Грамадства

Можна зрабіць памылкі ў 6 заданнях з 14 і ўсё роўна атрымаць 10 балаў. Яўген Лівянт крытыкуе шкалу адзнак на цэнтралізаваным экзамене

«Поўны абсурд» — вядомы педагог і рэпетытар Яўген Лівянт у фэйсбуку расказаў пра новую шкалу пераводу адзнак з цэнтралізаванага экзамена ў атэстат.

Яўген Лівянт

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь апублікавала пастанову «Аб атэстацыі навучэнцаў пры засваенні зместу адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі». Ёю зацверджаныя правілы правядзення атэстацыі навучэнцаў па засваенні імі адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі, а таксама апублікаваная інструкцыя па арганізацыі і правядзенні цэнтралізаванага экзамену, які прыйдзе на змену ЦТ.

Падрабязнасцей наконт правядзення цэнтралізаванага экзамену (ЦЭ) стала вядома не шмат. Напрыклад, тое, што, згодна з інструкцыяй, ён будзе праводзіцца ў адзіныя тэрміны, якія штогод будзе ўстанаўліваць Міністэрства адукацыі, метадычнае і арганізацыйнае правядзенне ЦЭ будзе забяспечваць Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў (РІКВ), як і некаторыя іншыя арганізацыйныя моманты.

У дакуменце 168 старонак. У самым канцы дакумента — на старонцы 166 — знаходзяцца табліцы пераводу балаў ЦЭ са 100-бальнай шкалы, па якой ацэньваецца ЦЭ, у адзнаку па 10-бальнай шкале. Менавіта па 10-бальнай шкале гэтая адзнака будзе ўнесеная ў школьны атэстат як экзаменацыйная за курс школы.

Яўген Лівянт распавядае, што ў ЦТ па матэматыцы (пра ЦЭ пакуль нічога не вядома) 32 заданні — 18 заданняў часткі А з выбарам адказу і 14 больш складаных часткі B, дзе адказ трэба ўпісаць.

«Такім чынам, адзнака 10 за экзаменацыйную работу па матэматыцы ставіцца, калі вучань набраў 77 — 100 балаў на ЦЭ. Каб набраць 77 балаў, можна зрабіць памылку ў 6 заданнях з 14 у частцы В і ўсё роўна атрымаць 10 балаў.

На мой погляд, поўны абсурд аднолькава ацэньваць працу без памылак або з 1—2 памылкамі і працу з 5—6 памылкамі.

Адзнака 9 за экзаменацыйную работу па матэматыцы ставіцца, калі вучань набраў 64—76 балаў на ЦЭ. Каб набраць 64 балы, можна зрабіць памылкі ў 12 заданнях з 14 у частцы В і ўсё роўна атрымаць 9 балаў. На мой погляд, 64 балы — гэта ніжняя мяжа, пры якой абітурыенту мае сэнс паступаць у ВНУ.

Адзнака 8 за экзаменацыйную работу па матэматыцы ставіцца, калі вучань набраў 55—63 балы на ЦЭ. Каб набраць 55 балаў, можна зрабіць памылкі ва ўсіх 14 заданнях у частцы В і яшчэ ў 3 заданнях з 18 у частцы А, і ўсё роўна атрымаць 8 балаў. На мой погляд, 55 балаў — гэта вынік вучня, які скончыў вывучэнне матэматыкі ў 8 ці 9 класе.

Адзнака 7 за экзаменацыйную работу па матэматыцы ставіцца, калі вучань набраў 46—54 балы на ЦЭ. Каб набраць 46 балаў, можна зрабіць памылку ва ўсіх 14 заданнях у частцы В і яшчэ ў 9 заданнях часткі А, і ўсё роўна атрымаць 7 балаў.

На мой погляд, 46 балаў — гэта вынік «ціхага троечніка», які не прасунуўся ў азнаямленні з матэматыкай далей за 8 клас.

Адзнака 6 за экзаменацыйную работу па матэматыцы ставіцца, калі вучань набраў 38—45 балаў на ЦЭ. Каб набраць 38 балаў, можна зрабіць памылку ва ўсіх 14 заданнях у частцы В і яшчэ ў 11 заданнях часткі А, і ўсё роўна атрымаць 6 балаў.

Такі вучань мае некаторыя ўяўленні аб арыфметычных дзеяннях і геаметрычных фігурах.

Адзнака 5 за экзаменацыйную работу па матэматыцы ставіцца, калі вучань набраў 29—37 балаў на ЦЭ. Каб набраць 29 балаў, можна зрабіць памылкі ва ўсіх 14 заданнях у частцы В і яшчэ ў 13 заданнях з 18 у частцы А, і ўсё роўна атрымаць 5 балаў. Без каментарыяў», — тлумачыць сістэму пераводу адзнак са 100-бальнай сістэмы ў 10-бальную.

Лівянт дадае, што ўсе разлікі прыводзіць, зыходзячы з сістэмы разліку балаў на ЦТ 2022 года.

«Наогул, дзіўным фактам з'яўляецца тое, што сістэма разліку адзнак на адзіным экзамене ўжо ёсць, а пра структуру і змест экзамену нічога не вядома. У такой сітуацыі вынікі экзаменаў можна лічыць і як у любімым з дзяцінства мультфільме — у папугаях, мартышках або сланянятах. І як мы памятаем, «у папугаях я значна даўжэйшы», — іранізуе вядомы педагог.

Ён мяркуе, што філолагі таксама не будуць у захапленні ад шкалы, і прыходзіць да высновы, што, відаць, у Міністэрстве адукацыі ў курсе рэальнага ўзроўню школьных ведаў выпускнікоў, якія зусім не адпавядаюць іх бравурным справаздачам.

«Тэатр абсурду». Вядомы рэпетытар выказаўся пра школьную форму

Лёс ЦТ вызначаць да канца гэтага года. Сама яго структура таксама можа змяніцца

Яўген Лівянт: Уступная кампанія праваленая, панабіралі «троечнікаў» 

Каментары

Цяпер чытаюць

Расіянін з судзімасцю заняўся дабрачыннасцю ў Беларусі. У некаторых пасля дапамогі Дзядзі Яшы пачынаюцца праблемы2

Расіянін з судзімасцю заняўся дабрачыннасцю ў Беларусі. У некаторых пасля дапамогі Дзядзі Яшы пачынаюцца праблемы

Усе навіны →
Усе навіны

У Іванаўскай вобласці Расіі ўпаў самалёт Ан-22 Міністэрства абароны РФ6

Лукашэнка пра паветраныя шары з Беларусі: Я размаўляў з лётчыкамі, для самалётаў ніякай праблемы няма21

Лукашэнка заявіў пра неабходнасць актуалізаваць абарончыя дзеянні Беларусі8

Мільярдэр Андрэй Бабіш прызначаны прэм'ер-міністрам Чэхіі2

У Гродне ўпершыню пройдзе піўны фестываль3

Фестывалю «Сонцастаянне» ў Пружанах у наступным годзе не будзе3

Як і дзе купіць і прадаць золата ў Беларусі, і ці трэба плаціць падаткі за гэта5

Праз крызіс, выкліканы паветранымі шарамі з кантрабандай, у Літве абвешчаная надзвычайная сітуацыя12

У цэнтры Гродна прадаюць кватэру ў доме 1880 года з голымі сценамі. Колькі просяць?3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расіянін з судзімасцю заняўся дабрачыннасцю ў Беларусі. У некаторых пасля дапамогі Дзядзі Яшы пачынаюцца праблемы2

Расіянін з судзімасцю заняўся дабрачыннасцю ў Беларусі. У некаторых пасля дапамогі Дзядзі Яшы пачынаюцца праблемы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць