Вайна

«Не». Байдэн выказаўся пра перадачу Украіне знішчальнікаў F-16

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн заявіў у панядзелак, што ягоная краіна не будзе адпраўляць ва Украіну самалёты-знішчальнікі F-16, пра пастаўку якіх напярэдадні папрасіў украінскі міністр абароны. Замест гэтага ён паабяцаў неўзабаве наведаць Польшчу.

Джо Байдэн. Фота: AP Photo/Andrew Harnik

«Не», — лаканічна адказаў Байдэн, каментуючы ў Белым доме пытанне журналіста аб тым, ці падтрымлівае прэзідэнт адпраўку ва Украіну знішчальнікаў F-16.

У гэтым месяцы заходнія краіны пасля доўгіх абмеркаванняў пагадзіліся адправіць Украіне сучасныя танкі. Узмацненне падтрымкі абудзіла ў Кіеве надзею на тое, што неўзабаве ўкраінцы змогуць атрымаць і самалёты F-16 для падтрымкі сваіх ВПС, але гэтае пытанне па-ранейшаму актыўна абмяркоўваецца на Захадзе, а да пазітыўнага рашэння па ім мусіць прайсці нейкі час.

Байдэн тым часам збіраецца адправіцца ў Еўропу, дэманструючы падтрымку антырасійскага альянсу. «Я збіраюся паехаць у Польшчу. Праўда, не ведаю калі», — сказаў Байдэн журналістам, калі яго спыталіся пра паездку.

Польшча цяпер — галоўны лагістычны цэнтр, пастаўшчык зброі і ключавы саюзнік ЗША ва Усходняй Еўропе.

Пасля прадстаўнік Белага Дома Джон Кірбі дадаткова пракаментаваў словы Байдэна. Ён сказаў у інтэрв'ю тэлекампаніі CNN:

«Я магу сказаць, што многія ўзбраенні ўжо пастаўляюцца і будуць адпраўленыя ў найбліжэйшыя тыдні і месяцы. Гэта тыя віды ўзбраенняў, якія, як мы чакаем, будуць мець вырашальнае значэнне для аказання дапамогі ўкраінцам у баявых дзеяннях цяпер, у зімовы час, а таксама вясной».

Кірбі таксама сказаў, што, на ягоную думку, рашэнне аб адпраўцы танкаў Abrams ва Украіну, пра якое было абвешчана на мінулым тыдні, не было запозненым.

«Рашэнне аб танках — і яно было прынятае не толькі ЗША, але і немцамі, а да гэтага брытанцамі — было сапраўды закліканае дапамагчы Украіне ўзяць ініцыятыву ў свае рукі ў баявых дзеяннях, якія, як мы чакаем, будуць адбывацца вясной», — сказаў ён.

Чытайце таксама:

Макрон не выключыў, што Украіне перададуць знішчальнікі

Рашэнне пра перадачу Украіне знішчальнікаў F-16 можа быць прынятае ў найбліжэйшы час

Украіна папрасіла Захад тэрмінова даць дзве эскадрыллі знішчальнікаў

Міністр абароны Германіі пра пастаўку Украіне самалётаў: Я думаю, што пра гэта не можа быць і гаворкі

Каментары

Цяпер чытаюць

Бабарыка расказаў, чаму перад выбарамі не шукаў падтрымкі ў Расіі. І як яго хацелі звольніць з Белгазпрамбанка за лозунг «Жыве Беларусь!»18

Бабарыка расказаў, чаму перад выбарамі не шукаў падтрымкі ў Расіі. І як яго хацелі звольніць з Белгазпрамбанка за лозунг «Жыве Беларусь!»

Усе навіны →
Усе навіны

«Я дзякую Богу, што краіна, з якой вы ваюеце, сёння не вораг Венгрыі». Орбан адказаў Віктару Юшчанку на ягоны адкрыты ліст17

Міліцыя папярэдзіла пра махлярскую схему «выпадковага пераводу»

Трамп заклікаў краіны, якія пацярпелі ад закрыцця Армузскага праліва, накіраваць туды вайсковыя караблі4

У Пінску падчас рамонту дарогі пад асфальтам знайшлі старадаўні брук3

Сартуем смецце і адмаўляемся ад бензінавых аўто — але войны імкліва абясцэньваюць гэтыя намаганні і адкідваюць чалавецтва назад4

Памёр філосаф Юрген Хабермас2

«Рабі як Бацька!» У Наваполацку забаўляліся колкай дроў на цэнтральнай плошчы ФОТЫ12

«Мінскзялёнбуд» раскрытыкавалі за саджанне дрэваў у мёрзлую зямлю. Там адказалі

Пуцін прапанаваў Трампу вывезці ўзбагачаны ўран з Ірана ў Расію

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка расказаў, чаму перад выбарамі не шукаў падтрымкі ў Расіі. І як яго хацелі звольніць з Белгазпрамбанка за лозунг «Жыве Беларусь!»18

Бабарыка расказаў, чаму перад выбарамі не шукаў падтрымкі ў Расіі. І як яго хацелі звольніць з Белгазпрамбанка за лозунг «Жыве Беларусь!»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць