Падаляк: Украіна плаціць вельмі высокую цану за ўтрыманне Бахмута, але мы не можам яго пакінуць
УСУ не могуць пакінуць Бахмут, бо гаворка ідзе не проста пра «нейкі горад», а пра «наш дом», заявіў дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк у інтэрв'ю іспанскай газеце 20 Minutos.

Фота: AP
«Мы плацім вельмі высокую цану за абарону Бахмута. Але мы не можам пакінуць яго. Гэта паказвае, хто мы, і гэта павінна быць зразумела ў Еўропе. Нашыя маладыя людзі аддаюць свае жыцці за права жыць у нашых дамах. Бахмут — гэта не проста нейкі горад, гэта наш дом», — сказаў Падаляк.
Ён не стаў адказваць на пытанне, колькі салдат Украіна губляе ў раёне Бахмута, заявіўшы, што гэтыя лічбы можна будзе агучыць пасля заканчэння вайны.
Цяпер чытаюць
«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
«Да лейтэнанта прыехала маладая жонка, пабачыла, што адбываецца ў зоне, і застрэлілася». Выйшла заключная частка ўспамінаў Рыгора Бярозкіна пра ГУЛАГ і савецкі Мінск
Каментары
Бои и все что с нимм связано в праве комментировать ТОЛЬКО военные и Генштаб, а не эти аналитики ротом. От них только вред.