Расійскія ваенкары паведамляюць аб ударах па ўпраўленнях ФСБ і МУС у Белгарадзе — абласным цэнтры Расіі
Мясцовы паблік «Белгарад. Маланка» напісаў, што ў цэнтры Белгарада прагучаў выбух, а пасля з'явіўся слуп дыму. Паводле інфармацыі іншага мясцовага пабліка «Блэтгорад», пасля выбуху ў горадзе перакрылі цэнтральную Праабражэнскую вуліцу.

Раней сёння ўкраінскія сілы падышлі да горада Грайваран на тэрыторыі Белгарадскай вобласці, захапілі пагранпераход і расійскі БТР. Сітуацыя там застаецца няяснай.
Цяпер чытаюць
Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал
Каментары