Грамадства

Рэдактару «Інфа-Кур'ера» і яго намесніку далі 15 сутак 

Сёння завяршыўся суд над галоўным рэдактарам і ўладальнікам слуцкай незалежнай газеты «Інфа-Кур'ер» Сяргеем Станкевічам і яго намеснікам Алегам Рубчэнем. Як стала вядома Беларускай асацыяцыі журналістаў, супрацоўнікам выдання прызначылі па 15 сутак кожнаму за непадпарадкаванне пры затрыманні.

Як паведаміла БАЖ, суд праходзіў у Слуцкім РАУС. Родных і калег на пасяджэнне не пусцілі. У зале прысутнічала толькі адвакат.

Віну затрыманыя не прызналі.

Нагадаем, 15 сакавіка сілавікі правялі ператрус у рэдакцыі «Інфа-Кур’ера», забралі асноўную тэхніку, а з прысутных узялі падпіску аб неразгалошванні. На наступны дзень наклад газеты адмаўляліся прымаць крамы «Белсаюздрука». Галоўны рэдактар і ўладальнік газеты Сяргей Станкевіч, а таксама яго намеснік Алег Рубчэня былі змешчаныя ў мясцовы ІЧУ.

Сёння рэдакцыя паведаміла, што нумар газеты«Інфа-Кур’ер» ад 16 сакавіка зараз зноў можна набыць у шапіках «Белсаюздрука».

Каментары

Цяпер чытаюць

У Грузіі ў аварыі загінулі чатыры беларусы3

У Грузіі ў аварыі загінулі чатыры беларусы

Усе навіны →
Усе навіны

Збанкрутавала фірма, якая хацела ўкласці ў выпуск сухой садавіны паўмільёна даляраў

Крысціна Ціманоўская засталася без жаніха28

Беларус яшчэ ў 2014‑м перастаў плаціць за іпатэку ў Крыме. І суд аддаў яму кватэру проста так6

Памерла актывістка адыёзнага «Спектра», відэааператарка лукашэнкаўскіх мітынгаў7

«Зараз у рэанімацыі». Мінчанку знайшлі ў лесе пасля дзесяці дзён пошукаў2

Зяленскі заявіў пра ўдар па расійскай вайскова-марской базе ў Новарасійску2

У Лошыцкім парку адновяць разбураныя капліцу і млын. Як яны будуць выглядаць пасля рэканструкцыі6

Як Кадыраў падтрымлівае вайну супраць Украіны на словах, але беражэ сваіх людзей ад фронту2

Па атрадзе перасоўваецца навобмацак, перыядычна атрымлівае рапарты: што вядома пра палітвязня Вацлава Арэшку1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Грузіі ў аварыі загінулі чатыры беларусы3

У Грузіі ў аварыі загінулі чатыры беларусы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць