Здарэнні11

Новыя дэталі ў справе гібелі ветэрынара на мяжы з Украінай. Знайшлі аднаго з падазраваных

У Брагіне заведзеная крымінальная справа ў дачыненні да грамадзяніна Украіны, паведаміла 12 снежня газета райвыканкама ў аглядзе зводкі РАУС. У публікацыі сцвярджаецца, што ўкраінец 9 мая паблізу Верхніх Жараў стрэлам з пісталета пазбавіў жыцця мужчыну.

Загінулы ветэрынар Сяргей Чамбровіч

«Падчас нападу злачынцы (другая асоба не ўстаноўлена) пагражалі, наносілі шматлікія ўдары нагамі і рукамі, а затым адзін з іх зрабіў тры стрэлы. Мэтай было прысваенне чужой маёмасці», — піша раёнка.

Выданне «Флагшток» заўважае, што гаворка ідзе аб гучным здарэнні, якое мела месца ў маі — забойстве ветэрынарнага лекара з Гомеля Сяргея Чамбровіча. 9 мая на мяжы з Украінай ён рыбачыў з прыяцелем. Прыяцель паспеў выратавацца.

«Дакладных падрабязнасцяў здарэння ніхто не ведае, — расказваў «НН» тады мясцовы жыхар. — Але ў вёсцы расказваюць наступнае: мужчыны рыбачылі не з лодкі. Рака разлілася, заліла лугі. І гэтыя двое нібыта проста пайшлі пехатою па лугах, якія побач з Дняпром, вады там недзе да пояса. 

І нехта стрэліў. Хто, што — я не ведаю, нам тут асабліва ніхто нічога не расказвае, — кажа мясцовы жыхар. — 

Але, кажуць, адзін з рыбакоў збег, змог пазваніць на памежную заставу. Ён вельмі перапалохаўся, нават спачатку не змог указаць месца, дзе рыбачыў.

Адразу адрэагавалі памежнікі, пасля міліцыя тут была, АМАП.

Сілавікі спачатку не ведалі, як туды дабрацца — машынай не праедзеш, вада стаіць. Пасля здабылі лодку, забралі цела загінулага. Яго і мужчыну, што выжыў, павезлі ў Камарын, на заставу.

Спачатку казалі, што другога мужчыну паранілі, цяпер, здаецца, высветлілася, што ён усё ж не пацярпеў».

Афіцыйнай інфармацыі публікавалася мала. Напрыклад, пісалася, што міліцыя па фотаробаце шукае падазраваных. Крымінальная справа заведзеная толькі цяпер. Іншыя абставіны не паведамляюцца.

Фотаробаты падазраваных

Апублікаваная інфармацыя практычна не пралівае святло на сітуацыю. Хто той украінец? Ён прыехаў у Беларусь да пачатку вайны, нелегальна перайшоў мяжу ці наогул даўно жыў у Беларусі? Ці затрыманы гэты чалавек?

Па рашэнні Дзяржаўнай памежнай службы Украіны, з канца красавіка ў Чарнігаўскай вобласці было забаронена знаходжанне грамадзян у прыгранічнай тэрыторыі. Сінхронна абмежаванні былі прынятыя і з беларускага боку.

«Стралялі з украінскага боку». Што кажуць у памежнай вёсцы, дзе забілі беларускага рыбака

«Стрэл быў проста ў галаву». Новыя падрабязнасці пра гібель вэтэрынара на мяжы з Украінай

Каментары1

  • следчы
    12.12.2022
    Гэта ўчыніла тая ж мярзота, што прарвалася на джыпе праз мяжу. Дарэчы, як там расследванньне па тому выпадку прадвінулася? Можа трэба лукаша прыцягваць? Ён жа за хвіліну крымінальныя клубы распутвае.

Цяпер чытаюць

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый8

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка праігнараваў сённяшнія ўрачыстасці ў Мінску31

Святыя красоўкі. Сеціва абмяркоўвае вінтажны абутак папы Льва XIV

Ці хантавірус небяспечны і ці можа ён стаць новым кавідам?1

Чалы: Метадолагі — гэта секта. А Мацкевіч паказаў сваю прафнепрыдатнасць у 2020‑м82

Іранскі ўрок. КНДР увяла аўтаматычны ядзерны ўдар у выпадку забойства Кім Чэн Ына16

Як купляць парфуму як парыжанка1

У мінчукоў знік інтэрнэт ад «Космас Тэлекам»3

У Смалявічах адкрылі аддзяленне банка, якое працуе адзін дзень на тыдзень

У Тэнерыфэ прыбыў круізны лайнер з успышкай хантавіруса. Пасажыраў эвакуіруюць і адправяць у свае краіны3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый8

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць