Грамадства

Памерла паэтка Наталля Татур

На 74-м годзе жыцця памерла Наталля Татур, рускамоўная паэтка родам з Беларусі. Пра гэта паведамілі ў сацыяльных сетках.

Наталля Татур — дачка беларускага паэта Міколы Татура, нарадзілася ў Мінску 25 мая 1949 года.

Скончыла тэатральна-мастацкі інстытут у Мінску, працавала журналісткай у газетах і рэдактаркай на Беларускім тэлебачанні. Выкладала ў Інстытуце культуры.

З пачатку 1990-х жыла ў Польшчы, пасля пераехала ў ЗША, але падтрымлівала сувязі з Беларуссю.

Аўтарка паэтычных зборнікаў «Я ўяўляю гэта так…», «Цэнтр горада», «Чарнобыльская паэма» і іншых. Пісала на рускай мове, яе творчаць, у прыватнасці, высока ацэньваў Яўген Еўтушэнка.

Была перакананай праціўніцай лукашэнкаўскага і пуцінскага рэжымаў, што сярод іншага знайшло адлюстраванне і ў яе творах.

Каментары

У Эстоніі арыштаваны Алег Маісееў, кажуць яго знаёмыя. Гэта былы кіроўца Ціханоўскай, які з часам стаў яе зацятым крытыкам23

У Эстоніі арыштаваны Алег Маісееў, кажуць яго знаёмыя. Гэта былы кіроўца Ціханоўскай, які з часам стаў яе зацятым крытыкам

Усе навіны →
Усе навіны

Па-беларуску выйшла кніга «Дух надзеі» пра тое, як дзейнічаць, калі будучыня палохае, і як супрацьдзейнічаць страху2

«Паглядзіце на тое, што адбываецца ва Украіне проста зараз, у гэтую хвіліну». Экс-прэзідэнт Юшчанка звярнуўся з адкрытым лістом да Трампа20

У Магілёве кафэ дорыць школьнікам слодычы за добрыя адзнакі. Трэба толькі паказаць дзённік1

У Беларусі ўпершыню з'явілася ламаная разметка2

Былога выкладчыка духоўнага вучылішча, які жанаты з маладзейшай за яго на 30 год студэнткай, выпусцілі з ізраільскай паліцыі8

Знайшлі загінулым мінчука, што прапаў два тыдні таму

Беларуска набыла BMW у Маскве і папала на грошы — давялося даплаціць яшчэ $12 тысяч, каб ездзіць на аўто10

SpaceX без папярэджання абмежавала працу Starlink ва Украіне. У вайскоўцаў сарваліся аперацыі34

Статкевіч: Каго не ўдалося запалохаць да сталага ўзросту, таго ўжо не запалохаеш

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Эстоніі арыштаваны Алег Маісееў, кажуць яго знаёмыя. Гэта былы кіроўца Ціханоўскай, які з часам стаў яе зацятым крытыкам23

У Эстоніі арыштаваны Алег Маісееў, кажуць яго знаёмыя. Гэта былы кіроўца Ціханоўскай, які з часам стаў яе зацятым крытыкам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць