Грамадства

Судзілі раённага чыноўніка, якога нядаўна па тэлефоне адчытваў канал «Рудабельская паказуха»

Кіраўніка спраў Шумілінскага райвыканкама Сяргея Белагалова судзілі за службовую халатнасць. Два месяцы таму яму тэлефанавала блогерка Вольга Павук, каб спытаць пра эканамічны стан раёна і тое, адкуль там узяліся стратныя калгасы.

Sergey Belogolovyi Сяргей Белагаловы Сергей Белоголовый
Падчас размовы з кіраўніком спраў Шумілінскага райвыканкама Сяргеем Белагаловым. Скрын відэа канала «Рудабельская Паказуха» 

Сяргея Белагалова судзілі сёння паводле арт. 428 ч.2 (Службовая халатнасць). Пра судовае паседжанне паведаміў тэлеграм-канал «Витебск, я гуляю!».

Падчас размовы, якую апублікавалі ў пачатку чэрвеня на ютуб-канале «Рудабельская Паказуха», блогерка Вольга Павук распытвала кіраўніка спраў Шумілінскага райвыканкама, чаму ў адным з калгасаў банкруцтва, у той час, як Міністэрства сельскай гаспадаркі сцвярджае, што стратных гаспадарак няма, колькі траціцца на абслугоўванне аўтамабільнага парку райвыканкама. Але чыноўнік унікаў адказа.

Калі Вольга спыталася, навошта патрэбна яго пасада ў райвыканкаме, як яна паляпшае жыццё людзей у раёне, чыноўнік адказаў: «Калі вы лічыце, што дадзеная пасада недарэчна, то ўносьце прапановы».

— Колькі Шумілінскі раён атрымлівае датацый? — пыталася Вольга Павук

— Шумілінскі раён датаваны на 58 працэнтаў.

— Так вы нават напалову сябе не корміце. Які толк ад вашай працы, калі вы на 58% датацыйныя? У вас карова 1,3 літра малака ў дзень дае.

— 8,2. Вось я паглядзеў апошнюю інфармацыю. А не, гэта канец красавіка.

— Так калі добрыя надоі, чаму тады банкруцтва?

— А з-за чаго банкруцтвы ўзнікаюць у гаспадарцы?

— Так вы мне пра гэта раскажыце.

— Я не кірую сельскай гаспадаркай, але на пальцах магу распавесці. Калі сям'я пачынае траціць болей, чым яна зарабляе, яна ў канцы канцоў сыдзе ў банкрута і будзе шукаць спонсара.

— А адкуль Шумілінскі раён бярэ сродкі? Дзе вы знайшлі спонсара?

— З рэспубліканскага і абласнога бюджэту. Ёсць раёны, якія зарабляюць і на сябе, і на суседа.

— Якія ў Шумілінскага раёна перашкоды, каб зарабляць і даваць суседу?

— Эканамічнае развіццё Шумілінскага раёну вось такое, якое ёсць. Сельская гаспадарка ў тым выглядзе, у якім яна ёсць.

— Так што рабіла ўлада ўсе гэтыя гады ў Шумілінскім раёне?

— Зменшылі датацыю з 70 да 58%.

— І з якога года было 70?

— Хіба што з моманту ўтварэння раёна, з 1932 года.

— Так колькі ж вам яшчэ спатрэбіцца гадоў, каб выйсці на самаакупнасць?

— Усё будзе залежыць ад працы людзей у кожнай сферы.

— Так дзе ў вас слабае звяно?

— А вы ўсё ведзяце да таго, што слабае звяно гэта раённая ўлада?

Адносна банкруцтва калгасу чыноўнік заўважыў, што яно — адзін з спосабаў паляпшэння эканомікі дадзенай гаспадаркі. Ён прывёў прыклад, як два гады назад у раёне абанкруцілі калгас, а затым далучылі яго да суседняга. У выніку, па словах Белагаловага, «людзі атрымліваюць дастойны заробак».

Чытайце яшчэ:

49-гадовы міністр інфармацыі Пярцоў: Не ведаю, дзе Захаранка і Красоўскі, мяне ў той час не было на свеце

«Рудабельскую паказуху» прызналі экстрэмісцкім фарміраваннем

«Калі ўлада зменіцца, яны ўсе пераабуюцца». Павук распавёў пра беларускіх чыноўнікаў і даў парады, як з імі размаўляць

Каментары

Цяпер чытаюць

Дональд Трамп заявіў, што Расія і Украіна пагадзіліся на энергетычнае перамір’е12

Дональд Трамп заявіў, што Расія і Украіна пагадзіліся на энергетычнае перамір’е

Усе навіны →
Усе навіны

Заснавальніка віннай кампаніі асудзілі ў Мінску за данаты ў падтрымку Украіны1

Улады прапануюць новае правіла для прыватных клінік8

Алексіевіч: Усе матэрыялы для кнігі пра каханне засталіся ў Мінску12

У Слуцку жанчыну аштрафавалі за пакінутыя каля сметніцы добрае адзенне і лінолеум. Людзі не вытрымалі, даведаўшыся пра гэта28

У Кыргызстане аднавілі пошукі зніклага беларуса. Двух альпіністаў ужо знайшлі мёртвымі

120 гадоў таму выйшаў першы нумар першай легальнай беларускай газеты7

Салісты Беларускай оперы прайшлі ў расійскае шоу спеваў — але журы знайшло прорву паміж іх галасамі2

Навукоўцы знайшлі шэсць загадкавых структур глыбока ў нетрах Зямлі9

Юнак з Бураціі тры гады марыў ваяваць ва Украіне. Падпісаў кантракт на наступны дзень пасля 18‑годдзя — і праз два месяцы загінуў16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дональд Трамп заявіў, што Расія і Украіна пагадзіліся на энергетычнае перамір’е12

Дональд Трамп заявіў, што Расія і Украіна пагадзіліся на энергетычнае перамір’е

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць