Грамадства33

Пробашчу аднаго з найбуйнейшых прыходаў не працягнулі дазвол на жыхарства. Ён пакідае Беларусь

Ксёндз Юзаф Гэнза развітаўся з вернікамі і неўзабаве вымушаны будзе пакінуць Беларусь. Ён служыў у Гродне з 1997 года.

Юзаф Гэнза на фота ў цэнтры

Гэнза быў рэктарам пабрыгідскага касцёла, капеланам сясцёр назарэтанак, настаяцелем айцоў рэдэмптарыстаў у Беларусі, паведамляе тэлеграм-канал «Хрысціянская візія».

Кс. Гэнза з пачатку служэння ў Беларусі сутыкаўся з ціскам з боку ўладаў. «З ліпеня 1997 года мае прыезды ў Гродна кваліфікаваліся як «службовыя» і пагэтаму мне трэба часта ездзіць праз мяжу. Улады дасканала ведалі, што ў рэчаіснасці я з’яўляюся душпастырам парафіі, але неяк заплюшчвалі вочы на мае частыя і доўгія «службовыя побыты», — узгадвае ён. Дазвол на працу святаром быў атрыманы толькі ў 1999 годзе.

На працягу дваццаці гадоў ксёндз працаваў у адной з найбуйнейшых парафій Беларусі ў гродзенскім мікрараёне Дзевятоўка.

Каментары3

  • Грышка
    28.12.2022
    Дзякуй за Ваша служэньне, айцец Генза. Вы любіце Беларусь больш, чым рэжым, які ёй пануе.
  • feafania
    28.12.2022
    Можа ўсё ж такі плябан, а не настаяцель. Навошта выкарыстоўваць відавочныя расеізмы ў адносінах да каталікоў?
  • Вольга
    28.12.2022
    Гарадзенская і гомельская гэбня - найгоршыя пачвары.

Цяпер чытаюць

Чацвёртую лінію мінскага метро павядуць у Дражню. А «Сляпянка» і «Даўгабродская» змянілі сваё месца2

Чацвёртую лінію мінскага метро павядуць у Дражню. А «Сляпянка» і «Даўгабродская» змянілі сваё месца

Усе навіны →
Усе навіны

Выявілася, што зёлкі лекуюць свіней лепш за антыбіётыкі. Гэтае адкрыццё можа мець далёкасяжныя наступствы і для чалавека3

Ціханоўская павіншавала Мадзьяра з перамогай на выбарах11

«Цыкада» — новы варыянт Covid‑19. Ён больш небяспечны?

Орбан павіншаваў Мадзьяра з перамогай9

Орбан разгромна прайграў выбары ў Венгрыі. Апазіцыя атрымала канстытуцыйную большасць у парламенце62

Украінку не пусцілі ў музей вайсковай тэхнікі ў Германіі. Высветлілася, што і беларусам уваход туды забаронены22

Russia Today правяла прапагандысцкі фестываль у Італіі5

Рэпэр Лайтовы з поспехам прэзентаваў свой альбом на беларускай мове5

Бацькі выкрыкваюць гэтае імя, каб спыніць істэрыкі дзяцей — і трук працуе4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чацвёртую лінію мінскага метро павядуць у Дражню. А «Сляпянка» і «Даўгабродская» змянілі сваё месца2

Чацвёртую лінію мінскага метро павядуць у Дражню. А «Сляпянка» і «Даўгабродская» змянілі сваё месца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць