Культура99

У Слуцку паставілі памятны знак з памылкай у імені пісьменніка, але чыноўнікі яе не прызнаюць

У Слуцку напярэдадні Дня будаўніка, які ў Беларусі адзначаецца ў другую нядзелю жніўня, паставілі памятны знак у гонар класіка беларускай дзіцячай літаратуры Васіля Віткі. Але выявілася, што на помніку ёсць памылка. 

Памятны знак у гонар дзіцячага пісьменніка Васіля Віткі, адкрыты на днях у новым раёне Слуцка. Фота: Slutsk-Gorod.by

Цімох Крысько, так насамрэч завуць пісьменніка, нарадзіўся ў 1911 годзе на Случчыне, у вёсцы Еўлічы. Вітка быў першым рэдактарам дзіцячага часопіса «Вясёлка», дзе шмат друкаваў былых ахвяраў сталінскіх рэпрэсій: Шушкевіча, Дубоўку, Пальчэўскага, Грахоўскага. Ён сам у 1937 годзе знаходзіўся на валасок ад затрымання, нават быў выключаны з камсамолу.

Васіль Вітка. Фота: Нацыянальная бібліятэка Беларусі

На першых прэзідэнцкіх выбарах галасаваў за Станіслава Шушкевіча і радаваўся развалу савецкай імперыі. Паводле ягонай унучкі, культуролага Юліі Чарняўскай, да рэферэндуму 1995 года аб змяненні нацыянальнай сімволікі, ініцыяванага Лукашэнкам, Васіль Вітка напісаў верш, пасля якога яго перасталі друкаваць, а пасля смерці, пра якую дзяржаўнае тэлебачанне не абмовілася ні словам, на могілках не знайшлі месца для яго пахавання. 

Але на радзіме памяць пісьменніка ўсё ж ушанавалі. Так, у 2017 годзе ў гонар знакамітага ўраджэнца была названая вуліца ў паўночнай частцы горада, якая цяпер актыўна забудоўваецца жылымі дамамі. У 2018 годзе супрацоўнікі аддзела адукацыі Слуцкага райвыканкама і раённай бібліятэкі пасадзілі каля школы № 11 дрэвы, паклаўшы пачатак скверу, які неафіцыйна завецца ў гонар пісьменніка-земляка. 

Чыноўнікі на адкрыцці памятнага знака Васілю Вітку. Фота: «Слуцкі край»

Менавіта тут у мінулую пятніцу пры ўдзеле кіраўніцтва раёна і прадстаўнікоў Упраўлення капітальнага будаўніцтва ўрачыста быў адкрыты вялікі валун з мармуровай шыльдай, на якой змешчаны першыя чатыры радкі верша «Случчына» і подпіс Васіля Віткі:

«Ёсць на зямлі такі куток,
З якім навек я злучаны,
Адкуль ступіў свой першы крок —
Мая радзіма — Случчына».

Мармуровая шыльда на памятным знаку. Фота: «Слуцкі край»

І вось у гэты подпіс і закралася памылка друку: з імя знікла літара «л», праз што атрымалася «Васіь Вітка».

Адзін з жыхароў горада звярнуўся ў Слуцкі райвыканкам, каб удакладніць, чаму імя пісьменніка напісанае з памылкай і ці плануюць яе выпраўляць. 

«Гэта ягоны подпіс. Так ён падпісваў свае вершы. Таму, выбачайце, аўтар ужо нябожчык, выпраўляць нічога не будзем. Мы менавіта так і рабілі, каб быў росчырк, яго арыгінальны графалагічны подпіс. (…) Гэта яшчэ не завершаны варыянт. Вы звярнулі ўвагу, што такі падарунак быў да Дня будаўніка. Будзем яго надалей удасканальваць», — адказалі ў аддзеле ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі мясцовага райвыканкама.

Сапраўдны подпіс Васіля Віткі (1964 г.) і «подпіс» з памылкай на памятным знаку, набраны шрыфтам Mistral. 

Але параўнаўшы подпіс на шыльдзе з аўтографамі ў дароўных подпісах, якія Вітка ўласнаручна пакідаў на аркушах сваіх кніг, выявілася, што яму ён не належыць.

Подпіс на памятным знаку выкананы насамрэч з выкарыстаннем распаўсюджанага шрыфту Mistral, які імітуе рукапісны тэкст. Шрыфт быў распрацаваны ў 1953 годзе французскім дызайнерам Ражэ Экскафонам (Roger Excoffon) на аснове ўласнага почырку, а не Віткі. 

Шрыфт «Mistral». Фота: Wikimedia Commons

Такім чынам атрымліваецца, што мясцовыя ўлады не хочуць прызнаваць нават такую дробязь, як памылку друку, і замест таго, каб хутка яе выправіць, выдумляюць небыліцы. 

Гэта ўжо не першы прыклад непісьменнасці на беларускіх помніках. У маі гэтага года на ідэалагічным знаку на гары Дзяржынскай аўтары дапусцілі адразу дзве памылкі ў пяці словах.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары9

  • Волат
    14.08.2023
    Common sense ,навошта пісаць з памылкамі на помніках?  
  • Нео
    14.08.2023
    У гэтым і праблема. Замест сапраўднага - паўсюль імітацыі. Большасць з памылкамі
  • Деграданс
    14.08.2023
    Ну чаво прычапилися ???
    Ведь красиыво.

Цяпер чытаюць

Беларускі форвард польскай «Легіі» Ілля Шкурын не ляціць на матч у Казахстан праз небяспеку быць затрыманым5

Беларускі форвард польскай «Легіі» Ілля Шкурын не ляціць на матч у Казахстан праз небяспеку быць затрыманым

Усе навіны →
Усе навіны

Польская пракуратура пацвярджае, што напад на расійскага апазіцыянера Волкава рабіўся «пад уплывам» Леаніда Неўзліна3

Лукашэнка прыгразіў ураду адказнасцю за «свавольствы» з цэнамі5

Украіна ракетным ударам пакінула расійскую элітную брыгаду марпехаў без камандавання4

Ілан Маск заявіў, што штучны інтэлект ужо сёння разумнейшы за большасць людзей4

Зяленскі прапанаваў узначаліць урад Украіны Юліі Свірыдзенка

Лябедзька пра сына-палітвязня: Гэта не бравада, я гатовы абмяняць сябе на яго12

Лукашэнка праверыў фізпадрыхтоўку генералаў. «Усе паказалі толькі выдатныя вынікі»17

У Краматорску збеглі з-пад украінскага канвою чацвёра расійскіх вайскоўцаў3

На раскопках у Крэўскім замку знайшлі некалькі кукуцяў. Што гэта такое?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускі форвард польскай «Легіі» Ілля Шкурын не ляціць на матч у Казахстан праз небяспеку быць затрыманым5

Беларускі форвард польскай «Легіі» Ілля Шкурын не ляціць на матч у Казахстан праз небяспеку быць затрыманым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць