Спорт55

«Зрабіла б тое ж самае». Як жыве спартсменка, што сышла з п'едэстала, калі зайграў не яе гімн

Стадыён у Італіі, 2017 год: сціплая беларуская дзяўчына з коскамі і медалём на шыі сыходзіць з п’едэстала, калі чуе чужы гімн. Тады легкаатлетка Віялета Скварцова праз свой учынак набыла міжнародную вядомасць. Як дзяўчына правяла пяць гадоў, што мінулі з той гісторыі?

Фота: noc.by

Тады, у ліпені 2017-га, 19-гадовая Віялета Скварцова прадстаўляла Беларусь на юніёрскім чэмпіянаце Еўропы па лёгкай атлетыцы ў італьянскім Грасэта. Беларуска спаборнічала ў трайным скачку і паказала вынік 14 метраў 21 сантыметр, чаго хапіла, каб атрымаць золата сярод дзяўчат.

Скандал разыграўся падчас цырымоніі ўзнагароджання. Калі Віялета ўжо атрымала свой медаль і рыхтавалася слухаць на п’едэстале гімн Беларусі, арганізатары чэмпіяната чамусьці ўключылі зусім іншую, незнаёмую мелодыю (як высветлілася пазней, гэта быў гімн Босніі і Герцагавіны). На відэа з той самай цырымоніі (зараз яно мае больш за 34 мільёны праглядаў) Віялета спачатку выглядае разгубленай, але потым усё-такі сыходзіць з п’едэстала і, ужо стоячы на газоне ля яго, чакае заканчэння невядомага ёй гімна.

Пасля тлумачэнняў з боку легкаатлеткі арганізатары выбачыліся перад беларускай зборнай і правялі цырымонію ўзнагароджання паўторна — у гэты раз памылак з гімнам не было. Сама ж Віялета распавядала пасля, што ў момант, калі над стадыёнам загучаў чужы гімн, яна адчула вялікую крыўду:

«У першыя долі секунды я спачатку не зразумела, [што гэта не беларускі гімн,] там ішло ўступленне. Я падумала, мусіць, іншая версія гімна. А потым стала вельмі крыўдна за краіну, за сябе. З боку арганізатараў — гэта быў вялікі недагляд. Я пачакала, пакуль паднімецца наш сцяг, пасля я сышла з п'едэстала. Там і стаяла да канца гімна нейкай краіны. Я разумела, што парушаю працэдуру цырымоніі ўзнагароджання і могуць адбыцца санкцыі, аж да пазбаўлення медаля. Але ў той момант мне было вельмі непрыемна, што гучыць гімн не маёй краіны, не маёй Радзімы, за якую я выступаю».

Што было з Віялетай потым?

Прэмія ад Лукашэнкі, шлюб з украінцам і 18 месца на Алімпіядзе

Учынак Скварцовай заўважылі ва ўсім свеце, а ў Беларусі скакуха стала ледзьве не нацыянальнай гераіняй.

«Не лічу, што гэта быў нейкі геройскі ўчынак. Гэта проста такі парыў, я не змагла стаяць на п'едэстале пад чужы гімн. Не магу растлумачыць і прааналізаваць свой учынак. Мне вельмі прыемна, але проста папрашу вас, каб гэтая тэма сябе вычарпала, не ведаю, што сказаць яшчэ», — каментавала яна сама праз некалькі дзён пасля інцыдэнту, калі юніёрская зборная вярталася з Італіі.

Акрамя вядомасці, дзяўчына атрымала гадавы сертыфікат на бясплатную піцу ад сеткі піцэрый, а пазней і прэмію ад Лукашэнкі. Адзнаку «Беларускі спартовы Алімп» дзяўчыне ўручылі за «паспяховае выступленне на міжнародных спаборніцтвах, актыўную грамадзянскую пазіцыю і паважлівае стаўленне да дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь».

Што да кар'еры, то пасля Грасэта вынікі беларускі пачалі зніжацца, і да сваіх вынікаў з таго турніра Віялета доўга не магла наблізіцца. На моладзевым чэмпіянаце Еўропы — 2019 ў Еўле Скварцова здолела скокнуць на 13,79 метра і атрымала бронзавы медаль. Праз некалькі месяцаў, у жніўні 2019 года, легкаатлетка ўзяла бронзу ў скачках у даўжыню на чэмпіянаце краіны.

Калі ў 2020 годзе сфальсіфікаваныя выбары, пратэсты і гвалт сілавікоў падзялілі беларускі спорт, Віялета ўстрымлівалася ад публічных выказванняў. Дзяўчына не падпісала ліст спартсменаў за сумленныя выбары, але яе подпісу няма і пад праўладным лістом спартсменаў.

У лютым 2021 года Скварцова выйшла замуж. Яе абраннік — украінскі скакун у даўжыню Уладзіслаў Мазур. У тым жа 2017 годзе, калі Віялета ўзяла золата ў Грасэта, Мазур здабыў сваю галоўную на сёння ўзнагароду — золата ў скачках у даўжыню на моладзевым чэмпіянаце Еўропы.

2021 год нарэшце прынёс Віялеце і добрыя спартовыя вынікі. У лютым 2021 года беларуска выступала на турніры ў польскай Торуні, дзе скокнула на 14,39 метра — асабісты рэкорд для дзяўчыны. Гэтых лічбаў хапіла для таго, каб выканаць кваліфікацыйны нарматыў на Алімпіяду ў Токіа. Але на саміх Гульнях феерыі не атрымалася: лепшы вынік Скварцовай у Токіа — 14,05 метра, што дазволіла легкаатлетцы заняць толькі 18 месца.

Падчас такійскіх Гульняў Віялету згадвалі ў сувязі з галоўным тагачасным скандалам — гісторыяй, калі бягуха Крысціна Ціманоўская не пагадзілася бегчы на Алімпіядзе не сваю дыстанцыю і пасля гэтага адмовілася ад вяртання ў Беларусь, да якога яе прымушалі. Экс-галоўны трэнер нацыяналкі па лёгкай атлетыцы Юрый Маісевіч, які ўдзельнічаў у спробе гвалтоўнага вывазу Ціманоўскай, расказваў, што Скварцова нібыта спрабавала ўрэгуляваць канфлікт мірным шляхам:

«Вось у нас скакуха, Скварцова Віялета. Яна, калі памятаеце, учынак такі зрабіла, калі на юніорскім чэмпіянаце Еўропы ўзнагароджвалі і зайграў не той гімн, яна сышла з п'едэстала. Вось гэта ўчынак. Дык вось, ведаеце, што яна зараз сказала? Калі я ціхенька прагаворваў, прасіў, каго паставіць, Скварцова сказала: дык я магу прабегчы. Гэта чалавек, які скача трайныя. Але, натуральна, трайныя скача — гэта скакуха. Можна паставіць, яна і прабяжыць».

З пачаткам вайны ва Украіне Віялета, як і іншыя беларускія легкаатлеты (і не толькі), страціла доступ да міжнародных спаборніцтваў. Засталіся толькі айчынныя старты. У ліпені на Кубку Беларусі ў Брэсце дзяўчына паказала найлепшы вынік у трайным скачку і перагнала, што цікава, Настассю Мірончык-Іванову.

Гісторыю з гімнам Скварцова звычайна ўжо не згадвае публічна. Але ж у лютым 2020 года дзяўчына ўсё-такі выказалася ў інтэрв'ю пра той выпадак, а таксама пра тое, як зараз ставіцца да нечаканай вядомасці, што на яе абрынулася:

«Не тое, каб я гэтыя два гады была пакрыўджаная. Гэта частка майго жыцця, з гэтым нічога не зробіш, нічога не выправіш. Тым больш калі б мяне вярнулі туды і паставілі на п'едэстал, я зрабіла б тое ж самае. Нешта ўжо пачало забывацца, нейкія моманты памятаю па відэа. Дагэтуль людзі пра гэта нагадваюць, бывае, пішуць — паглядзеў відэа, ты такая малайчына. Стаўлюся да гэтага абсалютна спакойна і не падпускаю ўсё блізка да сябе. Для мяне ўсё гэта было тады максімальна стрэсава, і цяжэйшай была, можа, не сама сітуацыя, а ажыятаж вакол яе. Потым у мяне і вынік крыху на спад пайшоў. Адскакала на дарослым ЧЕ ў Берліне, паказала нармальны вынік для свайго ўзросту, але ў асноўныя спаборніцтвы не прабілася. А потым нешта пайшло не так, і вынікі сталі пагаршацца.

Зараз нармальна стаўлюся да публічнасці, тых жа інтэрв'ю, а на той момант гэта было нібы катаванне. Быццам мяне закавалі ў кайданы і вядуць на гэтае інтэрв'ю, а я іду, павесіўшы галаву. Ёсць медыйныя людзі, якім такое падабаецца, а ёсць я. Цяпер ужо разумею, што гэта частка майго жыцця. Калі ты знаходзішся ў вялікім спорце і паказваеш нейкія вынікі, без гэтага ніяк».

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

«Узровень нямецкага футбола падае». Як лукашэнкаўцы апраўдваюцца і тлумачаць спартовыя санкцыі

Баскетбаліст Верамеенка пра адпачынак у Крыме: Дзеці ў захапленні. Думаю, яшчэ раз прыедзем сюды

Федэрэр, Раналду, Ібрагімавіч. Вось як вялікія спартоўцы, старэйшыя за 30, захоўваюць форму

Каментары5

  • антисвета
    04.08.2022
    Мад. (калі ён яшчэ жывы)) ведае, як ніхто іншы, як я ставілася і стаўлюся да красна-зялёнага ўсяго... да таго ж красна-зялёнага гімна... як (і як доўга) я не ўспрымала іх літаральна проста на фізічным узроўні...
    ісцінным змагаркам, што з лёту запісваюць мяне то ў лукашысты, то шчэ ў каго (у каго яны мяне толькі не запісваюць, абы толькі не па праўдзе) тлумачыць што бессэнсоўна - усё адно не зразумеюць і не ўспрымуць. мне дастаткова таго, што разумее Мад.

    дык ведаеце, Мад... калі выпадкова (спорт жа не цікавіць мяне) даведалася пра ўчынак гэтай дзяўчынкі (не зараз - раней)... паглядзела ролік... то...
    што хачу сказаць... пры ўсіх маіх такіх адносінах да ч-з... учынак ейны ўразіў мяне. уразіў па-добраму
  • Мы выйдзем шчыльнымі радамі
    05.08.2022
    Сапраўдны беларус не выйшаў бы пад савецкі-акупацыйны гімн ( Мы мірныя людзі )

  • 123
    06.08.2022
    и закат над болотом

Цяпер чытаюць

Арыштаваны чыноўнік, які мог стаць наступным міністрам аховы здароўя7

Арыштаваны чыноўнік, які мог стаць наступным міністрам аховы здароўя

Усе навіны →
Усе навіны

Спявачка IOWA выступіла ў дзіўным касцюме і абурыла праваслаўных4

Кампанія-выдавец «Свету танкаў» публікуе інфармацыю аб сваёй падтрымцы Узброеных сіл Расіі6

Літоўскі дэпутат: Няма ніякіх прыкмет таго, што Расія ці Беларусь могуць напасці на краіны НАТА ў 2025-м5

Памежнікі затрымалі мужчыну, які спрабаваў заехаць у Беларусь з ануляваным грэцкім пашпартам

Кампанію, якая развівае гульню «Свет танкаў», прызналі ў Расіі «экстрэмісцкай»3

У Лідзе матацыкліст рызыкнуў сваім жыццём, каб выратаваць хлопчыка4

Z-каналы адмаўляюць мініраванне Крымскага моста, гавораць пра ўдар падводным апаратам

Пасол Турцыі ў Беларусі расказаў пра любімыя беларускія стравы ў іх сям'і4

Памёр кампазітар Яўген Дога3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны чыноўнік, які мог стаць наступным міністрам аховы здароўя7

Арыштаваны чыноўнік, які мог стаць наступным міністрам аховы здароўя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць