!». «Белорусскій сіловік» аж прэцца ад кожнага прылёту па ўкраінскіх гарадах26

Маргарыта Сіманьян расказала, што ёй дыягнаставалі «страшную цяжкую хваробу»14

Былы выкладчык Іняза перайшоў на беларускую ў эміграцыі. Ён разважае пра лёс універсітэта, беларусаў за мяжой і адрозненне нас ад палякаў7

У ютуб-перадачы «Гадзіннічак цікае» новы вядучы9

«Вы што, звар'яцелыя?» Жыхарка Брэста ў шоку ад цэн на яблыкі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

36-гадовы палітвязень загінуў у Магілёўскай калоніі16

36-гадовы палітвязень загінуў у Магілёўскай калоніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць