Спорт

Дзесяцігадовая школьніца за адзін сезон забіла больш галоў, чым Мбапэ, Кейн і Холан разам узятыя

Школьны трэнер нават здымаў дзяўчынку з гульняў, каб даць нармальна пагуляць іншым дзецям.

Дзесяцігадовая школьніца-футбалістка Амелія Морыс. Фота: Wales News Service

Нападаючая школьніца-футбалістка з Паўднёвага Уэльса Амелія Морыс, якой 10 гадоў, за гэты сезон забіла 143 галы. Яе нават даводзілася здымаць з гульняў, каб даць шанец іншым камандам, бо Амелія магла забіваць па 10 галоў за матч. Пра гэта 7 чэрвеня напісала выданне The Mirror са спасылкай на мясцовыя медыя. 

Для параўнання: такія сусветна вядомыя футбольныя гульцы, як Кіліян Мбапэ (форвард ПСЖ, які хоча перайсці ў «Рэал»), Эрлінг Холан (форвард «Манчэстэр Сіці», якога прызналі найлепшым гульцом гэтага сезона АПЛ) і Гары Кейн (форвард «Тотэнхэм Хотспур», самы высокааплатны футбаліст свету на момант 2018 года) у сукупнасці за гэты сезон забілі толькі 113 галоў, як адзначае выданне.

Тата таленавітай дзяўчынкі, які па сумяшчальніцтве і яе галоўны трэнер, сказаў, што яе поспехі — гэта вынік цяжкай працы і прыроднага таленту яго дачкі, аднак усё ж такі ён мусіў зняць Амелію з гульняў для таго, каб крыху выраўнаваць лік паміж камандамі.

«Яна трэніруецца кожны дзень, і ў яе шмат прыродных талентаў. Я аб'ездзіў з ёй увесь Паўднёвы Уэльс і, шчыра кажучы, ніколі і нікога не бачыў падобнага да Амеліі. Кожны другі трэнер з кожнай каманды, з якой мы гулялі, падыходзіў да мяне і пытаўся, хто гэтая дзяўчынка і адкуль яна», — кажа тата таленавітай дзяўчынкі.

Сама Амелія заяўляе, что яшчэ з нараджэння штурхае нагой мяч і ёй «вельмі падабаецца забіваць галы». Дзяўчынка натхняецца нападаючым «Ліверпуля» Махамедам Салахам і ў будучыні марыць гуляць у яго камандзе або ва «Уэльсе».

У дадатак да гэтага Амелія займаецца кікбоксінгам і ўжо ўзяла чатыры залатыя медалі на розных чэмпіянатах па гэтым відзе спорту.

Каментары

Цяпер чытаюць

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту37

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Усе навіны →
Усе навіны

Еўрапейскія спецслужбы шукаюць расійскі след у ананімных паведамленнях пра бомбы на самалётах2

Фіца: Рэферэндум аб далучэнні Славакіі да Еўрасаюза быў сфальсіфікаваны7

У расійскім Пермскім краі бязногі ўдзельнік вайны з Украінай звёў у магілу яшчэ трох чалавек7

Мужчына трапіў пад крыміналку, праехаўшы на машыне ўсяго некалькі метраў1

Тэрарыст, які ўчыніў бойню ў цэнтры Кракава — паляк21

Пайшла ў ліквідацыю беларуская «дачка» брэнда New Yorker. Крамы цяпер знікнуць?

«Мінсктранс» не ўзгадняў новыя рэйсы ў Польшчу і Літву. Умяшалася Мінгандлю3

Момант затрымання стралка ў Кракаве трапіў на ВІДЭА14

Каля Белага дома затрымалі венесуэльца са зброяй. Галасы нібыта загадвалі яму забіць Трампа2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту37

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць