Свет11

Нягледзячы на санкцыі, Расія зарабляе больш за мільярд даляраў у месяц, гандлюючы з ЗША

Расія працягвае пастаўляць у ЗША тавары агульным коштам больш чым у мільярд даляраў у месяц. Нягледзячы на накладзеныя на РФ санкцыі за поўнамаштабнае ўварванне ва Украіну, гандаль асобнымі таварамі ўсё адно працягваецца, піша Associated Press.

Праз паўгода вайны ва Украіне амерыканскія кампаніі, у тым ліку федэральныя падрадчыкі, працягваюць купляць у буйных расійскіх карпарацый усё, ад падлог з бярозавай драўніны да тытана для зброі. Марскія кантэйнеры складаюцца разам у порце Балтымора. 12 жніўня 2022 года. Фота: AP / Julio Cortez

Па падліках агенцтва, з канца лютага з Расіі ў ЗША паступілі больш за 3600 партый дрэва, металаў, гумы і іншых тавараў. Гэта амаль удвая менш, калі параўнаць з аналагічным перыядам 2021 года (каля 6000 паставак), але ўсё адно шмат.

Сярод найбуйнейшых таварных пазіцый у расійскім імпарце ЗША — дрэва (1294 партый), металы (909 партый), прадукты харчавання (341), нафта і газ (209), гума (179), угнаенні (102), запчасткі (67) і радыеактыўныя матэрыялы ды амуніцыя (па 47).

Як тлумачыць кіраўнік Офіса па каардынацыі санкцый Дзяржаўнага дэпартамента ЗША Джым О'Браен, цалкам заблакаваць гандаль з Расіяй немагчыма, паколькі гэта можа негатыўна паўплываць на сусветны гандаль. Акрамя таго, у некаторых выпадках такія санкцыі больш шкодзілі б ЗША, чым Расіі.

Яшчэ адна з прычын, на якую звяртае ўвагу выданне, — супярэчнасць з санкцыямі Вялікабрытаніі і Еўрасаюза, у выніку чаго ўзнікае блытаніна, бо гэтыя краіны і ЗША публікуюць асобныя санкцыйныя спісы. У выніку як мінімум адна расійская кампанія, якая пастаўляе метал расійскай абароннай прамысловасці, да гэтага часу гандлюе з амерыканскімі і еўрапейскімі фірмамі.

Некаторыя расійскія тавары адміністрацыя Джо Байдэна не толькі не плануе забараняць, але і заахвочвае купляць — гаворка ідзе перш за ўсё пра хімічныя ўгнаенні, якіх з пачатку ўварвання РФ ва Украіну прыбыло больш за 100 партый.

Энергарэсурсы з Расіі ў ЗША да гэтага часу пастаўляюцца з-за таго, што некаторым кампаніям дазволілі завяршыць дзейныя кантракты, перш чым адмаўляцца ад расійскіх энерганосьбітаў.

А ў некаторых выпадках мытным органам ЗША проста цяжка вызначыць краіну паходжання тавару. Напрыклад, амерыканскія кампаніі працягваюць імпартаваць нафту з Казахстана праз расійскія парты, нават калі яна змяшаная з расійскай.

У той жа час многія амерыканскія кампаніі, адзначае АР, вырашаюць самі адмаўляцца ад расійскіх тавараў. Агенцтва адзначае, што, уласна кажучы, двухбаковы гандаль ЗША і Расіі ніколі не быў вялікім, таму большы ўплыў маюць экспартныя забароны Штатаў, перш за ўсё тэхналагічныя, а таксама замарожванне актываў расійскага Цэнтрабанка на Захадзе.

Каментары1

  • Satan
    25.08.2022
    Не вижу проблемы, пусть поставляет металлы. А из металлов в омерике сделают хаймарсы и поставят в Украину. И дерево тоже пусть поставляет! Зачем русским дерево, если можно прямо в целлофановом пакете закапывать? Можно даже бартером - дерево на пакеты.
    Главное не то, что поставляет Россия на внешние рынки, а то, что не поставляют (должны не поставлять) в Россию. А это технологии. Россия должна стать исключительно сырьевым придатком и поделена между Западом и Китаем на полное разграбление.

Цяпер чытаюць

18‑гадовы курсант Вайсковай акадэміі з Ляхавіч нікому нічога не сказаў, забраў дакументы і паехаў ваяваць за Расію. Цяпер па ім плачуць44

18‑гадовы курсант Вайсковай акадэміі з Ляхавіч нікому нічога не сказаў, забраў дакументы і паехаў ваяваць за Расію. Цяпер па ім плачуць

Усе навіны →
Усе навіны

Парад Перамогі ў Маскве можа не адбыцца ўпершыню за 30 гадоў — баяцца Украіну21

На старажытных могілках у цэнтры Гродна знайшлі парэшткі маці і дзіцяці ў адной магіле1

Сям’я назбірала трохлітровы слоік манет. Колькі атрымалася?2

«Пасля Тайланда Грузія здаецца агрэсіўнай». Праграміст — пра зімоўку ў Азіі і жыццё ў Тбілісі8

Рэзкія выказванні доктара з Касцюковічаў: меркаванні карыстальнікаў пра яго ўчынак разышліся11

Падчас футбольнага матча здарыўся пажар. Гулец узяў шланг і патушыў яго

«У снежні выдаткавала на ежу 115 рублёў». Як беларусы эканомяць у крамах3

Экіпаж місіі «Артэміда-2» паўтарыў знакаміты здымак Зямлі2

Дзе каранаваўся Міндоўг?40

больш чытаных навін
больш лайканых навін

18‑гадовы курсант Вайсковай акадэміі з Ляхавіч нікому нічога не сказаў, забраў дакументы і паехаў ваяваць за Расію. Цяпер па ім плачуць44

18‑гадовы курсант Вайсковай акадэміі з Ляхавіч нікому нічога не сказаў, забраў дакументы і паехаў ваяваць за Расію. Цяпер па ім плачуць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць