Грамадства44

Лукашэнка прадоўжыў на год бязвізавы рэжым для суседзяў з Еўрасаюза

Аляксандр Лукашэнка 21 снежня «падтрымаў прапанову» аб прадаўжэнні на 2023 год бязвізавага рэжыму для грамадзян Польшчы, Латвіі і Літвы, паведаміла ягоная прэс-служба.

Бязвіз увялі з 15 красавіка для літоўцаў і латвійцаў (уключаючы жыхароў Латвіі са статусам неграмадзяніна) і з 1 ліпеня — для палякаў. Паводле звестак Дзяржпагранкамітэта, за гэты час бязвізавым уездам скарысталася амаль 370 тысяч жыхароў суседніх з Беларуссю краін Еўрасаюза.

Больш за 70% тых, хто заехаў у Беларусь па бязвізе, складаюць літоўцы, латвійцаў — каля 20%, палякаў — 10%.

Бязвізавы рэжым вырашана прадоўжыць «у пацвярджэнне адкрытасці нашай краіны, нацэленасці на добрасуседства і ўмацаванне міжнацыянальных сувязяў», — гаворыцца ў паведамленні лукашэнкаўскай прэс-службы.

Каментары4

  • Валацуга
    21.12.2022
    Так вы палічыце: за выезд налог заплаці, за электронную чаргу заплаці, хутка трэба будзе плаціць за дэзынфекцыю транспарта, страхоўку на машыну можна будзе купіць толькі ў Беларусі, таму што усе разарвалі дагавары пра "зяленую картку". Гэта ж такія грошы з неба падаюць у розныя беларускія бюджэты,..
  • Вадя
    22.12.2022
    Не нужно здесь злопыхать.Это реальный положительный и гуманный жест.В основном же ,едут родственники и,спросите у врачей ,на лечение.Запад ,при этом,муружит людей до посинения ,лишая белорусов средств и здоровья.
  • Менск
    22.12.2022
    Полный бред! Нереально! За 8 месяцев 370 тыс? В месяц по 45 тыс? Каждый час круглые сутки по 65 человек? Брехуны! У вас столько гречки и сахара нет!

Цяпер чытаюць

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі18

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі

Усе навіны →
Усе навіны

«Чэрва» з Баранавічаў пратрымаўся на фронце няпоўныя два месяцы. Сям'і цяпер адзін клопат — як аформіць грабавыя7

33‑гадовы беларус, што знік у Італіі, загінуў1

Беларуска ўдзельнічае ў польскім шоу на выжыванне — і рыхтуецца да шлюбу з сынам вядомай польскай спявачкі13

Кватэра ў Depo стала самай дарагой у кастрычніку. Метр ацанілі ў 8300 даляраў

Чарняўская пра «Быхаўскую мадонну»: Большасць талентаў — у падполлі або эміграцыі. Значыць, выбірай з таго, што даюць4

Украінскія дроны другі раз з пачатку восені атакавалі найбуйнейшы порт Расіі на Балтыйскім моры3

Бацька Меган Маркл пераведзены ў турму пасля таго, як зрэзаў электронны бранзалет

Удзельнічалі ў паўстаннях, былі экзатычнымі слугамі і нават ратавалі магнатаў ад даўгоў. Кім былі афрыканцы ў ВКЛ і Рэчы Паспалітай?23

Больш за 200 мільёнаў чалавек у свеце жывуць на тэрыторыях, за якія змагаюцца банды і паўстанцы3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі18

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць