На мінулым тыдні міліцыянты затрымалі на працоўных месцах не менш за трох супрацоўнікаў Наваградскага завода газавай апаратуры. Сярод затрыманых ёсць жанчына.

Фота: Вясна
Затрыманні на заводзе адбываюцца амаль штотыдзень за падпіскі на «экстрэмісцкія» каналы. Супрацоўнікаў прымушаюць здаваць тэлефоны на праверку, паведамляюць праваабаронцы.
Паведамляецца, што «чысткамі» на прадпрыемстве займаецца былы супрацоўнік Наваградскага РАУС Машчар, які цяпер працуе ідэолагам на заводзе.
Цяпер чытаюць
«Пасля першага забойства з ім развялася жонка». Што вядома пра шматдзетнага Сяргея са Столінскага раёна, які пасля вызвалення з калоніі забіў трох чалавек
Каментары