Вайна

Эксперты МАГАТЭ за тыдзень зафіксавалі ля Запарожскай АЭС больш за 20 выбухаў

Гэта можа сведчыць пра ўзмацненне ваеннай актыўнасці ў рэгіёне, якая таксама можа ўяўляць патэнцыйную пагрозу ядзернай бяспецы на аб'екце.

Запарожская АЭС. Фота: ua.news

Генеральны дырэктар Міжнароднага агенцтва атамнай энергіі (МАГАТЭ) Рафаэль Гросі заявіў, што ў раёне Запарожскай атамнай электрастанцыі, імаверна, узмацнілася ваенная актыўнасць, піша «Медуза».

Як заявіў Гросі, на працягу апошняга тыдня эксперты МАГАТЭ, якія працуюць на станцыі, чулі больш за 20 выбухаў. З ягоных слоў, гэта «можа сведчыць пра ўзмацненне ваеннай актыўнасці ў рэгіёне, якая таксама можа ўяўляць патэнцыйную пагрозу ядзернай бяспецы на аб'екце».

Паводле справаздач экспертаў, выбухі адбыліся на некаторай адлегласці ад Запарожскай АЭС.

Адміністрацыя ЗАЭС таксама праінфармавала каманду МАГАТЭ аб тым, што раніцай 7 верасня ў суседнім Энергадары, дзе жывуць супрацоўнікі станцыі, адбылося некалькі ўдараў беспілотнікаў. Аб пацярпелых не паведамлялася. Эксперты агенцтва працягваюць фіксаваць, што па перыметры станцыі, але не на тэрыторыі АЭС, размешчаны міны.

У сваю чаргу расійскае кіраўніцтва ЗАЭС на два дні адпусціць з працы частку супрацоўнікаў праз боязь «чарговых тэрактаў з боку Украіны», паведаміў «Інтэрфаксу» дарадца кіраўніка канцэрна «Расэнергаатам» Рэнат Карчаа. З 8 да 10 верасня на анексаванай РФ частцы Запарожскай вобласці праходзяць выбары ў Заканадаўчы сход.

Запарожская АЭС — самая буйная атамная станцыя ў Еўропе, якая была захопленая расійскімі вайскоўцамі ў першыя дні поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну. Станцыя не выпрацоўвае электраэнергіі з верасня 2022 года. Два энергаблокі ЗАЭС рамантуюць, тры знаходзяцца ў халодным рэжыме, яшчэ адзін — у рэжыме гарачага спынення для забеспячэння ўласных патрэб станцыі.

Каментары

Да «Дня народнага адзінства» памілавалі 25 чалавек4

Да «Дня народнага адзінства» памілавалі 25 чалавек

Усе навіны →
Усе навіны

Расійская турыстка стала паводзіць сябе як трохгадовае дзіця: яна курыць расчоску і п'е ласьён4

Ала Пугачова высока адазвалася пра Джахара Дудаева. Кадыраў бушуе18

Дастаўка ежы Rebox.by часова спыніла дзейнасць

Топавую юрыстку з Мінска асудзілі па «народным» 342-м артыкуле6

ДТЗ на Міншчыне: восем чалавек шпіталізаваныя

Генконсульства Іспаніі ў Маскве аднавіла прыём заяў на візы

Археолагі знайшлі ў Смаленску княжацкі хорам XII стагоддзя. Такія ж знаходзілі ў Полацку і Гродне1

Адна з лідарак апазіцыі Грузіі затрыманая за надпіс «Расійская мара» на перадвыбарчым банеры кіроўнай партыі1

Ізраіль пачаў наступ на горад Газа

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Да «Дня народнага адзінства» памілавалі 25 чалавек4

Да «Дня народнага адзінства» памілавалі 25 чалавек

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць