Грамадства44

Справа аб «здрадзе радзімы» гамельчука, які прызнаўся ў працы на КДБ, пралівае святло на новы прысуд Кацярыне Андрэевай

Жыхар Гомеля Сяргей Васільеў збег ад КДБ у Польшчу, а потым вярнуўся і сеў на 11 гадоў. На гэтую складаную гісторыю звярнула ўвагу выданне Reform.by. Выглядае, што яна звязаная з дадатковай справай палітзняволенай Кацярыны Андрэевай, а таксама з дзейнасцю лукашэнкаўскай агентуры ў краінах Еўрасаюза.

Калаж Reform.by

У чэрвені 2021 года фатограф-аматар Сяргей Васільеў атрымаў 11 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Пра гэты выпадак практычна нічога невядома шырокай публіцы, але сам сюжэт падобны да шпіёнскага серыяла, гісторыя якога пачалася ў 1990-я.

Сяргей Васільеў вырашыў прызнацца, што больш за 20 гадоў супрацоўнічаў з КДБ, пасля таго, як змог выехаць у Польшчу разам з жонкай і дзвюма дочкамі. У чэрвені 2017 года ён даў інтэрв'ю журналістцы «Белсат» Кацярыне Андрэевай і расказаў пра заданні, якія ён выконваў.

З відэа, знятых Васільевым, сталі вядомыя і імёны некаторых яго куратараў. 

Адзін з іх, Аляксей Цыганкоў, пражываў у Гомелі, а пасля сляды Цыганкова выяўляюцца ў Польшчы. У лістападзе 2022 года ён зарэгістраваў ва Уроцлаве індывідуальнае прадпрыемства і пачаў аказваць паслугі па праграмаванні. Там жа жыве яго дачка. Мяркуючы з іх профіляў у LinkedIn, у Польшчы яны з кастрычніка 2021 года.

У 2019 годзе Васільеў чамусьці вырашае вярнуцца ў Беларусь. Год яго не чапалі.

Больш пра гэтую гісторыю і яе нябачныя ніткі чытайце ў расследаванні на сайце Reform.by. Журналісты гэтага выдання мяркуюць, што новы тэрмін Андрэевай і былога сексота звязаны з тым, каб Цыганкоў змог бесперашкодна працаваць за мяжой.

Каментары4

  • ва
    03.09.2023
    беларусам вообще нельзя... у них в голове мешанина мировозрений и понятий, языков и вер....   нет принципов и убеждений. Колхозники в основном 
  • Vahar
    03.09.2023
    Seksota za jajkki..!
  • Яська
    05.09.2023
    А ў мяне больш пытанняў да Васілевіча, чым да былога гэбіста. Васілевіч 25 гадоў працаваў на КДБ, болей чым Цыганкоў. Незразумела на якія сродкі жыў у Польшчы, не вядома пад чыі гарантыі з'ехаў. Асоба, якая падкідывала людзям наркотыкі і рассылала порна, не вартая даверу. Бачу тут інны сцэнар - Васілевіч не знайшоў сабе працы ў Польшчы, і зноўку распачаў супрацоўнічаць з КДБ, а калі з яго за 3 гады дабылі ўсе, што хацелі, то запрасілі ў Беларусь, под гарантыі, што калі ен дасць сведчанні супраць Андрэеевай - будзе жыць "пад крышай" далей. Выконваць сваю частку ўмовы гэбісты ня сталі - прасцей пасадзіць і потым ліквідаваць слізкага сведку. А Цыганкоў - паглядзіце на профіль ў лінкедзе, зволіўся без выслугі і зыйшоў у галіну якую гыбня люта хэйціць. Такіх звычайна называюць "прыдацелі і атшчыпенцы" Азаронкі і іншая шваль.

Цяпер чытаюць

Загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей Лазараў12

Загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей Лазараў

Усе навіны →
Усе навіны

У Аўстраліі масава закрываюць пляжы з-за нападаў акул. Ёсць ужо чатыры пацярпелыя1

Лукашэнка расказаў, чаму не будзе плаціць Трампу мільярд за членства ў Радзе міру21

Яшчэ ў адным горадзе адбылася аварыя на цеплатрасе, дзясяткі дамоў засталіся без ацяплення1

Беларускі журналіст лечыцца ад анказахворвання і просіць дапамогі

На выбарах у новую Каардынацыйную раду захаваюцца гендарныя квоты38

Расійскія каналы пішуць, што ў Тайландзе знікла анліфаншчыца з Пінска. Але яна не знікала9

Макрон у Давосе: Мэта ЗША — аслабіць і падпарадкаваць Еўропу7

Эстонская кампанія распрацавала наватарскую ракету-перахопнік супраць шахедаў4

Так цяпер выглядае былая Валадарка, пастаўленая на рэканструкцыю ФОТАФАКТ3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей Лазараў12

Загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей Лазараў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць