Пратасевіч просіць літасці / Удава Макея абураная / Шпіц Лукашэнкі лётае на верталёце. Глядзіце ВІДЭАнавіны за 26 красавіка

Суд па «справе Nexta»: Раман Пратасевіч выступіў з апошнім словам і папрасіў не адпраўляць яго ў калонію. Прысуд яму, Сцяпану Пуцілу і Яну Рудзіку агучаць 3 траўня.
Памёр арцыбіскуп Арцемій: ён асудзіў гвалт сілавікоў у 2020 годзе.
Уладзімір Зяленскі і Сі Цзіньпін пагаварылі па тэлефоне.
Аляксандр Лукашэнка падарыў кувалду Рыгору Азаронку і паглядзеў хакей у Гродне. На трыбуне разам з ім шпіц Умка, сын Коля, губернатар Уладзімір Каранік, фаварыт Дзмітрый Баскаў і асабісты лекар Святлана Канашэнка. Мікалай Лукашэнка ўручыў медалі хакеістам, яго бацька здзейсніў таямнічы візіт у Віскулі.
Чым незадаволеная ўдава Уладзіміра Макея Вера Палякова. Што кажа Святлана Зелянкоўская пра Сяргея Міхалка і кветкі для Лукашэнкі.
Гадавіна аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Мінабароны Беларусі навучае вайскоўцаў карыстацца ядзернымі «Іскандэрамі» ў Расіі.
Як ашуканцы разводзяць пенсіянераў.
Паўночнае ззянне ў Беларусі.
Усе падрабязнасці ў новым відэа «Нашай Нівы».
Глядзіце таксама:
-
Пахаваць законна свайго хатняга любімца ў Беларусі можна толькі ў жывёльны могільнік. Парушэнне закону выглядае больш маральна прымальным для многіх
-
Калеснікава: Вайна, якую пачала Расія, не проста супраць Украіны. Гэта вайна супраць еўрапейскіх каштоўнасцяў
-
Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву
«Калі б я быў следчым КДБ, я б падкрэсліў тое самае». Фядута — пра схаваныя сэнсы «Каласоў пад сярпом тваім», увагу сілавікоў да свайго рукапісу і загадку з трэцяй часткай рамана Караткевіча
Каментары