Грамадства33

Каліновец Кабанчук: Беларусам трэба рыхтавацца да горшага, але наступ з Беларусі пакуль немагчымы

Жыццё беларусаў неўзабаве можа стаць яшчэ больш неспакойным, а Лукашэнка не проста так выпрошваў у Расіі сучасныя сродкі супрацьпаветранай абароны, лічыць прадстаўнік штаба палка Каліноўскага Вадзім Кабанчук.

Вадзім Кабанчук. Скрын відэа

Кабанчук перакананы, што Беларусь будзе яшчэ больш уцягнутая ў вайну. «Пуцін прыязджаў з Лукашэнкам дакладна не пра эканамічныя стасункі размаўляць. Таму што Пуцін зараз наогул жыве не эканомікай. Ён жыве ў іншай парадыгме — гэта вайна. На жаль, яны аб’явяць мабілізацыю і канфлікт будзе эскаліравацца», — выказаўся Кабанчук у эфіры Белсата.

Паводле яго, беларусы, якія робяць выгляд, што нічога не адбываецца, што вайны няма, маюць плаціць за гэту трыяду «чарка, шкварка, іншамарка», за сацыяльны кантракт з рэжымам Лукашэнкі. «І усе мы маем сваю долю адказнасці за тую сітуацыю, якую цяпер маем».

«На жаль, беларусам трэба рыхтавацца да горшага», — мяркуе ён.

«Вайна для беларуса — самае страшнае, што можа быць у гэтым жыцці. У нас у генетычнай памяці закладзены гэты жах перад вайной. У якім яна выглядзе прыйдзе? Дай бог, каб яна нас моцна не зачапіла», — не губляе надзею Кабанчук.

Але ён не выключае і горшыя варыянты. 

«Войска змаўчала ў 2020-м годзе, а Сілы спецыяльных аперацый удзельнічалі ў падаўленні пратэстаў — і гэты бумеранг, гэта карма да іх вернецца. Пачалася вайна ва Украіне — яны разганялі акцыю «Не вайне». Значыць хлопцы, якія яе разганялі, яны, напэўна, за вайну. Ну, Лукашэнка і Пуцін дадуць ім магчымасць сябе праявіць у той ці іншай ступені».

Кабанчук мяркуе, што тымі сіламі, якія цяпер ёсць у Беларусі, наступ на Украіну немагчымы. «Магчымая правакацыя, магчыма стварэнне напружання, але наступ — не. Наступ стане магчымы, калі ў Беларусі правядуць мабілізацыю ці калі расіяне прышлюць значныя сілы. Павінна быць войска за 50 тысяч. Пакуль мы гэтага не назіраем. Калі яны пайдуць у наступ, я думаю, іх чакае разгром. Яны не прасунуцца на вялікую глыбіню. Тым больш, што ўкраінцы падрыхтаваныя цяпер значна лепей». 

Нават калі не будзе новага наступу на Кіеў з боку Беларусі, «заканчэнне гэтай вайны будзе звязана з вырашэннем пытання Лукашэнкі, беларускага пытання».

Кабанчук лічыць, што развязка будзе лагічнай і «гэты сатэліт раздзеліць лёс свайго патрона».

Пытанне вызвалення Беларусі — гэта пытанне беларусаў, гаворыць Кабанчук.

«У нас ёсць розныя шляхі, і мы гатовыя да самага радыкальнага шляху», — кажа ён.

Вызваленне палітвязняў і спыненне рэпрэсій у краіне Кабанчук звязвае таксама з перамогаю Украіны ў вайне. 

«Лукашэнка мае сёння нелаяльнае насельніцтва і часткова лаяльныя Узброеныя Сілы. У гэтых умовах ён ніколі не пойдзе на тое, каб кагосьці выпускаць, што можа прывесці да пагаршэння сацыяльна-палітычнага становішча ўнутры краіны. Яны ледзьве ў 2020—2021 гадах справіліся, каб усё задушыць.

Для мяне зразумела, што пытанне выхаду нашых палітвязняў ляжыць каля перамогі Украіны. Разам з перамогай Украіны будзе, хутчэй за усё, і перамога беларускага народа. І мы палітвязняў проста выпусцім», — гаворыць ён.

Ён кажа, што разумее, што рэсурсаў добраахвотнікаў мала ў маштабах краіны. Таму патрэбная дапамога грамадства і яго кансалідацыя.

Каментары3

  • Олег
    10.01.2023
    [Рэд. выдалена]
  • Ситуация
    10.01.2023
    Почему до горшага,до лучшего надо готовиться.
  • Лол
    12.01.2023
    Нам выгодно, чтобы лука пошел на Украину. Поэтому этого не будет никогда. Максимум, будет москальскую технику и тп ремонтировать

Цяпер чытаюць

«Пра сустрэчу Луку заўсёды прасілі перадаць Пуціну». Шустэр расказаў, як Лукашэнка прапаноўваў свае паслугі амерыканцам9

«Пра сустрэчу Луку заўсёды прасілі перадаць Пуціну». Шустэр расказаў, як Лукашэнка прапаноўваў свае паслугі амерыканцам

Усе навіны →
Усе навіны

У Рэчыцы гарэў прыватны сектар1

Макс Корж выступіць на стадыёне ў Варшаве. Некалькі вуліц перакрыюць і зменяць рух транспарту 9 жніўня9

Генплан Мінска будуць змяняць. Гараджане могуць агучыць прапановы7

Ціханоўская звярнулася да беларусаў з нагоды пятай гадавіны пратэстаў24

У Мінску ўзброеныя сілавікі затрымалі індывідуальнага прадпрымальніка1

«Байсол» выставіць на аўкцыён лімітаваную серыю гадзіннікаў6

ChatGPT прадставіў новую мадэль GPT-5. Вось што ў ёй новага і што абяцаюць распрацоўшчыкі2

Ізраільскія ўлады ўхвалілі план Нетаньяху па акупацыі горада Газа16

Трамп анансаваў падпісанне мірнай дамовы паміж Азербайджанам і Арменіяй сёння ў Белым доме2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Пра сустрэчу Луку заўсёды прасілі перадаць Пуціну». Шустэр расказаў, як Лукашэнка прапаноўваў свае паслугі амерыканцам9

«Пра сустрэчу Луку заўсёды прасілі перадаць Пуціну». Шустэр расказаў, як Лукашэнка прапаноўваў свае паслугі амерыканцам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць