Грамадства33

Беларуса Арцёма Дубскага будуць судзіць у Польшчы

Ураджэнца Беларусі Арцёма Дубскага будуць судзіць у Польшчы за публічную абразу групы асоб па прыкмеце іх нацыянальнасці. Пра гэта паведамляе ў сацсетках польскі Цэнтр маніторынгу расісцкіх і ксенафобскіх паводзін. Прозвішча беларуса цалкам не называецца (толькі «Арцём Д.»), але з апісання і змешчанага фота зразумела, пра каго ідзе гаворка.

Фота: facebook.com/osrodek.monitorowania

Адзначаецца, што беларус, які называў сябе «журналістам», неаднаразова публічна абражаў украінскіх бежанцаў, вітаў Пуціна і вайну, якую той вядзе супраць незалежнай Украіны.

«Калі ўкраінцы пратэставалі супраць пасла Расіі, Арцём Д. з'явіўся на месцы і крычаў на іх «фашысты» і «бандэраўцы». Расійскае і беларускае тэлебачанне ахвотна ўспрыняла гэта як «голас сапраўдных палякаў», — адзначаюць праваабаронцы.

Калі Дубскага арыштавалі за нявыплату штрафу, Беларускае тэлебачанне заявіла, нібыта журналіста караюць за крытыку дзейнасці дзяржаўных устаноў.

Пасля Арцём Дубскі неаднаразова праводзіў правакацыйныя акцыі ў дачыненні да Цэнтра маніторынгу расісцкіх і ксенафобскіх паводзін і дайшоў нават да пагрозы абліць кіслатой супрацоўніцу Цэнтра. Урэшце польскія праваабаронцы заявілі на яго ў паліцыю.

Арцём Дубскі жыве ў Польшчы з 2011 года і раней неаднаразова адзначаўся скандальнымі выказваннямі і дзеяннямі.

Чытайце таксама:

Былога маладафронтаўца спачатку дапытвалі сілавікі ў Мінску, а цяпер БТ заступаецца за яго ў сюжэтах

Каментары3

  • счётчик Гейгера
    05.12.2022
    М-да ! Позвонил друзьям в РП... Что и как ? Оказывается у этого чела кроме белорусского есть ещё и польское гражданство, поэтому его и не могут "выставить за дверь" - депортировать в " процветающую" Беларусь... И самое смешное, что это гражданство некто Ацём Д. получил на основании статуса беженца в РП... Во бывает....А может взгляды поменял ? Ведь в Польше плюраризм мнений не на бумаге , а на практике ? Но ведь никто и не отменял уважение к другим национальностям и культурам, согласно европейским Законам. А вообще польским властям, думаю, надо ужесточить подход к даче гражданства РП иностранцам. Ведь сейчас любой иностранец , Законно находящийся на территории РП 5 лет, и не выезжавший за пределы РП больше 10 месяцев может получить ПМЖ в Польше. И это административная процедура, те если снимаешь квартиру, работаешь не могут отказать, если только местное спецслужба не запротестует... А через 2 года , прожив в этом статусе и сдав экзамен языка польского можешь получить польское гражданство ТОЖЕ КАК АДМИНИСТРАТИВНАЯ ПРОЦЕДУРА, отказать не могут. Думаю со стасусом беженца , как у этого чела ещё проще. ШОС !!!! А тут Беларусы "сражаются " за визу в цивилизованный мир.Пусть бы ехал в РБ , работал в КГБ, в отделе курирующем Польшу, ведь язык знает да ищё мого чего, думаю.
  • сирожа
    05.12.2022
    [Рэд. выдалена]
  • А
    05.12.2022
    Трэба яго дэпартаваць да пуціна - гэта самае страшнае пакаранне для чалавека.

Цяпер чытаюць

Падчас дэсантавання на палігоне загінуў курсант Вайсковай акадэміі4

Падчас дэсантавання на палігоне загінуў курсант Вайсковай акадэміі

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп: У мяне няма заявы для Пуціна, ён ведае маю пазіцыю17

Пуцін не супраць сустрэцца з Зяленскім, калі той прыедзе да яго ў Маскву2

У Добрушы сям'я заказала ў фірмы рамонт хаты. Адрамантавалі так, што хату давядзецца знесці10

У Мінску адкрылася незвычайная крама без цэннікаў на таварах. Ці зручна гэта для купцоў?6

Мерц упершыню адкрыта назваў Пуціна ваенным злачынцам. Пуцін адказаў28

У АПЕК+ думаюць яшчэ раз павялічыць здабычу нафты1

Міністэрства інфармацыі падпісала пагадненне з БПЦ. Будуць разам змагацца са знешнімі ўплывамі на духоўнасць11

У польскім рэестры «непажаданых асоб» больш за 31 тысяча чалавек. Лік беларусаў таксама ідзе на тысячы

Былы прэзідэнт Польшчы стаў вядучым папулярнага ютуб-канала6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Падчас дэсантавання на палігоне загінуў курсант Вайсковай акадэміі4

Падчас дэсантавання на палігоне загінуў курсант Вайсковай акадэміі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць